Беларускі Нацыянальны Строй

Белару́скі нацыяна́льны строй — комплекс адзеньня, абутку і аксэсуараў, які склаўся на працягу стагодзьдзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў штодзённым і сьвяточным ўжытку.

Беларускі Нацыянальны Строй
Беларускія нацыянальныя ўборы, паштовая марка (1961)

Беларускі строй, маючы агульныя карані з украінскім і расейскім нацыянальнымі строямі, хоць і фармаваўся на аснове ўзаемаўплыву летувіскай, польскай, расейскай і ўкраінскай традыцыяў, тым ня менш, адрозьніваецца самабытнасьцю і зьяўляецца самастойнай зьявай. Акрамя гэтага, ён убіраў у сябе тэндэнцыі інтэрнацыянальнага гарадзкога строю і такім чынам ўпісваўся ў агульнаэўрапейскі кантэкст.

Пры вырабе строю выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладной творчасьці, як ткацтва, пляценьне, ювелірнае мастацтва, апрацоўка скуры й іншыя.

Гісторыя строю

Беларускі Нацыянальны Строй 
Строі Заходняга Палесься. Паштовая марка Беларусі
Беларускі Нацыянальны Строй 
Строі Магілёўшчыны. Паштовая марка Беларусі

Вытокі беларускага адзеньня знаходзяцца ў культуры Кіеўскай Русі. Умерана кантынэнтальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вымагалі закрытага, цёплага адзеньня. Фармаваньне ўласна беларускага традыцыйнага строю і яго асаблівасьцяў пачалося ў часы Сярэднявечча. Да канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў яго аблічча выстаялася, склаліся ярка-выяўленыя этнічныя асаблівасьці. Адна з найважнейшых характарыстык беларускага строю — незвычайная ўстойлівасьць традыцыі. Убіраючы ў сябе разнастайныя павевы на працягу стагодзьдзяў, беларускі строй доўгі час захоўваў нязьменным крой некаторых прадметаў адзеньня, яго форму, асобныя атрыбуты строю ўзыходзяць яшчэ да паганскай даўніны, у ім захаваліся архаічныя рысы, напрыклад, старадаўні арнамэнт і паласаты дэкор. Тэхналёгіі вырабу тканін таксама захаваліся з старажытных часоў. Нягледзячы на ўстойлівасьць традыцыйнага аблічча, гарнітур рознаварыянтны ў вобразнай і кампазыцыйнай праявах.

Лакальныя разнавіднасьці

На тэрыторыі Беларусі дасьледчыкі вылучаюць больш за 30 разнавіднасьцяў народнага строю, досыць строга прывязаных да пэўнай мясцовасьці.

Мужчынскі строй

Беларускі Нацыянальны Строй 
Жыхары Кобрыню каля 1916
Беларускі Нацыянальны Строй 
Беларуская кашуля (вышыванка)

Штодзённае адзеньне

Мужчынскі строй звычайна складаўся з кашулі, вышытай па варотах і нізе, штаноў, камізэлькі, нагавіц (пояснае адзеньне). Кашуля насілася навыпуск, падпярэзвалася каляровым поясам. Кішэні адсутнічалі, іх замяняла скураная сумачка, якую насілі праз плячо або падвешвалі да скуранога пояса. Мужчынскі строй меў сьціплае аздабленьне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі.

Верхняе адзеньне

У якасьці верхняга адзеньня выкарыстоўваліся кажухі з аўчыны, якія ў заможных людзей зьверху абшывалі каштоўнай тканінай і ўпрыгожваліся вышыўкай і аплікацыямі. Вельмі багатыя людзі насілі футры зь меха. Таксама існавала верхняе адзеньне з сукна, якое называлася па-рознаму: «япанча», «кірэя», «бурка», «чуя».

Галаўныя ўборы

Існавала вялікая разнастайнасьць мужчынскіх галаўных убораў, якія выраблялі з футра, сукна ці лямцу: магеркі з качанай воўны, брылі з саломы, узімку — футравая шапка (аблавуха) Галаўныя ўборы таксама рабілі з хатняй аўчыны карычневага, чорнага або шэрага колеру.

Абутак

Мужчыны насілі лапці ў якасьці штодзённага абутку, скураныя пасталы, па сьвятах апраналі боты. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпліўшы іх шляхам падкладываньня саломы ўнутр, і абматваючы ногі палатнянымі анучамі.

Пасталы вырабляліся з кавалка скуры, бакі якога адхонна выгіналіся і сьцягваліся ўверсе лыкам, аборкай або раменьчыкам.

Вельмі рэдка на паўночным захадзе Беларусі сяляне насілі драўняны абутак.

Жаночы строй

Беларускі Нацыянальны Строй 
Манекен жанчыны ў паўсядзённым строі ў інтэр’еры хаты ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту
Беларускі Нацыянальны Строй 
Сцэнічны жаночы беларускі народны строй на маленькай дзяўчынцы

Штодзённае адзеньне

Беларускі Нацыянальны Строй 
Жаночая безрукаўка, зробленая ў в. Аздамічы. Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй

Жаночы строй больш разнастайны, з выяўленай нацыянальнай спэцыфікай. Вылучаюцца чатыры комплексы: са спадніцай і фартухам; са спадніцай, фартухам і камізэлькай (гарсэтам); са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт; з андаракам, фартухам, камізэлькай (гарсетам). Два першыя вядомыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, два апошнія ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах. Маецца тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гесткай); вялікая ўвага надавалася вышыўцы на рукавах. Пояснае адзеньне — разнастайнага фасону спадніцы, якія адрозьніваліся кроем (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама андаракі, фартухі. Спадніцы — чырвоныя, сіня-зялёныя, у шэра-белую клетку, з падоўжнымі і папярочнымі палосамі. Фартухі ўпрыгожваліся карункамі, складкамі, вышытым узорам; камізэлькі (гарсет) — вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі. Найбольшая ўвага зьвярталася на ўпрыгожаньне рукавоў, што зьвязана з мастацкай тэктонікай і плястыкай строю, а таксама зь верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнамэнту, які нібыта засьцерагаў рукі ад злых духоў і надаваў ім моц у працы.

Верхняе адзеньне

Жаночае верхняе адзеньне часьцей і багацей, чым мужчынскае, ўпрыгожвалася вышыўкай і аплікацыяй, але па выглядзе і крою ня вельмі моцна адрозьнівалася ад мужчынскага.

Галаўныя ўборы

Жаночыя галаўныя ўборы мелі важнае сацыяльнае і абрадавае значэньне. Па іх выглядзе можна было вызначыць сямейнае становішча, узрост жанчыны, яе матэрыяльнае становішча. Галаўныя ўборы выкарыстоўваліся ў абрадах і рытуалах, напрыклад, на вясельлях дзяўчыне ўрачыста зьмянялі дзявочы ўбор на жаночы.

Карэнныя адрозьненьні існавалі паміж жаночымі і дзявоцкімі галаўнымі ўборамі. Паколькі жанчынам забаранялася знаходзіцца на людзях зь непакрытай галавой, жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы больш складаныя і разнастайныя. Дзяўчаты насілі вянкі, вузкія рознакаляровыя стужкі (скідачка, шлячок), а жанчыны хавалі валасы пад каптур, апранаючы зьверху галаўны ўбор рушніковага тыпу, напрыклад, намітку або хустку, таксама вядомыя рагацістыя — галовачка ці каптуровыя — каптур, чапец, падвічка — галаўныя ўборы.

Існавала вялікая колькасьць спосабаў завязваньня намітак. Вясельная намітка часта захоўвалася жанчынай усё жыцьцё і апраналася на яе пры пахаваньні. Заможныя жанчыны выраблялі свае наміткі з дарагога тонкага палатна і ўпрыгожвалі іх карункамі, вышыўкай залатымі і срэбранымі ніткамі, а жанчыны больш беднага становішча выкарыстоўвалі больш танныя тканіны і больш простыя ўпрыгажэньні, пры гэтым разнастайнасьць арнамэнту, як правіла, захоўвалася.

Таксама жанчыны выкарыстоўвалі такія галаўныя ўборы, як хусткі, коптуравыя (чапцовыя) і рагацістыя галаўныя ўборы.

Абутак

Жанчыны ў сялянскіх сем’ях часьцей за ўсё насілі лапці. У халоднае надвор’е насілі пасталы. Боты і жаночыя чаравікі ў вёсках насіліся толькі па сьвятах ці ў найбольш заможных сем’ях. Такі абутак часьцей выраблялі адмысловыя рамесьнікі на замову.

Дзіцячае адзеньне

Беларускі Нацыянальны Строй 
Жанчыны зь дзецьмі на фатаграфіі Ісаака Сербава

Летам дзеці насілі доўгую палатняную кашулю, большыя дзеці — з нагавіцамі, меншыя — бязь іх. Абутак часта адсутнічаў.

У адзеньні дзяцей да пачатку ХХ ст. існавалі некаторыя адрозьненьні. Перш за ўсе яны былі абумоўлены полаўзроставымі асаблівасьцямі дзяцей, а таксама мясцовымі традыцыямі і сацыяльным статусам бацькоў. У першыя гады жыцьця ў немаўляцьці адрозьненьняў гэтых не існавала.

Кашуля была першым адзеньнем, што надзявалі яшчэ ў пэрыяд раньняга дзяцінства хлопчыку і дзяўчынцы, якія ўжо добра трымаліся на ножках. Доўгая кашуля з тоўстага хатняга палатна служыла адзіным адзеньнем хлопчыкаў і дзяўчынак да 5, а часта да 6 −8 гадоў і нават болей. Яе падпярэзвалі даматканым поясам.

У цёплую пару году дзеці хадзілі ў такой кашулі босыя. І адрозьніць хлопчыка ад дзяўчынкі можна было толькі па даўжыні валасоў (у хлопчыка — кароткія, пастрыжаныя паўкругам, у дзяўчынак — доўгія, заплеценыя ў коскі), а таксама па шнурку караляў, якія ўпрыгожвалі шыю дзяўчынак. Улетку сялянскія дзяўчынкі рабілі каралі з чырвоных ягад рабіны, з гарлачыкаў, якія ў час квецені рвалі на рэчцы або сажалцы. Доўгую сьцябліну гарлачыка раздвойвалі на дзьве, надломваючы потым невялічкімі кавалачкамі. Атрымлівалася ўпрыгожаньне накшталт ланцужка з мэдальёнам, якім служыла расьцьвіўшая кветка зь белых ліліяў і жоўтых гарлачыкаў. Ногі ў халады апраналі ў лапці.

У 6—8 гадоў хлопчыкам надзявалі штаны (порткі). Рабіліся яны з даматканай тканіны і фарбаваліся ў хатніх умовах расьліннымі фарбамі. Абновы дзецям шылі толькі да сьвята Вялікадня, і гэта ўздымала настрой дзяцей — яны адзін перад адным паказвалі новае адзеньне.

У халады адзеньнем сялянскіх дзяцей былі кажушкі або сьвіткі з чужога пляча (старэйшых дзяцей або бацькоў), доўгія спадніцы і порткі з даматканага палатна, суконная хустка і лапці з анучкамі, перавязаныя аборамі. Зімой на ногі дзеці надзявалі валенкі або «катанкі».

Абавязковай прыналежнасьцю ўбору дзяўчыны былі ўпрыгожаньні — каралі, завушніцы, стракатыя прыгожыя хусткі, абвязаныя вакол шыі са спушчаным канцом.

Хлопцы паважна хадзілі ў высокіх «чабоцях», у камзолах чорнага ці сіняга колеру са стракатымі шклянымі ці мэталічнымі гузікамі. Паверх камзола — пояс, які некалькі разоў абвіваў талію, зьверху — сьвітка і белая валяная шапка на галаве. У канцы ХІХ ст. у вясковую моду з гораду прыйшлі фуражкі з казырком, якія сталі прыналежнасьцю ўбору хлопцаў.

Аксэсуары

Паясы

Пояс, які выкарыстоўваўся ў мужчынскім строі, вырабляўся з дарагіх шаўковых нітак з ўплеценых залатых і срэбных нітак. Ён нёс ня толькі функцыянальнае значэньне, але і абрадавае, рэлігійнае і сацыяльнае. Яго вырабам займаліся майстры ткацтва, кожны пояс зьяўляўся практычна творам мастацтва і шанаваўся ў многіх краінах.

Упрыгожэньні

Для ўпрыгожваньня насіліся завушніцы, каралі (шкляныя, бурштынавыя, каралавыя, у заможных пластоў — часам жамчужныя, рубінавыя). Іншыя ўпрыгожэньні — брошкі, бранзалеты, пярсьцёнкі — таксама насіліся збольшага заможнымі пластамі насельніцтва.

Тканіны і матэрыялы

У беларускім нацыянальным строі выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі. Для афарбоўкі пражы выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісьця дрэў, балотнай руды.

Для вырабу верхняй вопраткі ўжываліся сукно і аўчына.

Чырвоныя ніткі для вышыўкі купляліся, але пасьля ўжо ў хатніх умовах дафарбоўваліся ў карычневы і бардовы колеры.

Афармленьне

Беларускі Нацыянальны Строй 
Маларыцкі строй
Беларускі Нацыянальны Строй 
Калінкавіцкі строй

Часьцей за ўсё адзеньне было белага колеру, у якасьці ўпрыгожваньня яно афармлялася вышытым чырвоным арнамэнтальным узорам, які аб’ядноўваў ўвесь камплект ў адзіную кампазыцыю. У арнамэнце выкарыстоўваліся геамэтрычныя ўзоры, пазьней сталі прымяняцца таксама расьлінныя ўзоры і іх спалучэньне з геамэтрычнымі. У абавязковым парадку афармляліся арнамэнтам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. Таксама для афармленьня магло выкарыстоўвацца ткацтва ніткамі розных колераў.

Пры вырабе строю выкарыстоўваліся вышыўка, бранае, выбарнае, перавыбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і ўзорнае ткацтва, карункі і аплікацыя, існаваў таксама спэцыфічны промысел упрыгожаньня тканін — набіванка.

Для вырабу пояснага адзеньня шырока ўжываліся паліхромныя суконныя тканіны.

На фартухі прышывалі пакупныя або самаробнае карункі.

Са зьяўленьнем анілінавых фарбавальнікаў і крамных нітак спэктар колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным, аднак сфэра іх выкарыстаньня была абмежаванай.

Асаблівасьці крою

Беларускі Нацыянальны Строй 
Бабуля ў нацыянальным строі
Беларускі Нацыянальны Строй 
Дзядуля ў нацыянальным строі

У беларускім строі выкарыстоўваліся тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай. Кашулі ўсіх тыпаў мелі прамы разрэз (пазуху) па цэнтры, даўжыня якога дасягала 35-40 см.

У даўніну часьцей за ўсё кашулі шылі бяз швоў на плячах, проста перагінаючы тканіну, але ў XIX стагодзьдзі такі крой лічыўся састарэлым і выкарыстоўваўся толькі ў абрадавай вопратцы. Крой стаў полікавым, пры якім пярэдняе і задняе палотнішчы злучаліся з дапамогай прастакутных уставак з таго ж самага матэрыялу — полікаў.

Каўнер прысутнічаў толькі ў сьвяточнай вопратцы сялянаў, яго вышыня была каля 2-3 см. Сярод дробнай шляхты быў распаўсюджаны адкладны каўнер. Стаялы каўнер зашпіляўся на пару гузікаў узбоч або сьпераду, адкладны — на запанкі (шпонку) або сьцягваўся стужкай або палоскай каляровай тканіны.

Пры раскроі спадніцы з палатна рабілі два палатны, а пры шыцьці спадніцы з сукна выкарыстоўвалі ад трох да шасьці падоўжных полак, якія сшываць разам і зьбіраліся ў зморшчыны каля пояса.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка; [маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Ураджай, 2001.
  • Бялявіна В. М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі — Мн.: Беларусь, 2007.
  • Бялявіна В. М., Ракава Л. В. Мужчынскі касцюм на Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007.
  • Кацар М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мн., 1996.
  • Маленко Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. — Мн.: Белорусская наука, 2005.
  • Маслова Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX нач. XX вв. // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956.
  • Раманюк М. Ф. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
  • Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн., 1981—473 с.: илл.
  • Фадзеева В. Беларуская народная вышыўка. — Мн., 1991.

Вонкавыя спасылкі

Беларускі Нацыянальны Строй  Беларускі нацыянальны стройсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Беларускі Нацыянальны Строй Гісторыя строюБеларускі Нацыянальны Строй Лакальныя разнавіднасьціБеларускі Нацыянальны Строй Мужчынскі стройБеларускі Нацыянальны Строй Жаночы стройБеларускі Нацыянальны Строй Дзіцячае адзеньнеБеларускі Нацыянальны Строй АксэсуарыБеларускі Нацыянальны Строй УпрыгожэньніБеларускі Нацыянальны Строй Тканіны і матэрыялыБеларускі Нацыянальны Строй АфармленьнеБеларускі Нацыянальны Строй Асаблівасьці кроюБеларускі Нацыянальны Строй КрыніцыБеларускі Нацыянальны Строй ЛітаратураБеларускі Нацыянальны Строй Вонкавыя спасылкіБеларускі Нацыянальны СтройБеларусы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дактрына ТруманаБубны (Менская вобласьць)Dir en greyДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьМагнэтызмПадвойнае пранікненьнеMozilla FirefoxВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Альшанка (прыток Нёмана)Ян СерадаФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіКанстантын I Вялікі8 сакавікаДРЭСЭвангельле паводле МацьвеяМіра (імя)ХартумАлесь БяляцкіПастава 69Грамадзкая думкаГарацыё НэльсанЖыве Беларусь!Зьміцер ГерасімовічРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуШыва.nuМаскоўская дзяржаваТаўтэнУнівэрсытэтНямеччынаГомельЭманюэль 3Вітаўт (імя)Дональд ТрампФіліпіныНіл ГілевічДжэніфэр Эністан88 да н. э.Вагінальны сэксІскандэр (ракетны комплекс)БарыСпортПошасьцьКітайАзіз ШавэршанМікола ЦудатворцаПарнаграфія ў ІталііНэшвілСамасейПэкарыевыяАпавядальны сказMelbetПаўночная МакедоніяДзень ВоліЁсіф СталінМаёмасьцьСьпіс непрызнаных краінаў1xbetСьпіс палітычных партыяў БеларусіГалосныяВойшаШтучны інтэлектАльгерд Бахарэвіч🡆 More