Віленскае Ваяводзтва

Віленскае ваяводзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 44,2 тыс. км². Сталіца — места Вільня. Найбольшыя месты: Ашмяны, Ліда, Вількамір і Браслаў.

Віленскае ваяводзтва
лац. Vilenskaje vajavodztva
Віленскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вільня
Дата ўтварэньня 1413
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы віленскія
Кашталяны Кашталяны віленскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 44,2 тыс. км²
Час існаваньня 1413—1795
Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва
Віленскае ваяводзтва на мапе
Віленскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Віленскае Ваяводзтва  Віленскае Ваяводзтва 
Гербы Віленшчыны, XV—XVI стст.

Утварылася ў 1413 годзе згодна з Гарадзельскім прывілеем на аснове Віленскага княства. У склад ваяводзтва ўвайшла большая частка заходніх, цэнтральных і ўсходніх земляў сучаснай Беларусі (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Ашмяны, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Быхаў, Глуск, Крычаў, Ліда, Магілёў, Менск і інш.), а таксама паўночна-ўсходнія землі цяперашняй Летувы (воласьці і буйныя маёнткі з цэнтрамі Вількамір, Уцяна, Біржы, Кернаў, Сьвянцяны).

У вайсковых дачыненьнях ваяводу віленскаму падпарадкоўваліся намесьнік наваградзкі, а таксама Слуцкае, Клецкае (да 1521 году) і Амсьціслаўскае (да 1529 году) княствы, якія таксама фармальна ўваходзілі ў склад ваяводзтва (фактычна былі аўтаномнымі). На Беларусі мела цераспалосныя дзялянкі з Троцкім ваяводзтвам у Бабруйскай воласьці — «віленскую палавіну» (места Бабруйск і 18 сёлаў).

У студзені 1507 году з складу Віленскага вылучылася Наваградзкае ваяводзтва. У 1537 годзе ў склад ваяводзтва ўвайшла Гомельская воласьць.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў зь Віленскага вылучылася Менскае ваяводзтва. У 1654 годзе на тэрыторыі ваяводзтва (ад Браслава да Вільні) расьсялілася смаленская шляхта, якая мела тут экстэрытарыяльную арганізацыю з Старадубскага і Смаленскага паветаў (соймікі зьбіраліся ў Вільні). Гэта было намінальнае Смаленскае ваяводзтва.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віленскага ваяводзтва ліцьвінамі: «виленский гость литвин Дема Матвеев» (1555 год), «литвин Виленского повету Абросимка», «литвин города Вилны Ян», «литвин Виленского повету Сашка», «литвин Виленского повету Христофор Рудинской», «литвин шляхтич кормовой Виленского повету Матяш Збороцкий» (усе 1609—1610 гады), «литвин Виленского повету Федор Косарев, шляхтич» (1610 год), «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин белорусец Шменского повету» (1627 год), «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год), «Мишковский Ян Семенов… литвин, шляхтич Лидского повета» (1633 год), «литвин Агейка Родионов, Виленского повету» (1657 год). У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1722 годам значыцца Nowicki Ignat., Lithvan. ex districtu Lidensi. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus. Апроч таго, сярод вернікаў некалькіх вёсак і мястэчак упамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Ельня (1668 і паміж 1670 і 1675 гадамі); Сьвір (1689 год); Ваверка (1692 год); Жодзішкі (1701 год); Няцеч, Старажымавічы і Чапліцы (1721 год).

У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, утварыўся Завілейскі (з цэнтрам у Паставах) і Эйшыскі паветы. У 1793 годзе вальны сойм пераўтварыў Браслаўскі павет у ваяводзтва. 20 сьнежня 1793 году адбылася ліквідацыя намінальнага Смаленскага ваяводзтва.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) тэрыторыя Віленскага ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі».

Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры.

Геаграфія

Віленскае Ваяводзтва 
Віленскае і Троцкае ваяводзтвы, 1665 г.

На паўночным захадзе і поўначы межавала з Троцкім ваяводзтвам і Курляндыяй, на ўсходзе — з Полацкім і Менскім ваяводзтвамі, на поўдні — з Наваградзкім ваяводзтвам, на захадзе — з Троцкім ваяводзтвам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Віленскае Ваяводзтва 
Віленскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы, 1772 г.

Ваяводзтва падзялялася на 5 паветаў: Віленскі, Ашмянскі, Лідзкі, Вількамірскі і Браслаўскі.

Віленскае Ваяводзтва 
Віленскае і Троцкае ваяводзтвы, Інфлянты, Курляндыя, Жамойць, 1791 г.
Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Віленскі павет Вільня 6,3 Быстрыцкае
Інтурскае
Керноўскае
Ашмянскі павет Ашмяны 16 Ашмянскае (гродавае)
Вялейскае
Губскае
Даўгеліскае
Дудзкае
Крэўскае
Маркаўскае
Мядзелскае
Трабскае
Браслаўскі павет Браслаў 5,5 Браслаўскае (гродавае)
Дрывяцкае
Опскае
Вількамірскі павет Вількамір 9,9 Анікшцянскае
Больніцкае
Копіскае
Пенёскае
Субоскае
Ушпольскае
Лідзкі павет Ліда 5,5 Лідзкае (гродавае)
Бярштанскае
Васілішкаўскае
Дубскае
Каняўскае
Навадворскае
Радунскае
Стокліскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Вільні. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Ашмянская, браслаўская, віленская, вількамірская і лідзкая шляхта абірала дзесяць паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама дзесяць дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Дэмаграфія

На 1775 год Віленскае ваяводзтва налічвала каля 70 тыс. дымоў, зь якіх мескія складалі 7 тыс.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віленскае ваяводзтва мела трох прадстаўнікоў — біскупа, ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 29 біскупаў, 33 ваяводы, 37 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша, ярка-пунсовых адваротаў і жупана.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віленскае Ваяводзтва ГісторыяВіленскае Ваяводзтва СымболікаВіленскае Ваяводзтва ГеаграфіяВіленскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВіленскае Ваяводзтва ДэмаграфіяВіленскае Ваяводзтва УраднікіВіленскае Ваяводзтва ЗаўвагіВіленскае Ваяводзтва КрыніцыВіленскае Ваяводзтва ЛітаратураВіленскае ВаяводзтваАшмяныБраслаўВялікае Княства ЛітоўскаеВількамірВільняЛідаМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МайкрасофтЛірыкаРасейска-ўкраінская вайнаДзяржаваФрыдрых ШылерМарыюпальАлена МаслаВялікабрытаніяФара Вітаўта (Горадня)Беларуская ВікіпэдыяСахалінская вобласьцьШмоняКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутРужанецГеалёгіяІталіяСавушкін прадуктЛекі-адпаведнікіДзед ТалашТутэйшыя (фільм, 2007)Аляксандар МакедонскіЛеанід ДайнекаПаэзіяМікалай МірскіСэксуальныя пазыцыіСказБраніслаў ТарашкевічЧорны замак АльшанскіКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Ахоўны статусЛявон ВашкоЛаскаценьГабрэіКастусь КаліноўскіСтаніслаў ВалодзькаВішымутБелсатНіл ГілевічГрэбляСонечная энэргіяЛязьбійская парнаграфіяМарыя МартысевічВялікае Княства ЛітоўскаеМікіта НескаромныАльгерд БахарэвічБуценьГорадняШвэцыяВільняЛюдміла РублеўскаяКампутарІван ЧыгрынаўЛетувісыЮры ГагарынЛюбарт (імя)Паўночна-Заходні крайУкраінскі правапіс 1928 годуЛацкая моваСямён ШарэцкіЖазэф Люі Гей-ЛюсакСаргельЦмокЭўропаРадаўніцаДарога Р43 (Беларусь)БацькаўшчынаЭразм ЦёлакТыраспальСалігорскНямецкая мова.aqІтальянская мова🡆 More