Ашмянскі Раён

Ашмя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 30 796 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Ашмяны.

Ашмянскі раён
Ашмянскі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ашмяны
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Уладзіслаў Гершгорын[d]
Насельніцтва (2018) 30 796
Шчыльнасьць 25,3 чал./км²
Плошча 1215,92 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 311 м
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну
Ашмянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-93
Паштовыя індэксы 231 1хх
Афіцыйны сайт
Ашмянскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Іўеўскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувой.

Рэльеф і карысныя выкапні

Раён разьмяшчаецца ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).

Карысныя выкапні: торф, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў 7,3 тыс. га.

Гідраграфія

Асноўныя рэкі — Ашмянка, Гальшанка, Клява.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку 19,5 тыс. вясковага і 14,6 тыс. гарадзкога насельніцтва; 2009 год — 32 411 чалавек (перапіс); 2016 год — 30 969 чал.; 2017 год — 30 943 чал.; 2018 год — 30 796 чал.

Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.

Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна Менск — Вільня і аўтамабільныя дарогі Менск — Вільня і Астравец — Горадня.

Культура

  • Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча і філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
  • У 2001 і 2010 гадох раён (Ашмяны) быў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля».

СМІ

Гісторыя

Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 году ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.

Турыстычная інфармацыя

Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго, увагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква ў в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлоўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні ў в. Мураваная Ашмянка.

У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.

Асобы

Насельныя пункты

Гарады: Ашмяны.

Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.

Крыніцы

Літаратура

  • Ошмянский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ашмянскі Раён Геаграфічнае становішчаАшмянскі Раён Рэльеф і карысныя выкапніАшмянскі Раён Клімат і расьліннасьцьАшмянскі Раён ГідраграфіяАшмянскі Раён НасельніцтваАшмянскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьАшмянскі Раён КультураАшмянскі Раён СМІАшмянскі Раён ГісторыяАшмянскі Раён Турыстычная інфармацыяАшмянскі Раён АсобыАшмянскі Раён Насельныя пунктыАшмянскі Раён КрыніцыАшмянскі Раён ЛітаратураАшмянскі Раён Вонкавыя спасылкіАшмянскі РаёнАшмяныБеларусьГарадзенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крамянёвая тваньЯўген ВасілёнакГанна ЧапманПабуджальны сказАляксей ГарастПраваслаўная царкваКалі-югаДаўгерд (імя)ІнфармацыяІўеФранцускі пацалунакСказСавілаМікіта КрыўцоўАмстэрдамЧорная дзіркаSui generisПрыназоўнікАшраф Марван1874Сувэрэнная дзяржаваПераклад Бібліі СёмухіБеларуская ВікіпэдыяАкторы парнафільмаўСкольдДзіцячая парнаграфіяФіліпіныБар (элемэнт)Карліс УлманісТадзіяна КляшторнаяАнатоль СысАлесь СавіцкіВіктар КаліноўскіГуда (імя)ШатанISSNГомельская ратушаЯнка СіпакоўМакс ШчурПіюс ТышкевічНадзея ДземідовічІрына Ханунік-РамбальскаяФранцуская моваКарлес ПудждэмонГедаБудва2004ВікіпэдыяЦыганская моваМаскальМіхал ВітушкаГенадзь Валер’евіч ШутаўЛявон ВашкоУправа КДБ па Гомельскай вобласьціМалдаўская моваМікола Папека@Крыж Сьвятога БэнэдыктаМэдыяВікіЛічэбнікРэгіёнАдэсаСэкс-індустрыяВалошка🡆 More