Варняны

Варня́ны — вёска ў Беларусі, каля ракі Газоўкі.

Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1128 чалавек. Знаходзяцца з 14 км на поўнач ад Астраўцу, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Варняны
лац. Varniany
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва: 1128 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231220
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°43′43″ пн. ш. 26°0′37″ у. д. / 54.72861° пн. ш. 26.01028° у. д. / 54.72861; 26.01028 26°0′37″ у. д. / 54.72861° пн. ш. 26.01028° у. д. / 54.72861; 26.01028
Варняны на мапе Беларусі ±
Варняны
Варняны
Варняны
Варняны
Варняны
Варняны
Варняны Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варняны — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі віленскага барока, сядзібна-паркавы комплекс Абрамовічаў і гістарычная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Абрамовічаў.

Назва

Варна (Warno) — імя германскага паходжаньня.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Варняны ўтварыўся ад асновы «араць».

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wornyany (11 і 13 сакавіка 1523 году); Воръняны… Ворняны (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Варняны 
Палац і касьцёл, 1824 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны ўпамінаюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касьцёл. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Пронскія і Сьвірскія. Апошнія збудавалі тут новы касьцёл. У 1-й палове XVI стагодзьдзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI ст. маёнтак перайшоў у валоданьне Абрамовічаў.

Варняны 
Сядзіба, 1824 г.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 году дзеялі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка.

У другой палове XVIII ст. у Варнянах правялі рэканструкцыю цэнтральнай часткі мястэчка на аснове рэгулярнай ансаблевай забудовы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варняны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касьцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 кірмашоў штогод. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У 2-й палове XIX — 1-й палове XX стагодзьдзяў Варняны знаходзіліся ў валоданьні Сьнядэцкіх і Хамінскіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варняны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варняны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. У 1919—1920 гадох у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. На 1970 год у вёсцы быў 341 двор, на 1992 год — 445, на 1995 год — 481. У 2000-я гады Варняны атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 250 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 1284 чал.; 1992 год — 1310 чал.; 1995 год — 1336 чал.; 1999 год — 1254 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1128 чал.

Інфраструктура

У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, клюб.

Эканоміка

Цэнтар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная: будынкі аптэкі (1770), карчмы (XVIII ст.), плябаніі (1770)
  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (1767—1769)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія; вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920

Страчаная спадчына

  • Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Варняны НазваВарняны ГісторыяВарняны НасельніцтваВарняны ЭканомікаВарняны Турыстычная інфармацыяВарняны ГалерэяВарняны КрыніцыВарняны ЛітаратураВарняны Вонкавыя спасылкіВарняныАграгарадокАстравецАстравецкі раёнБеларусьВарнянскі сельсаветГазоўкаГарадзенская вобласьцьГудагай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УрманC++ІталіяУкраінаАпэрацыйная сыстэмаЁгаГайла (імя)БіскупЯўгенія ЯнішчыцКліматПарнаграфія ў ЧэхііWYSIWYGПалітычная партыяАнатоль ЗэкаўАдзёрМенская вобласьцьВасіль БыкаўПарнаграфія для жанчынБіялёгіяВікіманія23 красавікаБісэксуальная парнаграфіяАляксандар ЛукашэнкаАдольф ГітлерМаксім ТанкСэксуальныя пазыцыіВікікрыніцыПаставыТрыбадызмЯнка КупалаТаўканіцаЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Беласток — ГорадняБеларускі нацыянальны стройЭйбарДзень ЗямліНаша НіваБССРДзяржава24 красавікаІван ШамякінСтарабеларуская мова.kyСпадчына (верш)ВоршаМадэль OSIЛяхавічыЛічэбнікТрыбуна працыЯн ПазьнякСалатная цыкорыяСтолінКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Чорны сьпіс ЭўразьвязуКарупцыяПастава 69ПрыметнікЗнак рашоткі (актаторп)Віцебская вобласьцьКанадаКантмінГарбатаКушмакБаранавіцкі раёнФэрамоныАтрад (біялёгія)Ас (імя)ПокуцьЛёнданЛюдміла Рублеўская🡆 More