Год

Год, рок — адзінка вымярэньня часу паміж аднолькавымі палажэньнямі Зямлі на яе арбіце вакол Сонца.

Аналягічна можна казаць пра марсіянскі год ці вэнэрыянскі — гэта адрэзак часу паміж дзьвюма палажэньнямі плянэты ў яе руху па арбіце вакол сваёй зоркі.

Этымалёгія

У літоўскіх (беларускіх) літаратурных помніках фіксуецца сталае ўжываньне слова «рок» разам са словам «лета» ў значэньні больш распаўсюджанага цяпер «году».

У канцы XIX — пачатку XX стст. ужывалі ў сваіх творах слова «рок» і вытворныя ад яго такія клясыкі беларускае літаратуры, як Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч і інш. У гэты ж час слова «рок» шырока выкарыстоўвалася і ў простай гаворцы. Этнограф Міхал Федароўскі ў працы «Люд Беларускі на Русі Літоўскай» прыводзіў цэлы шэраг прыказак са словам «рок» у значэньні «году», а таксама віншаваньні і нават праклёны. Апроч таго, слова «рок» трапіла ў народныя назвы хваробаў.

Некаторыя з памянёных вышэй фразэалягізмаў шырока ўжываюцца і дагэтуль: напрыклад, «мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі» зафіксаваны ў «Малым руска-беларускім слоўніку прыказак, прымавак і фразем» (1991).

Слова «рок» замест «году» выкарыстоўваецца ўва ўсіх Устаўных граматах БНР. У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братамі Г. і М. Гарэцкімі ў Вільні (1920), «рок» даецца як варыятыўны пераклад да расейскага «года».

У мовазнаўчай навуцы БССР слова «рок» і ўтвораныя ад яго прыметнікі «рочны», «ракавы» і назоўнік «рочніца» зафіксаваныя ў акадэмічным Беларуска-расейскім слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова (1925) з адпаведнымі расейскімі эквівалентамі — «год», «годовой», «годичный» і «годовщина». Прысутнічае слова «рок» як варыятыўны беларускі пераклад для расейскага «года» і ў Практычным расейска-беларускім слоўніку М. Байкова і М. Гарэцкага (1-е выданьне — 1924, 2-е выданьне — 1926), а таксама ў Расейска-беларускім слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча (1928). Пасьля правапіснай рэформы 1933 году, з пачаткам палітыкі русіфікацыі слова «рок» не сустракаецца ў беларускіх савецкіх слоўніках, але працягвае ўжывацца ў беларускай эмігранцкай літаратуры.

Каляндарны год

Каляндарны год — гэта адрэзак паміж дзьвюма аднолькавымі датамі ў дадзеным календары. Мы ўжываем сонечны каляндар, у якім выдзяляецца 4 пары году.

Поры году: вясна — лета — восень — зіма.

1 год = 12 месяцаў = 52 тыдні = 365 дзён (высакосны год 366 дзён) = 8 760 (8 784) гадзін = 525 600 (527 040) хвілін = 31 526 000 (31 622 400) сэкундаў.

Час, за які Зямля праходзіць сваю арбіту вакол Сонца, складае 365 дзён 5 гадзін 43 хвіліны. У рымскім календары год пачынаўся ў веснавое раўнадзенства. У 155 годзе пачатак году быў перанесены на 1 студзеня. Гэтая дата захавалася і ў юліянскім і ў грыгарыянскім календары.

Фінансавы год

Фінансавы год (таксама фіскальны, бюджэтны) — пэрыяд, за які вылічваюцца эканамічныя паказчыкі прадпрыемства ў гадавой справаздачы. Фіскальны год звычайна не заўсёды прымацаваны да каляндарнага, але складаецца з 12 месяцаў.

У Беларусі фінансавы год пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 сьнежня, то бок, супадае з каляндарным.

Розная працягласьць году

Астранамічнае вызначэньне году можа быць заснавана на пэрыядзе паміж паўторамі розных астранамічных падзеяў, зьвязаных з арбітальным рухам Зямлі вакол Сонца. Так, трапічны год прывязаны да бачнага руху Сонца адносна экватара Зямлі і вызначае зьмену пор году; сыдэрычны год прывязаны да арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца адносна «нерухомых зорак»; анамалістычны год зьвязан з рухам Зямлі адносна кропак яе арбіты (пэрыгелія і афэлія). У сувязі з тым, што парамэтры арбіты Зямлі і арыентацыя яе восі абарачэньня ў адносінах да экліптыкі марудна, з цягам часу, зьмяняюцца, гэты вызначэньні году крыху адрозьніваюцца. Сытуацыя ўскладняецца, калі вызначэньне году прывязана да сутачнага абарачэньня Зямлі адносна Сонца (сонечныя календары) ці да ўзаемнага стана Месяцу і Сонца адносна Зямлі (месяцова-сонечныя календары). Праз тое, што пэрыяд абарачэньня Зямлі вакол Сонца, сярэдні пэрыяд асявога абарачэньня Зямлі ў адносінах да Сонца і пэрыяд абарачэньня Месяцу вакол Зямлі не суадносяцца ў дакладнай прапорцыі, ва ўсіх існуючых календарах прыходзіцца ўвадзіць удакладненьні (высакосныя дні, дадатковыя месяцы і г. д.).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Michał Federowski. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. Tom 4. Warszawa, 1935.
  • Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  • Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. Менск: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00761-9
  • Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. ISBN 985-6007-39-9

Tags:

Год ЭтымалёгіяГод Каляндарны годГод Фінансавы годГод Розная працягласьць годуГод ЗаўвагіГод КрыніцыГод ЛітаратураГодАрбітаЗоркаЗямляПлянэтаСонцаЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПаляшукЛіцьвіны633Фундацыя «Вікімэдыя»ВільняКанюшынаПалітыкЧасьціна мовыВіетнамМарына ВасілеўскаяРужанецСэрыя АУладзімер ЛенінНіна МацяшПарнаграфія ў БеларусіЗьмітрок БядуляПалешукіМікола Пракаповіч8 сакавіка1919Алена МаслаСэксуальнасьць чалавекаРэч ПаспалітаяВерасеньРасейска-ўкраінская вайнаМакс ШчурЗлучаныя Штаты АмэрыкіБацькаўшчынаРэжым ЛукашэнкіФрыдрыхЦмокСяброўстваМарфэмная будова словаПрыказкаСлавамір АдамовічАдзёрСусьветнае павуціньнеПадзелы Рэчы ПаспалітайВацлаў ЛастоўскіЛіпеньКанадаЮры СабалеўскіГеоргі МарчукХарвацкая моваСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваАнатоль БутэвічАляксей ПысінРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022).neДротДыяніз ІлкавічЮры Гагарын22 красавікаСямён ПадокшынЧарнобыльская катастрофаЯкуб Наркевіч-ЁдкаАлесь Петрашкевіч1896Джулія ТэйларГалерэяГунтТацяна СапачАлесь ДуброўскіВішымутЛюдвік ЗьвяждоўскіГабрэіОйча нашХарэйIP-адрасДжынсавая рэвалюцыяСалігорск🡆 More