Будслаў: вёска ў Беларусі

Бу́дслаў, або Будслаўе — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы.

Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 561 чалавек. Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Мядзелу, за 18 км на поўнач ад Даўгінава і за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў; за 12 км на поўнач ад шашы Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.

Будслаў
лац. Budsłaŭ
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва: 561 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222510
СААТА: 6240806016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′0″ пн. ш. 27°27′0″ у. д. / 54.78333° пн. ш. 27.45° у. д. / 54.78333; 27.45 27°27′0″ у. д. / 54.78333° пн. ш. 27.45° у. д. / 54.78333; 27.45
Будслаў на мапе Беларусі ±
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў
Будслаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёну. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, у якім захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх сьвятыняў Беларусі. Таксама побач зь мястэчкам захавалася сядзіба Аскеркаў, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Назва

Тапонім Будслаў утварыўся ад адпаведнай славянскай мянушкі Будслаў, што ў сэнсавым значэньні адпавядае 'майстру-будаўніку'. Паводле паданьня, мястэчка сьпярша мела назву Слаўная Буда.

Варыянты напісаньня назвы ў гістарычных крыніцах: Буда, Буцлаў, Будцлаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Будслаў датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў паселішча віленскім манахам-бэрнардынам. У 1560 годзе яны пакінулі Будслаў, аднак у 1589 годзе вярнуліся сюды і збудавалі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1591 годзе пад тытулам Наведваньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. Ваявода менскі Ян Пац ахвяраваў бэрнардынам абраз Маці Божай, падараваны яму Папам Клімэнтам VIII.

28 жніўня 1633 году, дзякуючы ахвяраваньням а. Фларыяна Калецкага, гвардыяна Віленскага кляштару бэрнардынаў, а таксама сродкам гетмана польнага Яна Кішкі і радзіны Далмат-Ісакоўскіх, у Будслаўскай рэзыдэнцыі заклалі першы камень мураванага касьцёла. 9 ліпеня 1643 году адбылося асьвячэньне новай сьвятыні.

6 кастрычніка 1732 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Будславу статус мястэчка. У 1756 годзе пры кляштары бэрнардынаў адкрылася музычная школа на 25 вучняў. 29 ліпеня 1767 году ў мястэчку заклалі першы камень новай мураванай базылікі, урачыстае асьвячэньне якой адбылося 7 верасьня 1783 году. У 1790 годзе на сродкі кляштару збудавалі цагляны шпіталь для бедных, у 1793 годзе адкрылася 2-клясная пачатковая школа на 40 вучняў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Будслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году Віленскай губэрні. З 1848 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Аскеркаў. На 1859 тут было 68 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў. На 1868 год — 48 двароў, на 1885 год — 50. Штуршком да разьвіцьця Будслава паслужыла пракладаньне ў 1907 годзе чыгуначнай лініі паміж Полацкам і Маладэчна, што выклікала адкрыцьцё аднайменнай чыгуначнай станцыі. У гэты час у мястэчку быў 61 двор.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў Будславе разьмяшчаўся штаб 2-й расейскай арміі Заходняга фронту, якая рэалізоўвала асноўныя задачы пры правядзеньні Нарачанскай апэрацыі 1916 году. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Будслаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Праект будынка беларускай гімназіі

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Будслаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Будслаў увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1917—1919 гадох у мястэчку дзейнічала Будслаўская беларуская гімназія, зачыненая польскай акупацыйнай адміністрацыяй. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Будслаў апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 116 двароў. За польскім часам тут працавалі гмінная ўправа, млын, лесапільня, аптэка, банк, карчма; у панядзелкі праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Будслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Крывіцкага, з 1962 году Мядзельскага раёнаў. На 1970 году тут было 318 двароў, на 1996 год — 300, на 1997 год — 302.

2 ліпеня 1992 году адбылася першая адноўленая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай. 2 ліпеня 1996 году арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася патронкай Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, г.зн. Беларусі. У 1998 годзе кардынал Казімер Сьвёнтак каранаваў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі. У 2000-я гады Будслаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 485 чал.; 1865 год — 127 душ рэвізорскіх; 1868 год — 259 чал.; 1885 год — 327 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 435 чал.; 1921 год — 626 чал.; 1970 год — 859 чал.; 1996 год — 721 чал.; 1997 год — 718 чал.; 1999 год — 643 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 561 чал.

Інфраструктура

У Будславе працуюць лясьніцтва, сярэдняя школа, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Зосінская вуліца

У цэнтры Будслава разьмяшчаецца Красны пляц, які захаваў сваю гістарычную назву. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц і Парадная вуліца.

Турыстычная інфармацыя

Будслаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Будслаўскі абраз Маці Божай

Інфраструктура

У Будславе захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі, да якога штогод ладзяцца пілігрымкі. У мястэчку ў першыя выходныя ліпеня праводзіцца «Будслаўскі фэст».

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Палац Аскеркаў (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Іван Васілевіч (1894—1937) — дзяржаўны дзяяч БССР
  • Іахім Глінскі (1853—1898) — сьпявак, арганіст і кампазытар
  • Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989) — старшына Рады БНР
  • Паўліна Мядзёлка (1893—1974) — пісьменьніца і Заслужаная дзяячка культуры Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Будслаў НазваБудслаў ГісторыяБудслаў НасельніцтваБудслаў ЗабудоваБудслаў Турыстычная інфармацыяБудслаў ГалерэяБудслаў АсобыБудслаў КрыніцыБудслаў ЛітаратураБудслаў Вонкавыя спасылкіБудслаўАграгарадокБеларусьБудслаў (пасёлак)Будслаўскі сельсаветДаўгінаўКрывічы (Мядзельскі раён)Менская вобласьцьМядзелМядзельскі раёнСэрвач (прыток Вяльлі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар Сазанкоў1891КоўнаThe SuperbullzЗлучокЖуавы сьмерціГрэбляТрыбуна працыКазЛіндаГарнастайІвонка СурвілаВольныя матэрыялыЗімаГісторыя МенскуГенадзь КарпенкаАўкштотаЛюдміла РублеўскаяБеларуская Народная РэспублікаНаваполацакМараторый30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Мэдаль Францішка СкарыныМадэль OSIВялікі шаўковы шляхСадаводчае таварыстваДыялекты беларускай мовыТутэйшыя (выраз)Пастава на каленяхБілінгвізмБанкруцтваТаварыства філярэтаўГрэцкая моваЯн ЧыквінАрцём ДзенісенкаБярозаўкаДотык пісі рукоюРэжым ЛукашэнкіРахункаводГаліцка-Валынскае княстваКанстытуцыя БеларусіМагаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаГедзімінавічыЗамоваСамілаАнатоль СысСамасейСурвэткаРадзівілыЧорны замак АльшанскіМагатма ГандзіАляксандар РужанцоўРадзімічыАлегІнвэстыцыяПавал КалечыцЦэнтральная РУУС (Менск)Галоўная старонкаГаштольд (імя)Войска Рымскай імпэрыіПарнаграфія ў БеларусіGoogle DriveЦанаВышэйшая школа (выдавецтва)Інфармацыйныя тэхналёгіі🡆 More