Мова праграмаваньня або кампутарная мова — штучна створаная мова для выказу вылічэньняў, якія можна выканаць на кампутары.
Асаблівасьці, якія вылучаюць мову праграмаваньня:
Для моваў праграмаваньня няма ўсеабдымнай схемы клясыфікацыі. Звычайная мова праграмаваньня паходзіць ад некалькіх папярэдніх моваў. Часта мовы ўзьнікаюць у выніку спалучэньня элемэнтаў некалькіх моваў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія зьяўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям’і сумежных моваў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям’і.
Задача клясыфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна клясыфікаваць па многім крытэрыям адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб’ектна-арыентаваная мова (мае аб’ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выкананьня некалькіх нітак паралельна). Python — аб’ектна арыентаваная скрыптавая мова.
Мовы праграмаваньня разьдзяляюць па парадыгмах праграмаваньня і клясыфікуюць па вобласьці прызначэньня. Парадыгмы ўключаюць працэдурнае праграмаваньне, аб’ектна-арыентаванае праграмаваньне, функцыйнае праграмаваньне, і праграмаваньне лёгікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — ня столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэньні мовы праграмаваньня могуць быць агульнага прызначэньня, мовы сыстэмнага праграмаваньня, скрыптавыя мовы, дамэнна-спэцыфічныя, ці канкурэнтныя/разьсяроджаныя (ці іх спалучэньнем). Некаторыя мовы агульнага прызначэньня ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.
Таксама мовы праграмаваньня могуць быць клясыфікаваныя безадносна парадыгмы праграмаваньня. Напрыклад, большасьць моваў праграмаваньня ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасьць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мова праграмаваньня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.