27°33′44″ у. д. / 53.89861° пн. ш.
27.56222° у. д.
Беларуская чыгунка — дзяржаўны апэратар чыгуначных лініяў у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднаньне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы.
Беларуская чыгунка | |
Абрэвіятура | БЧ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1991 год |
Юрыдычны статус | дзяржаўнае аб’яднаньне |
Мэта | забесьпячэньне чыгуначных перавозак |
Штаб-кватэра | Ленінскі раён, вул. Леніна, д. 17 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Начальнік | Уладзімер Марозаў |
1-ы намесьнік | Пётар Дулуб |
Галоўны інжынэр | Валер Шубадзёраў |
Намесьнікі | Пётар Стоцкі, Андрэй Якабсон, Сяргей Сізін |
Асноўныя асобы | Ільля Лешчанка, Уладзімер Салаўёў |
Кіроўны орган | Управа |
Матчына кампанія | Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь |
Зьвязаныя кампаніі | «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод |
Сайт | rw.by |
Начальнік чыгункі прызначаецца прэзыдэнтам, ягоныя намесьнікі ды галоўны інжынэр — урадам. З 2012 г. пасаду начальніка займае Ўладзімер Марозаў. У 2013 г. Беларуская чыгунка ажыцьцявіла 68% грузавых і 38% пасажырскіх перавозак у краіне. Агульная працягласьць галоўных шляхаў БЧ складала больш за 7 тыс. км, электрыфікаваных лініяў — больш за 899 км . На 1 студзеня 2012 году мела ў валоданьні 1691 пасажырскі вагон і 28 643 грузавых вагоны. Сярод грузавых вагонаў было 7027 цыстэрнаў (25%), 6914 паўвагоны (23%), 4617 крытых (16%), 2914 плятформы (10%) і 7171 іншых відаў.
На 2021 год Управа Беларускай чыгункі налічвала 29 службаў і аддзелаў:
У склад дзяржаўнага аб’яднаньня ўваходзяць:
Паводле Статуту задачамі Беларускай чыгункі ёсьць:
Сярод паўнамоцтваў Беларускай чыгункі:
Эксплюатацыйная даўжыня чыгункі складае 5491,1 км, зь іх электрафікаваных — 1012,3 км (па стане на 1 студзеня 2015 году). Шляхавая гаспадарка Беларускай чыгункі складае каля 12 тыс. км чыгуначных шляхоў, зь якіх 7,2 тыс. км — галоўныя шляхі, 12,5 тыс. — стрэлачныя пераводы, 1902 — масты й шляхаправоды, 1803 — чыгуначныя пераезды.
Сярэднегадавы аб’ём перавозкі пасажыраў складае 90 млн чалавек.
27 лістапада 1996 году ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь.
25 лютага 2021 году 1-ы намесьнік начальніка «Беларускай чыгункі» Ігар Шылаў падпісаў Загад аб тыпавых тэкстах інфармаваньня пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпынках. Паводле Загаду, кіраўнікі аддзяленьняў чыгункі зь 1 красавіка зацьвердзілі тэксты абвестак, якія пачалі рабіць па-беларуску і ў цягніках міжрэгіянальных лініяў. Пагатоў, на прыпынках і станцыях сталі абвяшчаць інфармацыю толькі па-беларуску.
У сакавіку 2022 году ўрад Украіны арыштаваў 5000 вагонаў Беларускай чыгункі ва ўмовах ваеннага становішча ў выніку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Кожны вагон каштаваў каля 80 000 даляраў, таму агульны кошт арыштаваных вагонаў склаў каля 400 млн даляраў.
20 кастрычніка 2022 году Беларуская чыгунка паведаміла пра ўкараненьне білетадрукавальных машынаў пры афармленьні праязных дакумэнтаў на цягнікі міжрэгіянальных лініяў і рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы з нумараванымі месцамі. Білет сталі друкаваць на тэрмапаперы з 2-вымерным кодам і асабістым шыфрам сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО). Пры гэтым, на жаданьне паяжджаніна ўзьнікла магчымасьць аформіць білет на беларускай мове. Укараненьне новых білетаў пачалі з вакзалаў на станцыях Асіпавічы і Берасьце, Магілёў і Пінск, якія мелі ўстойлівы канал сувязі з цэнтралізаванай сыстэмай продажаў.
Беларуская чыгунка трапіла ў санкцыйныя сьпісы Канады (лістапад 2022 году) і Украіны (студзень 2023 году). Канада (лістапад 2022 году), Эўрапейскі Зьвяз ды Швайцарыя (чэрвень 2023 году), Украіна (лістапад 2023 году), а таксама Аўстралія (люты 2024 году) абвясьцілі аб санкцыях супраць начальніка БЧ Уладзімера Марозава.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларуская чыгунка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.