Афрады́та (па-старажытнагрэцку: Ἀφροδίτη; Понтыя, Лімэнія, Анадыямена, Кіпрыда) — першапачаткова багіня ўрадлівасьці, затым багіня каханьня.
Афрадыта | |
Вэнэра Арлезіянская | |
багіня прыгажосьці й каханьня | |
Сымбалі | мірт, ружа, мак і яблык |
---|---|
Маці | Дыёна |
Дзеці | Эрат |
Гара | Алімп |
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі | Вэнэра |
Афрадыта абуджае каханьне ў сэрцах багоў і людзей. Дзякуючы гэтаму яна пануе над сьветам. Ніхто ня можа пазьбегнуць ейнай улады. Толькі Атэна, Гестыя і Артэміда не падначаленыя ейнай магутнасьці. Афрадыта — увасабленьне прыгажосьці і вечнай маладосьці.
Культ Афрадыты шырока распаўсюджаны ў Старажытнай Грэцыі, Малой Азіі ды на выспах Міжземнага мора, у Сыцыліі і асабліва на Кіпры.
Зьяўлялася ўлюбёным пэрсанажам антычных мастакоў.
Паводле імені Афрадыты названы астэроід 1388 Афрадыта.
Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві Ўрана каля выспы Кіфера, а ласкавы Зэфір прынёс яе на выспу Кіпру, там яе атачылі Оры і адвялі на Алімп. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой Зэўса і Дыёны.
Жыў на Кіпры адзін мастак Пігмаліён, жыў у адзіноцтве, пазьбягаючы шлюбу, бо не падабалася яму аніводная дзяўчына. І зрабіў зь белай слановай косьці дзяўчыну незвычайнай прыгажосьці, ды так зрабіў, што, здавалася, яна вось зараз працягне руку яму, або зрушыць зь месца. Закахаўся мастак у яе, і стаў падносіць ёй розныя падарункі: прыгожыя каралі, запясьці, завушніцы. Падчас чарговых сьвятаў у гонар Афрадыты, Пігмаліён, каб не абурыць гнеў багоў на сябе, ня стаў прасіць у Афрадыты ажыўленьня статуі, таму папрасіў каб багіня даравала дзяўчыну падобную на абточаную ім косьць. Вярнуўшыся дадому, замест абточанай косьці — дзяўчыны, Пігмаліёна ўжо чакала сапраўдная прыгажуня. Вось так багіня каханьня Афрадыта даравала мастаку Пігмаліёну сапраўднае каханьне.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Афрадыта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.