Славамір Адамовіч

Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.

Славамір Генрыхавіч Адамовіч
Славамір Адамовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1962(1962-03-08) (62 гады)
станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст
Гады творчасьці 1990 — наш час
Жанр верш
Мова беларуская мова
Дэбют кніга «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
Прэміі «Гліняны Вялес» (1996)
Узнагароды
http://berserk5.livejournal.com
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.
Анатоль Міхнавец чытае і каментуе верш Адамовіча на сустрэчы ў Доме літататуры на Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве

Жыцьцяпіс

Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 19801982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 19861992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 19911995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў1999).

У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд.

У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес» за зборнік вершаў «Каханьне пад акупацыяй».

У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот.

У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.

Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Менску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 содняў паводле арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Бібліяграфія

  • «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
  • «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
  • «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
  • «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
  • «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
  • «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)
  • «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)
  • «Рым» (Менск, 2011)
  • «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Славамір Адамовіч ЖыцьцяпісСлавамір Адамовіч БібліяграфіяСлавамір Адамовіч КрыніцыСлавамір Адамовіч Вонкавыя спасылкіСлавамір Адамовіч19628 сакавікаАрхангельская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тутэйшыя (п’еса)МінардРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуБеларуская ВікіпэдыяГаміяні або дзьве ночы залаволеньняІнданэзіяФранкісцкая ГішпаніяЯнка КупалаМаргарыта ЛатышкевічВікіпэдыяРадзівілыВікікрыніцыЭйтаГодАўстраліяГерб ЛепеляГердзень (імя)ПамылкаП20101821.neСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСССРГаляктыка АндрамэдыВедыПортуВільняМакарскаСэксуальныя цацкіТрэйнчэ КээвэрПавал ВэнтНапалеон IIУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБеларуская (тарашкевіца)292Трактар (стадыён)Пружанскі РА СК РБКунілінгусВарняныКубізмБанкухаГіпстэрыСлуцкі збройны чынWilliam HillНью-ДжэрзіЗэбраВіленскі крайГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняЮры БеленькіМікола МятліцкіGoogle searchКурыца7 лютагаПэтра ПраўлікаваСымпсаныАльбэрт ШвайцэрБеларуская міталёгіяДашкаўкаIQ48Генадзь ПашкоўАнгкор-ВатСувязь (тэхніка)476ЛяндаДругая сусьветная вайнаСтаражытны Эгіпет🡆 More