Сэкс-турызм — падарожжа з мэтай задавальненьня сэксуальных патрэбаў, у прыватнасьці, з дапамогай блудніц.
Сусьветная турысцкая арганізацыя, установа ААН, вызначае сэкс-турызм як «падарожжа, арганізаваныя ўнутры турыстычнай галіны альбо па-за ім, але з выкарыстаньнем яго структур і сетак, асноўнай мэтай якіх зьяўляецца ажыцьцяўленьне грашовых сэксуальных адносін паміж турыстам і жыхарамі ў месцы прызначэньня» .Зьява сэкс-турызму падымае розныя сацыяльныя праблемы, напрыклад, калі асобныя краіны або гораду набываюць рэпутацыю папулярнага месца прызначэньня для сэкс-турызму. Сярод прычын сэкс-турызму можна вылучыць: больш нізкія цэны ў краіне прызначэньня, больш просты доступ да паслуг прастытутак (напрыклад, у некаторых краінах прастытуцыя легалізавана), доступ да дзіцячай прастытуцыі.
Звычайна на людзей, якія вандруюць з мэтай атрыманьня сэкс-паслуг ад паўналетніх прастытутак, распаўсюджваецца заканадаўства аб прастытуцыі прымаючай краіны. У выпадках, калі сэксуальная актыўнасьць зьвязана зь дзіцячай прастытуцыяй, прымусам да занятку прастытуцыяй або гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплюатацыі, яна зьяўляецца незаконнай і могуць прымяняцца законы як прымаючай краіны, так і краіны, грамадзянінам якой зьяўляецца чалавек. Сэкс-турызм можа быць унутраным (падарожжа ў межах адной краіны) або міжнародным (падарожжа зь перасячэньнем дзяржаўных межаў).Сэкс-турызм зьяўляецца буйной нелегальнай галіной з аб’ёмамі ў мільярды даляраў, у якую напрамую ўцягнутыя, па некаторых ацэнак, больш за мільён чалавек. Напрамую ў галіне занятыя як мужчыны, так і жанчыны, ўскосны ўдзел прымаюць пасярэднікі: авіякампаніі, таксі, рэстараны, гасьцініцы. Часьцей за ўсё сэкс-турызм зьвязаны з жаночай прастытуцыяй, аднак часам таксама зьвязаныя з сэксуальнай эксплюатацыяй дзяцей. Практычна заўсёды работнікі сэкс-індустрыі пакутуюць ад беднасьці, гвалту, хвароб, а таксама сэксуальных злоўжываньняў і наркаманіі. Сэкс-турызмам займаюцца мужчыны й жанчыны. Сярод мужчын пераважаюць такія краіны: Камбоджа, Бразылія, Дамініканская Рэспубліка, Галяндыя (у прыватнасьці, Амстэрдам), Кенія, Філіпіны, Калюмбія, Тайлянд, Куба, Інданэзія (у прыватнасьці, Балі). Жанчыны часьцей наведваюць такія краіны: Бразылія, Паўднёвая Эўропа (Партугалія, Грэцыя, Харватыя, Гішпанія), Турэччына, Карыбскія астравы (Ямайка, Барбадас, Дамініканская Рэспубліка), некаторыя краіны Афрыкі (Туніс, Гамбія, Кенія). Радзей наведваюць такія краіны як Сальвадор, Мэксыка, Пэру, Фіджы.
Сэксуальная эксплюатацыя дзяцей для задавальненьня турыстаў шырока распаўсюджаная ў краінах, якія разьвіваюцца. У якасьці «турыстаў» часьцей выступаюць заможныя грамадзяне Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Расеі, Японіі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Пры гэтым з Заходняй Эўропы з такімі мэтамі часьцей падарожнічаюць ва Ўсходнюю, тады як з Амэрыкі — у Мэксыку. Спэцыяльны дакладчык Генэральнай Асамблеі ААН па пытаньні аб гандлі дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі ў сваім дакладзе ацэньваў, што кожны год сэксуальнай эксплюатацыі падвяргаюцца каля двух мільёнаў дзяцей. Паводле ацэнак, у Тайляндзе да 10% людзей, якія аказваюць паслугі прастытуцыі, зьяўляюцца непаўналетнім. У Індыі фэдэральныя ўлады ацэньваюць, што ў прастытуцыю можа быць ўцягнута 1,2 мільёна дзяцей. У Бразыліі эксплюатуецца ад 0,3 да 2 мільёнаў дзяцей.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сэкс-турызм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.