Віленскае Барока: архітэктурны стыль

Віленскае барока — навуковая назва позьняга этапу разьвіцьця стылю барока ў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі пашырэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя.

Віленскае Барока: Узьнікненьне, Узоры, Галерэя
Царква Сьвятой Соф'і ў Полацку

Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы.

Выступае як самабытны мастацкі фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва.

Узьнікненьне

Першымі ўзорамі віленскага барока дасьледнікі лічаць перабудову касьцёла Сьвятых Якуба і Філіпа ў Вільні (1726) або галоўны фасад касьцёла кармэлітаў босых у Глыбокім (1735). Першым аўтэнтычным творам зьяўляецца адноўлены грэка-католікамі Сафійскі сабор у Полацку.

Істотны ўнёсак ў стварэньне адметнай школы віленскага барока зрабіў архітэктар Я. К. Гляўбіц. Росквіту архітэктурна-мастацкага кірунку таксама спрыяла творчасьць архітэктараў Ю. Фантаны, Л. Грынцэвіча, А. Асікевіча, Т. Жаброўскага, Г. Лінкевіча, А. Парака.

Значную ролю ў станаўленьні ўнікальнай архітэктурнай сэмантыкі віленскага барока адыграла будаваньне ўніяцкіх цэркваў пад патранатам мітрапалітаў Ф. Грабніцкага і Л. Кішкі.

Узоры

Віленскае Барока: Узьнікненьне, Узоры, Галерэя 
Касьцёл кармэлітаў у Глыбокім
Віленскае Барока: Узьнікненьне, Узоры, Галерэя 
Касьцёл Якуба і Філіпа ў Вільні

Сьвятыні ў стылі віленскага барока маглі мець галоўны фасад як зь дзьвюма стромкімі вежамі тэлескапічнай будовы, так і бязьвежавы, падобны на браму. У аподвух выпадках ён меў плястычныя фігурныя франтоны. Апрача грэцка- і рымска-каталіцкіх сьвятыняў, стылістыка віленскага барока пашырылася на праваслаўныя цэрквы, ратушы і палацы.

Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 11 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.

Найбольш яскравыя прыклады будынкаў у стылі віленскага барока:

Галерэя

Найбольш адметныя творы

Страчаная спадчына

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віленскае Барока УзьнікненьнеВіленскае Барока УзорыВіленскае Барока ГалерэяВіленскае Барока Глядзіце таксамаВіленскае Барока КрыніцыВіленскае Барока ЛітаратураВіленскае БарокаБарокаБерасьцейская уніяВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БавоўнаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутБеларусьІўрытЛесьбійская эротыкаФундацыя «Вікімэдыя»НясьвіжЦэнтральная разьведвальная ўправаЗлучаныя Штаты АмэрыкіГомасэксуальнасьцьУладзімер Арлоў (гісторык)Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)2006Пошукавая аптымізацыяПарнафільм у ФранцыіКалі-югаVPNРэстаранБеларуская энцыкляпэдыяМіхась ДаніленкаПарнаграфія ў Бразыліі1589Юрась СьвіркаЖанчына зьверхуПаўстаньне 1794 годуКанадаАляксей БацюкоўГорадЯнка КупалаСтарабеларуская моваГомельКастусь КаліноўскіМікола ГусоўскіФізыкаПрыназоўнікЛюдзі на балоце (раман)Сьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»НідэрляндыПерабудоваСакрат ЯновічЛёнданПітсбурскае пагадненьнеВокаБеларуская мова1744Ровар1997Уладзіслаў ГарбацкіBloggerДзень ЗямліЧорная РусьЧэрвеньТравеньOperaЯўхім КарскіПарнаграфія ў ЧэхііВікіпэдыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Артур ФінькевічКамянец-ПадольскіДанецкая народная рэспублікаВікіФранцішак СкарынаКомсомольская правдаРэжым ЛукашэнкіГрэнобльАлесь ПетрашкевічАральны сэксКаханьне без пранікненьняМы выйдзем шчыльнымі радамі🡆 More