Google Chrome

Google Chrome — браўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня зьвестак выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML.

Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году.

Google Chrome
Google Chrome
Google Chrome
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія 103.0.5060.114 (4 ліпеня 2022 г.; 20 месяцаў таму)
Напісаны на C++, Асэмблер
АС Microsoft Windows
Mac OS X
Linux
Тып браўзэр
Ліцэнзія BSD
Афіцыйная старонка google.com/chrome

Апісаньне

У адрозьненьне ад іншых браўзэраў, у Chrome кожная ўкладка зьяўляецца асобным працэсам. У выпадку, калі працэс апрацоўкі зьмесціва ўкладкі завісьне, яго можна будзе зачыніць бяз рызыкі страціць усё зьвесткі ў браўзэры.

У Chrome для апрацоўкі сцэнараў JavaScript выкарыстоўваецца рухавік V8 JavaScript. Паводле тэсту хуткасьці, хуткасьць апрацоўкі скрыптоў у Chrome прыкладна адпавядае хуткасьці апошніх вэрсіяў браўзэра Opera з каэфіцыентам 1,2Х (Opera 9.50a = 1.0Х, Opera 9.23 = 1.1Х, Safari 3.0.3 = 1.3Х).

Бязь ведама карыстача адпраўляе на сэрверы Гугла:

  1. нумары вэрсіяў браўзэра й іншых праграмаў Google, усталяваных на кампутары;
  2. пошукавыя запыты;
  3. уведзеныя вэб-адрасы, у тым ліку нязнойдзеныя;
  4. весткі аб вэрсіях Windows і DirectX;
  5. сеціўны адрас карыстача.

Гісторыя выданьняў

  • 2 верасьня 2008 — кампанія Google абвясьціла аб выпуску ўласнага браўзэра Chrome. Першапачаткова Chrome выпушчаны толькі пад Microsoft Windows, пазьней плянуецца стварыць вэрсіі для апэрацыйных сыстэмаў Linux і Mac OS X.

Першае

12 сьнежня 2008 году Гугл выпусьціў Chrome 1.0 з наступнымі складнікамі ды ўласьцівасьцямі:

  1. рухавік V8 JavaScript, што выкарыстоўвае віртуальную машыну для агляду й паскарэньня выкананьня яваскрыптоў;
  2. адчынены рухавік вырысоўваньня WebKit;
  3. адасобленасьць укладак і надбудоваў як асобных працэсаў дзеля абароны ад шкоднаснага коду;
  4. падтрымка абароны ад фішынгу й шкоднасных сайтаў;
  5. падтрымка абароны перадачы дадзеных;
  6. вакно закладак.

Другое

22 траўня 2009 году пабачыла сьвет другое выданьне з наступнымі зьменамі:

  1. магчымасьць групаваць і перамяшчаць укладкі;
  2. падтрымка поўнаэкраннага выгляду (пераход ажыцьцяўляецца клявішай F11);
  3. аўтазапаўненьне формаў;
  4. магчымасьць рэдагаваць сьпіс хуткіх спасылак на часта наведваныя сайты, разьмешчаны на экране новай укладкі.

Трэцяе

16 верасьня 2009 году адбыўся выпуск трэцяга выданьня праграмы з наступнымі абнаўленьнямі:

  1. паскарэньне яваскрыпт-рухавіка на 25% (параўнальна з другім выданьнем);
  2. падтрымка тэмаў;
  3. скасаваньне пошукавага поля ў адчыненай укладцы;
  4. падтрымка загрузкі старонкі разам з разьмешчаным на ёй відэафайлам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Google Chrome  Google Chromeсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Google Chrome АпісаньнеGoogle Chrome Гісторыя выданьняўGoogle Chrome КрыніцыGoogle Chrome Вонкавыя спасылкіGoogle Chrome2 верасьня20084 верасьняGoogleMicrosoft WindowsБраўзэр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апэрацыйная сыстэмаНармандыяЛіцьвіныАляксандар МарозУнівэрсальны каардынаваны часРусіфікацыя БеларусіБэрнатСпадчына (верш)ШрубаВікінавіныШвэцыяБярозка (часопіс)ПохваЛесьбійская эротыкаМастурбацыяКірыл КоктышНіна МацяшГабрэіRSSПётар МашэраўТаварыства беларускай школыАрмэніяЭротыкаУрыкаВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Плоцевы актФэрамоныАўгустоўскі каналЛявон ВаласюкМакс ШчурДзень ПерамогіСысуныІгар ПракаповічВіктар Жыбуль2020Хатынь1493Арцём АрашонакПружаныГалёнЯнка Брыль24 красавікаАлаіза ПашкевічМаркёрАкварэль26 красавікаДзеяслоўМікіта КрыўцоўДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяЗлучнікБерасьцеТранснацыянальная карпарацыяСьцяг КанадыМаланкаСьвятлана АлексіевічКунілінгусКанадаУладзімер КонанІгар БабкоўАмонімАдам МіцкевічПастава на каленяхПаўлюк ТрусПятро ВасючэнкаБазыліка Сьвятога ЭгідыяМарына ВасілеўскаяЭканомікаМіндоўг (імя)УрманАнатоль Івашчанка🡆 More