Стачка

Ста́чка (русізм: забастоўка; ангельцызм: страйк ад анг.

Strike або германізм: штрайк ад ням. Streick) — шырока ладжанае, супольнае спыненьне працы з мэтай задавальненьня патрабаваньняў. Спрыяе ўзьнікненьню прафэсійных зьвязаў і партыяў.

Стачка
Станіслаў Ленц, Страйк (1910)

Віды

Мінуўшчына

Першы стыхійны гаспадарчы страйк ў Эўропе адбыўся ў 1345 годзе ў Флярэнцыі (Італія). У XVI—XVIII стагодзьдзях страйкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваньнямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстаньні 1831 і 1834 гадоў, Сылескае паўстаньне 1844 году). Найбольшы палітычны страйк І паловы XIX ст. адбыўся ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам XIX ст. зьявіліся заканадаўства аб страйках. У 1896—1905 гадох у ЗША адбылося 21 950 страйкаў. У Эўропе найбольш страйкаў адбылося ў Нямеччыне ў 1900—1907 гг. — 14 790.

Беларусь

У XIX ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя страйкі. У пачатку XX ст. яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных страйкаў, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 году праходзіў усеагульны палітычны страйк, што ахапіла Баранавічы, Берасьце, Воршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Менску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 1927—1928 гадох у Заходняй Беларусі (Беласток, Берасьце, Ліда, Маладэчна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых страйкаў, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленьне. У 1932—1933 гадох ладзіўся страйк у Белавескай пушчы. У 1935—1939 гадох адблося Нарачанскае выступленьне рыбакоў. У красавіку 1990 году ў Гомелі і ў красавіку 1991 году ў Менску ладзіліся страйкі супраць ураду СССР. 15 сьнежня 1992 году зьявілася беларускае заканадаўства аб страйках.

Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 году гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі страйк. Прычынай паслужыла ўвядзеньне абавязку мець пасьведчаньні якасьці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі.

Крыніцы

Tags:

Стачка ВідыСтачка МінуўшчынаСтачка БеларусьСтачка КрыніцыСтачкаАнгельская моваНямецкая моваПалітычная партыяПрацаРусізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алтай13 красавікаВікіМастурбацыяДэмакратыяАўганістанПтушкі і гнёздыЖвірАўдытМядзьведзевыяБеларуская Вікіпэдыя1667БарацьбаДаўгердНямецка-савецкая вайнаІксвідэаДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяБлакітная гадзінаЯўген БарычэўскіГаміяні, або дзьве ночы задаволеньня8 сакавікаАдэсаПаэтыкаGoogleАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўСьвіцязь-возераЛюбоўВільняМастацкая літаратураБізнэсДзед-БарадзедНародны каляндар11 красавікаСанскрытПхэньянПартызан Бялград (гандбольны клюб)МапаУкраінаБеларусізацыяСьпяваючая рэвалюцыяСьпіс беларускіх імёнаўСьпіс сысуноў МалдовыБеларускія летапісыКулёнВойцех МанівідСтаніслаў ЯроцкіДжозэф Рабінэт БайдэнЯн Мінімонт3283 СкарынаВалунтар (футбольны клюб)Анатоль ВялюгінПарыжБаўгарыяРамантызмІндыяЭфэкт Данінга-КругераСлоікПётар МантыгердавічМантыгайлаДаўгерд (імя)БлогНовая зямляАляксей БацюкоўМобі ДыкБеларусіка-AlbaruthenicaНёманПэнсіяСомані🡆 More