Устаўныя Граматы Бнр

Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі — дакумэнты, прынятыя Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду і Радай БНР у лютым і сакавіку 1918 году, у якіх абвяшчалася воля беларускага народу датычна сваёй нацыянальна-дзяржаўнай будучыні.

Устаўныя Граматы Бнр
Трэцяя Ўстаўная грамата

Першая Ўстаўная грамата

Прынятая Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду 21 лютага 1918 году ў Менску.

Першая Ўстаўная грамата заклікала беларускі народ зьдзейсьніць сваё права на «поўнае самавызначэньне», а нацыянальныя меншасьці — на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэньне, аўтары граматы сьцьвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляю народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып мусіць ажыцьцяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Ўсебеларускі Ўстаноўчы Сойм.

Другая Ўстаўная грамата

Прынятая Выканаўчым камітэтам Ўсебеларускага зьезду 9 сакавіка 1918 году ў Менску.

У межах расьсяленьня й колькаснай перавагі беларускага народу абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка.

Абвяшчаліся правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі: вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ страйкаў‚ хаўрусаў; вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы й памяшканьня; права народаў на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; роўнасьць усіх моваў народаў Беларусі. Скасоўвалася прыватная ўласнасьць на зямлю, абвяшчалася пра перадачу зямлі бяз выкупу тым‚ хто на ёй працуе; лясы‚ азёры й нетры зямлі абвяшчаліся дзяржаўнай уласнасьцю. Уводзілася найбольшая працягласьць працоўнага дню ў 8 гадзінаў.

Трэцяя Ўстаўная грамата

Прынятая Радай БНР 25 сакавіка 1918 году ў Менску.

Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях былой Расейскай імпэрыі, дзе жыве й мае колькасную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе ўвайшлі Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гарадзенскай, Віленскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 году.

Глядзіце таксама

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Устаўныя Граматы Бнр Першая Ўстаўная граматаУстаўныя Граматы Бнр Другая Ўстаўная граматаУстаўныя Граматы Бнр Трэцяя Ўстаўная граматаУстаўныя Граматы Бнр Глядзіце таксамаУстаўныя Граматы Бнр ЛітаратураУстаўныя Граматы Бнр Вонкавыя спасылкіУстаўныя Граматы БнрБеларусыВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуРада БНРУсебеларускі зьезд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

10 студзеняАнгельшчынаЗлучаныя Штаты АмэрыкіДротМацьвей Сьвідзінскі1951ШвайцарыяПорнгабМіс СусьветЎHromadske.TVКартагенБеларуская мінуўшчына (часопіс)Аніта ДаркБеларуская АЭСУладзімер ЛенінКові (рэжысэр)Сувязь (тэхніка)Жанчына зьверхуРамантызмАлесь КажадубІгар БабкоўСан-ФранцыскаНямецка-савецкая вайна1891Павал ДураўАлесь ПетрашкевічПалітыкБацькаўшчынаІксвідэаДарога Р6 (Беларусь)Васіль БыкаўC++СяброўстваРужанецБДСМГабрэі26 красавікаГомельская вобласьцьТутэйшыя (фільм, 2007)Беліца (Жлобінскі раён)28 красавікаРэгіёнКаханьне без пранікненьняЯгайлаЛінкарКурдзкая моваЗьміцер СанькоВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Карлес ПудждэмонІмёны ліцьвінаўБаранавіцкі раёнКанюшынаБелсатЧасьціна мовыЛяндвароваМаксім ТанкÆБерасьцеПалесьсеВіды сувязі словаўСтаніслаў ВалодзькаАдольф ГітлерНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Міндоўг (імя)Ян ЧэрскіІгнат КанчэўскіУладзімер КарватДарога Р43 (Беларусь)🡆 More