Беларускія Народныя Казкі

Беларускія казкі — творы вуснай творчасьці беларускага народу, папулярны фальклёрны жанр, перадаваны з пакаленьня ў пакаленьне.

Беларускія Народныя Казкі
Памятная манэта «Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС»

Народныя казкі маюць павучальны характар, звычайна маюць пэўную мараль: любоў да роднай зямлі, роднай хаты, сям’і, праслаўленьне мудрасьці, мужнасьці, кемьлівасьці, асуджэньне здрайцаў, гультаёў, прыгнятальнікаў простага люду. Таксама прысутныя гумарыстычныя і сатырычныя творы, якія не нясуць выразнага пэдагагічнага характару. Таксама ў народных казках могуць знайсьці адлюстраваньне пэўныя гістарычныя падзеі.

Характарыстыка

Беларускія казкі маюць падабенства на казачны эпас славян, асабліва бліжэйшых суседзяў, рускіх і ўкраінцаў, але яны маюць свае адметныя рысы, ствараючы суцэльную прастору пэрсанажаў, тэм і сюжэтаў. Ім уласьцівыя глыбокая народная мудрасьць, высокая паэтычнасьць вобразаў, нязломная і сьветлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасьці, маральная цнатлівасьць і чысьціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасьць зьместу, займальнасьць апавяданьня.

Асноўным адрозьненьнем беларускіх казак зьяўляецца моцная міталягічная аснова. Яны данесьлі да нас шматлікія рысы побыту і сьветаўспрыманьня ранейшых часоў, якія былі страчаны ў фальклёры іншых славянскіх народаў.

Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак ня маюць аналягаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў.

Некаторыя жанры ў беларусаў куды багацейшыя, чым у суседзяў: да прыкладу, у беларускім рэпэртуары каля 500 сюжэтаў легендарных казак, ва ўкраінскім — 196, а ў расейскім — 56.

Адметная асаблівасьць беларускага казачнага эпасу — казкі аб гераічных волатах-асілках, якія перамагаюць розных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»). Да больш позьніх ставяцца казкі сацыяльна-бытавыя («Пану навука», «Мужык і пан», «Зайздросны поп»). Многія беларускія казкі, асабліва бытавыя, працятыя жыцьцярадасным гумарам.

Класіфікацыя

Умоўна беларускія казкі можна падзяліць на тры асноўныя групы:

  • Казкі пра жывёл
  • Чарадзейныя або мітычныя казкі
  • Бытавыя казкі, аповяды і анекдоты

Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца сваімі асаблівасьцямі зьместу, сыстэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстраваньня рэчаіснасьці. Менш пашыраны казкі кумулятуўныя, авантурныя, навелістычныя, дакучныя.

Казкі пра жывёл

Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжаньні, зьмястоўнай сутнасьцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх раньніх формаў першабытнага сьветапогляду, як анімізм (адушаўленьне) і антрапамарфізм (ачалавечваньне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму. Па сваім зьмесьце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэньнем чалавечага і жывёльнага элемэнта. Беларускія казкі аб жывёлах на думку многіх аўтарытэтных дасьледчыкаў, багатыя, разнастайныя, вылучаюцца высокім паэтычным майстэрствам і ўпрыгожваюць казачны эпас усходніх славян.

Паводзіны жывёл у казках атаясамліваюцца зь дзейнасьцю чалавека, гэтыя казкі часткова адлюстравалі ў сабе розныя эпохі гістарычнага разьвіцьця ўсходніх славян наогул і беларускага народу ў прыватнасьці.

Чарадзейныя казкі

Чарадзейныя казкі па сваім паходжаньні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зьмесьце — гэта мары і спадзяваньні людзей на лепшае жыцьцё ў будучым, іх імкненьні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі. У аснове многіх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлікт, які адлюстраваў спрадвечнае жаданьне працоўных пазбавіцца ад эксплюатацыі. У казачным эпасе беларускага народу колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюсь героі, здольныя на незвычайныя ўчынкі, нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыцьцё.

Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэньні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Дасьледчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і зьвязваюць яго з татэмічнымі ўяўленьнямі людзей.

Да нашага часу дайшло шмат беларускіх казак і песень, якія захавалі вобразы і сюжэты былін. У распаўсюджанай беларускай казцы «Іванка Прасьцячок» бачныя сьляды быліннага сюжэту. Як і Ільля Мурамец, Іванка Прасьцячок седзьма сядзеў на печы трыццаць тры гады. Яго вылечваюць тры старцы, пасьля чаго ён ідзе змагацца супраць памешчыкаў, прыгнятальнікаў беларускага народу. Служэньню грамадзкаму абавязку і заняволенай радзіме падпарадкаваныя ўсе дзеяньні Іванкі Прасьцячка. У казцы выкарыстоўваюцца былінныя прыёмы гіпэрбалізацыя для адлюстраваньня адвагі і волатаўскай адвядзі героя.

Сацыяльна-бытавыя казкі

Сацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позьняе паходжаньне. У іх адлюстраваны рост класавай сьвядомасьці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасьці. Сярод сацыяльна-бытавых казак асабліва трэба вылучыць пласт антыпанскіх і антыцаркоўных казак. Адмоўным пэрсанажам баларускіх антыпрыгоньніцкіх казак амаль заўсёды зьяўляецца пан-чужаземец. Прадметам сатырычнага адлюстраваньня ў антыклерыкальных казках часьцей за ўсё зьяўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасьць, прагавітасьць і нахабства, паразітызм і амаральнасьць. Уласна бытавыя казкі малююць селяніна ў яго паўсядзённым жыцьці, услаўляюць працавітасьць, глыбокі розум, дасьціпнасьць і сьціпласьць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасьць, зайздрасьць і іншыя заганы. Многія побытавыя казкі — гумарыстычныя, жартоўныя творы. Сацыяльна-бытавыя казкі ахопваюць шырокае кола сацыяльных праблем: цяжкае жыцьцё прыгоннага сялянства, антаганістычныя супярэчнасьці ў класавым грамадзтве, высьмейваюцца эксплюатацыя працоўных, выкрываецца рэакцыйная сутнасьць царквы, крытыкуюцца людзкія заганы і недахопы.

Па асаблівасьцях адлюстраваньня рэчаіснасьці, па характары мастацкай выдумкі да сацыяльна-бытавых казак набліжаюцца авантурна-навелістычныя.

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высьмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасьць, зайздрасьць, дурнота, імкненьне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Такія творы адлюстроўваюць этычныя і маральныя погляды народу. Бытавыя казкі сьцьвярджалі ідэал народнага героя — сьмелага, мудрага, дасьціпнага і рашучага.

Пэрсанажы

  • Асілкі: Вярнідуб, Вярнігар, Гарыня, Мікула Селянінавіч, Медзьвядзюк, Кацігарошак;
  • Адмоўныя героі: Паганы цмок, Паны;
  • Знаходлівыя героі: Жыхарка і Несьцерка.

Публікацыі і вывучэньне

Зьбіраньне, публікацыя і вывучэньне беларускіх казак, песень і іншых жанраў фальклёру ставіцца да канца XVIII стагодзьдзя. У першай палове XIX стагодзьдзя выходзіць з друку шэраг каштоўных зборнікаў беларускага фальклёру. Шырокае зьбіраньне, публікацыя і дасьледаваньне беларускага фальклёру пачынаецца ў другой палове XIX стагодзьдзя. У 1868 М. Дзьмітрыеў ў Горадні выдае каштоўны зборнік «Досьвед зьбіраньня песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Праз год ім выдаецца ў Вільні «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю».

Шмат зрабіў у галіне збору і публікацыі беларускага фальклёру І. Насовіч. З 1886 году сталі выходзіць зборнікі беларускага фальклёру Е. Р. Раманава пад агульнай назвай «Беларускі зборнік» (9 выпускаў), куды ўвайшлі 1200 народных песень і 321 казка, сотні прыказак, загадак, замоў. Гэта першы зьбіральнік, які сам асабіста запісваў беларускі фальклёр.

Другім буйным зьбіральнікам беларускага фальклёру, у тым ліку і казак, быў П. Шэйн, які выдаў зборнік ў чатырох кнігах пад агульнай назвай «Матэрыялы для вывучэньня побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю».

Зьбіраньнем і вывучэньнем беларускіх казак займаліся Е. Раманаў, А. Пыпін, А. Весялоўскі, А. Лабада, У. Мілер, М. Федароўскі, А. Сержпутоўскі, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М. Нікіфароўскі, З. Радчанка, У. Вярыга, А. Шлюбскі і іншыя.

Толькі ў дарэвалюцыйны час выдадзена каля ста зборнікаў беларускага фальклёру, безумоўна, гэта нязначная частка таго, што існавала ў народзе.

Ацэнкі

Вядомы казказнаўца С. Саўчанка казаў:


Беларускія Народныя Казкі  …мы можам сьмела сьцьвярджаць, што па жывасьці і хараству апавяданьня беларускія казкі ня маюць сабе роўных Беларускія Народныя Казкі 

Беларускія казкі патрапілі ў знаныя зборнікі рускіх казак А. Афанасьева, у «Bajarz polski» А. Глінскага і атрымалі ў фалькларыстаў высокую ацэнку. Яны папулярныя ня толькі ў суседзяў, напрыклад, з 1966 па 1980 г. у Нямеччыне зборнік выбраных беларускіх казак на нямецкай мове «Belorussische Volksmarchen» перавыдаваўся дзесяць разоў Са 122 казак, якія ўвайшлі ў зборнік, 36 зьяўляюцца перакладам упершыню апублікаваных беларускіх казак, запісаных вядомым спэцыялістам па казках Л. Барагам. Ён таксама зьяўляецца аўтарам падрабязнага навуковага камэнтарыя да казачных тэкстаў і пасьляслоўя да гэтага збору.

Праект «Беларускія народныя казкі для дзетак»

17 лістапада 2010 году ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзэнтацыя кнігі «Народныя казкі для дзетак».

Знойдзеныя ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь Алегам Хаменкам старадаўнія беларускія казкі былі бязвыплатна перададзены ЮНІСЕФ.

На паштовых марках

Беларускія народныя казкі зьяўляюцца папулярнай тэматыкай паштовых марак Беларусі. Зрэшты, выявы з пэрсанажамі беларускіх казак сустракаюцца таксама і на марках іншых краінаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Бараг, Л. Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак / Л. Р. Бараг. — Мінск : Навука і тэхніка, 1978. — 247 с.
  • Восточнославянский фольклор : Словарь научной и народной терминологии / Ред. колл. : К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. — справ. изд. — Минск : Навука і тэхніка, 1993. — 479 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Беларуская казка ў казачным эпасе славян / К. П. Кабашнікаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — 27 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Сустрэчы з казкай : Кніга для настаўніка / К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 95 с.
  • Сравнительный указатель сюжетов : Восточнославянская сказка : указатель / сост. Л. Г. Бараг [и др.]. — Ленинград : Наука. Ленингр. отделение, 1979. — 438 с.
  • «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй Н. С. Гілевіча
  • Бараг Л. Р. Беларуская казка. Пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі казкамі. — Мінск: Вышэйшая школа, 1969. — 256 с.
  • Кабашнікаў К. П. Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак. — У кн.: Чарадзейныя казкі. Частка II. Мінск, 1978, с. 603—686.

Зборнікі казак

  • Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.
  • Беларускія народныя казкі : са зборнікаў Е. Р. Раманава / Складанне, падрыхтоўка тэкста, прадмова В. К. Бандарчыка. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. — 340 с : іл.
  • Беларускія народныя казкі : Зборнік / Склад.: Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., дап. — Мінск : Навука і тэхніка, 1986. — 512 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Казкі і легенды роднага краю / склад. К. П. Кабашнікаў. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 262 с.
  • Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / склад., аўтар прадмовы К. П. Кабашнікаў; рэдактар В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 495 с.
  • Казкі ў сучасных запісах / Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 661 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 3 : Сказки / Е. Р. Романов. — Витебск : Типо-литография Г. А. Малкина, 1887. — 444 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 4 : Сказки космогоническия и культурныя / Е. Р. Романов. — Витебск : Типо-литография Г. А. Малкина, 1891. — 220 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 6 : Сказки / Е. Р. Романов. — Могилев : Типография Губернского правления, 1901. — IV, 527, [2] с.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; склад. тома, аўт. уступ. артыкула А. С. Фядосік; склад. і камент. Л. Р. Бараг; рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]; рэд. В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — 520 с : іл. — (Беларуская народная творчасць).
  • Сержпутоўскі, А. К. Казкі і апавяданні Беларускага Палесся : са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага / [склад., падрых. тэксту і паказальнік да казак А. С. Фядосіка; рэд. В. К. Бандарчык; прадмова В. К. Бандарчыка, А. С. Фядосіка]. — Мінск : Беларусь, 1965. — 324 с : іл.
  • Сказки Неманского края. — Вильнюс : Гослитиздат, 1951. — 125 с.
  • Чарадзейныя казкі : У 2 ч. Ч. 1 / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч ; Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., выпраўл. і дапр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 639 с — (Беларуская народная творчасць). — ISBN 985-08-0545-5 (ч.1) : 2884. — ISBN 985-08-0551-x.
  • Чарадзейныя казкі : У 2 ч. Ч. 2 / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч ; Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., выпраўл. і дапр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 691 с — (Беларуская народная творчасць). — ISBN 985-08-0552-8 (ч.2) : 3874. — ISBN 985-08-0551-x.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускія Народныя Казкі ХарактарыстыкаБеларускія Народныя Казкі КласіфікацыяБеларускія Народныя Казкі ПэрсанажыБеларускія Народныя Казкі Публікацыі і вывучэньнеБеларускія Народныя Казкі АцэнкіБеларускія Народныя Казкі Праект «Беларускія народныя казкі для дзетак»Беларускія Народныя Казкі На паштовых маркахБеларускія Народныя Казкі КрыніцыБеларускія Народныя Казкі ЛітаратураБеларускія Народныя Казкі Вонкавыя спасылкіБеларускія Народныя КазкіБеларусыЖанр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-дызайнЧытагонгАльбэрт ГорГедымінас КіркіласНаваградакЖаан КапдэвіляВадзім МарцінкевічПункт (баскетбол)Імёны ліцьвінаўІвацэвічы (футбольны клюб)Гальяш ЛеўчыкНаціскЎБругеАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўВобласьць Войска ДанскогаМіжнародны стандартны кніжны нумарГудвіловічыАбэрдын (футбольны клюб)БерасьцеЎэнздэйРусіфікацыя БеларусіCarol of the BellsIP-кодХрысьціна (каралева Швэцыі)14 лютагаСпакусьнікіАндрэй МукавозчыкБікрам СамватГрупавы сэксБеластоцкае ваяводзтваДавідВэнтастэга1991Звычайная вавёркаТацяна СапачРазмаўляем па-беларуску1919Лесагаспадарчы факультэт БДТУВуліца Максіма Багдановіча (Менск)Гібэрніян ЭдынбургКлічаўскі раёнДадомаНямецка-савецкая вайнаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Надвор’еКавунЮрка ЛявонныЗборная Новай Зэляндыі па футболеВячаслаў МолатаўДамавандДзяжаБабёрКітайЭратычнае мастацтваБэрнардДавойна ВісігердавічХартыя’97Ясельда1946ГубэрнатарТрыбадызмРусэ🡆 More