Энтрапі́я (ад грэц.
ἐντροπία [entropía] — «зварот, пераўтварэньне») — парамэтар стану рабочага цела ў тэрмадынаміцы, які характарызуе здольнасьць сыстэмы да выкананьня работы.
Панятак энтрапіі ўвёў у 1865 годзе Рудольф Кляўзыюс (1822—1888) для вызначэньня меры адрозьненьня рэальнага працэсу ад ідэальнага.
Энтрапія пазначаецца літарай , у Міжнароднай сыстэме адзінак вымярэньня СІ мае памернасьць джоўль падзелены на градус Кельвіна [Дж/К].
Энтрапію нельга зьмераць, ейны фізычны сэнс цяжка прадэманстраваць у наглядных малюнках, але магчыма зразумець па наступных інтэрпрэтацыях:
Апошняе вызначэньне энтрапіі ў розных дысцыплінах сустракаецца найчасьцей. Такім чынам рост неўпарадкаванасьці вядзе да павялічэньня энтрапіі, расьсейваньню энэргіі.
Пры падводзе цеплыні павялічваецца хаатычнасьць цеплавога руху часьцінак — энтрапія ўзрастае. І наадварот — ахаладжэньне сыстэмы пры сталым аб'ёме ёсць здабываньне зь яе цеплыні — ў гэтым выпадку энтрапія падае. Такі стан рэчаў магчымы толькі ў адкрытай (неізаляванай) сыстэме (неадасобленай ад навакольля і сумежных сыстэмаў).
У закрытых (ізаляваных) сыстэмах энтрапія ніколі не зьмяншаецца.
Энтрапія сыстэмы зьяўляецца экстэнсіўнай велічынёй (прапарцыянальная масе і ’ёму сыстэмы) і ня залежыць ад спосабу пераходу сыстэмы ў канцавы стан з пачатковага. Такім чынам, энтрапія — функцыя стану сыстэмы.
Для вывядзеньня колькасных значэньняў энтрапіі карыстаюцца ўмоўнай кропкай адліку пры [K], для якой .
Такі падыход апраўданы толькі для разьлікаў, напрыклад, з ідэальным газам, у дачыненьні да рэальных целаў прасьцей і болей зручна карыстацца адносным зьмяненьнем энтрапіі:
Пры гэтым пры зваротных працэсах зьмяненьне энтрапіі роўнае нулю , пры незваротных яно заўсёды дадатнае [Дж/К].
Пры разьліках звычайна карыстаюцца ўдзельнай энтрапіяй [ДЖ/(кг∙К)], на 1 кг масы цела:
адкуль
Далейшыя ператварэньні слушныя толькі для разьлікаў з ідэальным газам. Памятаючы, што для яго , маем
а таксама
Тады раўнаньне энтрапіі для ідэальнага газу будзе мець канчатковы выгляд:
Выкарыстаныя велічыні:
Разгледзім ізаляваную сыстэму, якая ўяўляе сабою два целы з рознымі тэмпэратурамі.
Такім чынам энтрапія ў закрытых (ізаляваных) сыстэмах можа ня зьмяняцца, але ніколі ня будзе зьмяншацца бязь зьнешняга ўзьдзеяньня, што аўтаматычна зробіць сыстэму адкрытай (неізаляванай).
Прыведзеныя вышэй прыклады ілюструюць дзеяньне другога закону тэрмадынамікі, які сьцвярджае незваротнасьць цеплаперадачы: цеплыня, што перададзеная ад цёплага цела да халоднага ня можа зноў быць вернутая цёпламу целу ад халоднага.
Такім чынам прынцып узрастаньня энтрапіі базуецца на другім законе тэрмадынамікі.
Выснову аб цеплавой сьмерці Сусьвету выказаў у 1852 годзе Ў. Томсан (лорд Кэльвін) (1824—1907). Тэарэтычна абгрунтаваў гэтую тэорыю ў 1865 годзе Рудольф Кляўзыюс на падставе другога закону тэрмадынамікі.
Тэорыя вынікае ў моц таго, што любая фізычная сыстэма, якая не абменьваецца энэргіяй зь іншымі сыстэмамі, то бок закрытая сыстэма (для Сусьвету ў цэлым зьнешні абмен, відавочна, увогуле не магчымы), імкнецца да найбольш верагоднага раўнаважнага стану — стану з максымумам энтрапіі. Гэта значыць, што ўсе віды энэргіі перайдуць у энэргію цеплавога руху, якая раўнамерна будзе размьеркаваная па ўсім Сусьвеце, пасьля гэтага абсалютна ўсе тэрмадынамічные працэсы павінны быць скончаныя. Такі стан адпавядаў бы цеплавой сьмерці Сусьвету.
Панятак «энтрапія» мае шырокі ўжытак для тлумачэньня працэсаў і зьяваў у розных навуках — ад філязофіі да экономікі, звыйчайна выкарыстоўваецца як мера неўпарадкаванасьці і незваротнасьці.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Энтрапія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.