Opera

Opera (па-беларуску: Опэра) — бясплатны азіральнік сеціва з крос-плятформавым ядром.

Opera
Opera
Распрацоўка Opera Software ASA
Апошняя вэрсія 12.15 (04 красавіка 2013 г.; 10 гадоў таму)
АС Кросплятформавая
Тып Браўзэр
Ліцэнзія Прапрыетарная
Афіцыйная старонка opera.com (рас.)

Працуе ў асяродзьдзі Windows, Mac OS X, Лінукс, FreeBSD, Solaris, а таксама на мабільных плятформах Symbian, Java ME. Opera таксама адзіны браўзэр для гульнявых прыставак Нінтэнда. У 2009 годзе колькасьць карыстальнікаў Опэры дасягнула 40 мільёнаў чалавек, дзякуючы прадусталяванасьці на такіх мабільных прыладах, як сотавыя тэлефоны, смартфоны і кішэнныя кампутары. Існуе ў перакладзе й на беларускую мову.

Магчымасьці

На 2022 год у азіральніку «Опэра» існавала магчымасьць выбару «прыватнага вакна», што дазваляла вычышчаць гісторыю наведваньняў аўтаматычна. Таксама «Опэра» мела ўбудаваны пераключальнік-паўзунок «VPN» (віртуальнай прыватнай сеткі) для імгненнага ўключэньня і выключэньня доступу праз проксі-сэрвэр у Швэцыі паводле змоўчаньня або ў ЗША на выбар. Гэта дазваляла праглядаць старонкі, даступныя ў Беларусі толькі празь віртуальную прыватную сетку (ВПС). Такія самыя магчымасьці існавалі ў мабільным выданьні «Опэры» для смартфонаў на апэрацыйных сыстэмах «Андроід» і «iOS».

Мінуўшчына

У красавіку 1994 году навукоўцы дасьледніцкай лябараторыі нарвэскага прадпрыемства, цяпер вядомага як Тэленор, Ён Тэчнер і Хейр Іваршы пачалі стварэньне арыгінальнага азіральніка сеціва для настольных кампутараў. Першае выданьне праграмы зьмяшчала аснову для выкарыстаньня ўкладак, якія дазваляюць загружаць і праглядаць адначасова некалькі вэб-старонак у адным вакне браўзэра.

У 2001 годзе Opera пачала падтрымліваць прыладу жэсты мышы, якая палепшыла навігацыю ў сеціве, сыстэму хуткага набору, якая дазваляе хутка адчыняць сайты з галоўнай панэлі браўзэра, і мэханізм сынхранізаваньня. У 2009 годзе браўзэр стаў падтрымліваць сьцісканьне зьместу вэб-старонак, што дазволіла хутчэй іх загружаць. Браўзэр падтрымлівае наступныя магчымасьці:

  1. паштовы кліент;
  2. адрасная кніга;
  3. файлаабменная сетка BitTorrent;
  4. стужкі навінаў;
  5. IRC;
  6. кіраваньне запампоўкамі;
  7. падтрымка пратаколу бяздротавых праграмаў.

Дзявятае выданьне

20 чэрвеня 2006 году пабачыла сьвет дзявятае выданьне браўзэра зь перакладам на 25 моваў і наступнымі новымі ўласьцівасьцямі:

  1. падтрымка файлаабмену праз сетку BitTorrent;
  2. падтрымка фішак (убудоваў);
  3. магчымасьць дадаваць пошукавікі.

Дзясятае выданьне

1 верасьня 2009 году выйшла Opera 10 зь перакладам на 43 мовы і наступнымі зьменамі:

  1. падтрымка вызначэньня хуткасьці перадачы дадзеных і ў выпадку яе паніжэньня сьціску зьместу вэб-старонкі для хутчэйшага адкрыцьця;
  2. паменшаныя малюнкі вэб-старонак на панэлі з укладкамі пры апусканьні яе ніжняе мяжы;
  3. магчымасьць наладкі панэлі, што адлюстроўвае наведаныя вэб-старонкі;
  4. аўтаматычная загрузка абнаўленьняў;
  5. праверка правапісу на аснове адчыненага слоўніка Hunspell, які падтрымлівае 51 мову.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Opera МагчымасьціOpera МінуўшчынаOpera Дзясятае выданьнеOpera КрыніцыOpera Вонкавыя спасылкіOperaБеларуская моваБраўзэр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Добрускі раёнЗабойстваСлуцкі збройны чынБеларуская ПалічкаКалюмныАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўТураўЗлучнік21 красавікаАляксандар СьвірскіУладлен АнікееўКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуБеларуская ВікіпэдыяКвэбэкАдольф ГітлерМенск (футбольны клюб)Міраслаў ЛазоўскіДавернае кіраваньнеІзраільАляксандар КучынскіСмаленскФранцуская моваНафтан НаваполацакКузьма ЧорныВікіпэдыяМазырФрэдзі Мэрк’юрыАнілінгус1923ДзьвінскДругая сусьветная вайнаМікола КупрэеўПрывакзальная плошча (Менск)Віленскі вакзал (Менск)БеларусьЛідсАндрэй КурэйчыкСаша ГрэйЛявон ВольскіГерб ЛепеляВештарАмсьціслаўЧайка (арганізацыя)Уладзімер ДубоўкаАмэрыкаЖутаўтЧэрвеньСэксуальныя пазыцыіНадзея ДземідовічДынама БерасьцеІван ЧыгрынаўПлоцевы актРамантызмМужчына зьверхуАлесь АркушАлесь БадакЗьміцер БартосікБеларускі клясычны правапісІсьляндзкі коньГуда (імя)СутартЯдзерная зброяТэхналёгіяЯсмантЛексычнае значэньнеВадзім БолбасЧас UnixУладзімер Карызна (паэт)ЧасПадвойнае пранікненьне🡆 More