Прыметнік

Прыме́тнік — часьціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні які? чый?

Да гэтай часьціны мовы належаць словы, якія абазначаюць:

  • якасьць прадмета (зялёны сьцяг, цёмная ноч, адважны воін, чарговая зьмена),
  • адносіны яго да іншых прадметаў
    • паводле матэрыялу — залаты гадзіньнік, драўляны ложак;
    • паводле прызначэньня — студэнцкі інтэрнат, гарадзкая плошча;
    • паводле складу ўдзельнікаў — рабочы сход, настаўніцкая канфэрэнцыя;
    • паводле месцазнаходжаньня — гарадзенскія тэатры, сельскі сход;
    • паводле часу — сьвяточны канцэрт, восеньскі вечар,
  • прыналежнасьць прадмета (братаў дзёньнік, Верына кніга, буслава гняздо).

Прыметнік звычайна паясьняе назоўнік і граматычна залежыць ад яго. Прыметнікі зьмяняюцца па родах, ліках і склонах. Роды, лікі й склоны прыметнікаў залежаць ад назоўніка: ясны дзень, ясная раніца, яснае неба, ясныя дні.

У сказе прыметнік часьцей за ўсё бывае азначэньнем: Ідзе вясна ў шумлівых водах, у звонкім срэбры ручаёў і разьлівае мяккі подых, як песьню нейкую бяз слоў. (Якуб Колас).

Прыметнік можа быць і выказьнікам або можа ўваходзіць у склад выказьніка: Ночы ўлетку прыгожыя. (В. Каваль). Неба гэтымі днямі сінела чыстае й глыбокае. (Іван Мележ).

Падзел прыметнікаў

Паводле свайго значэньня й граматычных асаблівасьцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады:

  • якасныя
  • адносныя
  • прыналежныя

Якасныя прыметнікі

Якасныя прыметнікі абазначаюць такія прыметы, якія могуць праяўляцца ў прадметах у большай або меншай ступені: малады хлопец, брат маладзейшы за сястру, самы малады з настаўнікаў.

Якасныя прыметнікі характарызуюцца пэўнымі граматычнымі асаблівасьцямі. Яны могуць мець:

  • ступені параўнаньня — вышэйшую (прыгожы — прыгажэйшы, больш прыгожы) і найвышэйшую (найпрыгажэйшы, самы прыгожы);
  • ужываюцца з памяншальна-ласкавымі ўстаўкамі (малы — маленькі, маленечкі, малюсенькі, малюпасенькі);
  • абазначае непаўнату якасьці (мутны — мутнаваты, бледны — бледнаваты, сіні — сіняваты);
  • спалучацца з прыслоўямі (вельмі добры, надзвычай важны).

Некаторыя якасныя прыметнікі могуць мець кароткую вымову: Узяўся за гуж — не кажы што ня дуж. (Прыказка). Повен падпечак белых авечак. (Загадка).

Адносныя прыметнікі

Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх адносін да іншых прадметаў і зьяваў: каменная сьцяна (сьцяна з каменю), драўляныя лыжкі (лыжкі зь дзерава), пісьмовы стол (стол для пісьма), зарэчныя лугі (лугі за ракою), дзіцячы сьмех (сьмех дзяцей).

Пры пераносным ужываньні адносныя прыметнікі могуць набываць значэньні якасных. Параўнайце: залаты пярсьцёнак і залатая восень, каменны мост і каменнае сэрца.

Прыналежныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасьць прадмета пэўнай асобе або жывой істоце: матчына радасьць, Віцеў сшытак, вавёрчына дупло. Такія прыметнікі ўтвараюцца ад асновы назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе ўставак -оў, -ёў, -аў, -еў (бацькаў кажух, лесьнікоў дом, братаў сшытак, Андрэеў дзядзька) і ад асновы назоўнікаў жаночага роду пры дапамозе ўставак -ін, -ын (Надзін партфель, сестрына сукенка, ластаўчына гняздо).

Скланеньні прыметнікаў. Правапіс іх склонавых канчаткаў

Якасныя і адносныя прыметнікі скланяюцца аднолькава. Іх склонавыя канчаткі залежаць ад апошняга зычнага асновы і націску.

Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў адзіночным ліку ва ўсіх склонах, апрача назоўнага і вінавальнага, маюць аднолькавыя канчаткі. У родным склоне пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца канчатак -ога (пад націскам) або -ага (не пад націскам), пасьля мяккіх — -яга, а ў давальным склоне адпаведна — -ому, -аму, -яму. У творным і месным склонах пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца -ым, пасьля мяккіх і г, к, х-ім.

Прыметнікі жаночага роду ў родным, давальным, творным і месным склонах маюць канчаткі -ой (пад націскам), -ай (не пад націскам пасьля цьвёрдых і зацьвярдзелыхх зычных), -яй (пасьля мяккіх зычных). У родным склоне могуць быць розныя канчаткі -ое (-ае), -яе: густое травы, вясёлае пары, раньняе вясны, а ў творным — -ою (-аю), -яю: густою травою, вясёлаю парою, раньняю вясною. Поўныя канчаткі творнага склону прыметнікаў жаночага роду трэба адрозьніваць ад сугучных зь імі канчаткаў вінавальнага склону -ую, -юю. Адрозьніць гэта дапамагае пытальны займеньнік: траву (якую?) сакавітую, летнюю; травою (якою?) сакавітую, летняю.

У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць ад характару асновы:

  • пасьля цьвердых і зацьвярдзелых зычных пішацца -ыя (новыя, густыя, старыя),
  • пасьля мяккіх і г, к, х-ія (раньнія, дарагія, блізкія, ціхія),

У родным і месным склонах пішуцца канчаткі -ых, -іх, у давальным -ым, -ім, у творным — -ымі, -імі.

Прыналежныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць ніякі канчатак (бацькаў падарунак, Зосьчын твар), у вінавальным склоне іх канчатак залежыць ад адушаўлёнасьці — неадушаўлёнасьці назоўніка (бачу бацькаў падарунак, але бацькавага брата; Зосьчын твар, але Зосьчынага сына). Прыналежныя прыметнікі ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак (пад націскам), (не пад націскам): даччыно паліто, дзедава пісьмо; у жаночым родзе — (матчына песьня, Андрэева радасьць). Такія ж канчаткі маюць прыметнікі ў вінавальным склоне: прачытаў даччыно пісьмо, апрануў дзедава паліто (ніякі род), слухаў матчыну песьню, падзяляю Андрэеву радасьць (жаночы род).

Ва ўсіх іншых склонах прыналежныя прыметнікі маюць канчаткі, ўласьцівыя якасным і адносным прыметнікам: бацькавага падарунка, бацькаваму падарунку, бацькавым падарункам, у бацькавым падарунку; матчынай песьні, матчынаю песьняю і г.д.

Правапіс некаторых уставак прыметнікаў

Прыметнікі могуць утварацца:

  • ад назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і іншых часьцін мовы (вёска — вясковы, крыніца — крынічны, мэтал — мэталічны, жах — жахлівы, пазнаваць — пазнавальны, працаваць — працоўны),
  • для ўтварэньня ацэнкі (стары — старэнькі; вялікі — вялізны, велізарны; шырокі — шырачэзны; высокі — высачэнны).

Устаўкі ацэнкі -еньк-, -эньк-, -аньк- пішуцца зь мяккім знакам: маладзенькі, старэнькі, прыгожанькі. Мяккі знак пішацца таксама перад устаўкаю -ск- у прыметніках утвораных ад назваў месяцаў і пор году на -нь: студзеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, чэрвеньскі, восеньскі. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, мяккі знак ня пішацца: конскі, Любанскі, Астраханскі, Смаргонскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў, аснова каторых канчаецца на н, а ад назоўнікаў на -мя, пішацца 'нн: лімон — лімонны, камень — каменны, глыбіня — глыбінны, семя — семянны (але: полымя — палымяны). Два знакі н пішуцца й ва ўстаўцы -енн- (-энн-): абедзенны, вогненны, страшэнны. Прыметнікі з устаўкаю -ан- (-ян-), -ін- (-ын-) пішуцца з адным н: бляшаны, драўляны, духмяны, дзяціны, птушыны, пчаліны.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе ўстаўкі -ск- ад назоўнікаў, аснова якіх канчаецца на с, пішацца адзін знак с (адбываецца зьліцьцё зычных): беларус — беларускі, Кузбас — кузбаскі. Зьліцьцё с з папярэднім зычным адбываецца і тады, калі аснова назоўніка канчаецца на ц, т, ч, к (у такім выпадку пішацца ц): Камянец — камянецкі, рыбак — рыбацкі, брат — брацкі, ткач — ткацкі, Самойлавічы — самойлавіцкі. У прыметніках утвораных ад земскіх назваў з асновай г, х, з, ж, ш пішацца ўстаўка -ск-: арэнбурскі, казаская, француская, нясьвіскі, добрускі і г.д. З устаўкаю -зк- пішуцца прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў з асновай на д: швэдзкая, гарадзкі, пэрсыдзкая, людзкі.

У прыналежных прыметніках і прозьвішчах, утвораных ад назоўнікаў мужчынскага роду зь мяккай асновай, пішацца ўстаўка -еў (-ев-): Пецеў сьцізорык, Сяргеевы канькі; Васільеў Іван Андрэевіч, Афанасьеў Мікалай Антонавіч.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Прыметнік Падзел прыметнікаўПрыметнік Скланеньні прыметнікаў. Правапіс іх склонавых канчаткаўПрыметнік Правапіс некаторых уставак прыметнікаўПрыметнік ЗаўвагіПрыметнік КрыніцыПрыметнікБеларуская моваЧасьціна мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

RSSТожабеларусЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ВікісховішчаПадатакСьляпун букавінскіУрадСамілаСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаРэшаўLovemicБярозаўкаАнатоль ВялюгінУсевалад ГарачкаБалалайкаПесьняЮры ГедыгольдБеларусыВышэйшая школа (выдавецтва)Іван ХавалкаTrueTypeМыш курганцаваАнатоль СербантовічКарлес ПудждэмонМашэкаЮрась СьвіркаГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуМаксім БагдановічВартавыя ісламскай рэвалюцыіГарбатаВількамірскі паветБука (імя)СакавікІксвідэаРадыё ВызваленьнеКрайняя плоцьКаса (анатомія)Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаАлесь ДуброўскіКрумкачУладзімер ТарасевічКолерДжавагарлал НэруСемівалокіПятро ВасючэнкаРаман СкірмунтВэб-сайтПаўднёвая АсэтыяБусел белыАнальны сэксГалаўны мозагISO 4217СпарышЯнка БрыльПагоняМутУсяслаў ЧарадзейЯн ЧыквінДыплёмСтаражытны РымБДСМТаварыства філярэтаўBayraktar TB2Вольга КараткевічЯндаМаёмасьцьГерб БеларусіМарт (імя)ISO 3166-1Дыялекты беларускай мовыМарына Васілеўская🡆 More