Інфармацыя: паведамленьне, адказ на пэўнае пытаньне

Інфарма́цыя (па-лацінску: informatio) — агульнанавуковы панятак, які зьвязаны з аб’ектыўнымі ўласьцівасьцямі матэрыі й ейным адлюстраваньнем у чалавечай сьвядомасьці.

У сучаснай навуцы разглядаюцца два віды інфармацыі.

Інфармацыя: паведамленьне, адказ на пэўнае пытаньне
Слова «Wikipedia» (бел. Вікіпэдыя) у ASCII-кодзе, прадстаўленае ў двайковым кодзе — сыстэме зьлічэньня, якая найбольш часта выкарыстоўваецца для кадаваньня тэкставай інфармацыі для кампутара

Аб’ектыўная (першасная) інфармацыя ёсьць уласьцівасьць матэрыяльных аб’ектаў і зьяваў ці працэсаў спараджаць разнастайнасьць станаў, якія пры дапамозе ўзаемадзеяньняў перадаюцца іншым аб’ектам і захоўваюцца ў іхняй структуры. Суб’ектыўная (сэмантычная альбо другасная) інфармацыя ёсьць сэнсавым ўтрыманьнем аб’ектыўнай інфармацыі аб аб’ектах і працэсах матэрыяльнага сьвету, сфармаванае сьвядомасьцю чалавека з дапамогай сэнсавых вобразаў (словаў, выяваў і адчуваньняў) і зафіксаванае на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце. У побытавым сэнсе інфармацыя ёсьць зьвесткі аб навакольным сьвеце й праходзячых у ім працэсах, успрыманыя чалавекам або спэцыяльным прыстасаваньнем.

У цяперашні час ня існуе адзінага вызначэньня інфармацыі як навуковага тэрміну. З пункту гледжаньня розных абласьцей ведаў, дадзены панятак апісваецца сваім спэцыфічным наборам прыкметаў. Паводле канцэпцыі Шэнана, інфармацыя — гэта зьнятая нявызначанасьць, г. зн. зьвесткі, якія павінны зьняць у той ці іншай ступені існуючую ў спажыўца да іхняга атрыманьня нявызначанасьць, пашырыць ягонае разуменьне аб’екта карыснымі зьвесткамі.

Інфармацыя памяншае нявызначанасьць. Нявызначанасьць падзеі вымяраецца ейнай верагоднасьцю ўзьнікненьня й зваротна прапарцыйна гэтаму. Чым больш няпэўная падзея, тым больш інфармацыі патрабуецца для ліквідацыі нявызначанасьці гэтай падзеі. Біт уяўляе сабой тыповы блёк інфармацыі, але могуць быць выкарыстаныя й іншыя адзінкі, як то нат.

Канцэпцыя, што інфармацыя зьяўляецца паведамленьнем, мае розныя значэньні ў розных кантэкстах. Такім чынам, панятак інфармацыі становіцца цесна зьвязаным з паняткамі абмежаваньняў, сувязі, кіраваньня, зьвестак, формы, адукацыі, ведаў, сэнсу, разуменьня, псыхічных раздражняльнікаў, мадэляў, успрыманьня, уяўленьня й энтрапіі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інфармацыя: паведамленьне, адказ на пэўнае пытаньне 

Гэта — накід артыкула па камунікацыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

Tags:

Лацінская моваМатэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нор (імя)Джоні ДэпЛінія КэрзанаСьпіс беларускіх імёнаўПарнафільм у ФранцыіБелазарМінятГрамадзкі набытакПаўстаньне 1863—1864 гадоўРусіфікацыя БеларусіАнгельская моваГрэцыяАнтонімыУладзімер КараткевічЛетува29 красавікаГарнастайКсэнафобіяАўкштотаУладзіслаў СыракомляРуслан ВусаўБел-чырвона-белы сьцягБітАкцябарскі (Башкартастан)Нацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПратакол перадачы гіпэртэкстуАркаБярозка (часопіс)Эль НіньнёТадзіяна КляшторнаяПанцеляймон ПанамарэнкаУладзімер ЗяленскіСаратаўАнтон Сокал-КутылоўскіЯнка КупалаКаляндарПэнсіяПарнаграфія ў ЗШАЯнка БрыльСельская гаспадарка БеларусіwordpressSAAB 90GMTФабрыкацыя супраць труса РоджэраРаман СкірмунтКазахстанЗнак бядыСустрэча на ЭльбеВасіль СёмухаМіхась БашлакоўПрыродны газПрыметнікСанкт-ПецярбургСамасейВікіслоўнікТожабеларусЦьверКрывіч (часопіс)Этнічная тэрыторыя беларусаўТрахеяАбрэвіяцыяЛіцьвіныЧасАмафонБлогЗлучнікВасіль БыкаўАндрэй ХадановічФішынг🡆 More