Бацькаўшчына

 Ба́цькаўшчына (зьвесткі),  Айчы́на (зьвесткі),  Радзі́ма (зьвесткі) — філязофскае паняцьце, якое азначае краіну паходжаньня пэўнага народу, а ў вузейшым сэнсе — родны край, месца нараджэньня асобы або месца паходжаньня ейных продкаў, сям’і (малая радзіма).

Часта паняцьце бацькаўшчына таксама мае эмацыйны падтэкст, які падразумявае, што асоба адчувае да бацькаўшчыны асаблівае, сакральнае пачуцьцё, якое злучае любоў і адчуваньне патрыятызму. У такім разе на пісьме гэта пазначаецца напісаньнем зь вялікай літары: «Бацькаўшчына, Айчына».

Бацькаўшчына
Карціна Жан-Жазэфа Вэртса За чалавецтва, за бацькаўшчыну (1883).

Тэрмін «бацькаўшчына» ня ёсьць юрыдычным паняцьцем, а адносіцца выключна да чалавечых пачуцьцяў. У праве выкарыстоўваюцца тэрміны нацыянальнасьць і грамадзянства, а таксама месца нараджэньня, месца пражываньня і месца рэгістрацыі.

Этымалёгія

Паняцьце «бацькаўшчына» («зямля бацькоў» ад бацькі) шырока распаўсюджанае ў індаэўрапейскіях мовах: беларускае слова сэмантычна адпавядае словам у шматлікіх іншых славянскіх мовах (па-польску: ojczyzna, па-расейску: отечество, па-ўкраінску: батьківщина; таксама ў раманскіх мовах вытворным ад лац. patria (адкуль паходзіць тэрмін патрыятызм), а ў германскіх яму адпавядаюць анг. fatherland й ням. Vaterland). У шэрагу моваў існуюць таксама сынонімы, утвораныя ад слова «маці» (па-ангельску: motherland, па-турэцку: anavatan) або са значэньнем «родныя, свае мясьціны» (анг. homeland, ням. Heimat, харв. domovina, швэдз. fosterland(et) і да т. п.).

Мінуўшчына

У даваенным Савецкім Саюзе слова «Бацькаўшчына» (рас. отечество) было непажаданым, бо атаясамлівала з «царом-бацькам». Пасьля прамовы(d) Восіпа Сталіна 3 ліпеня 1941 року «бацькаўшчына» і «радзіма» сталі выкарыстоўвацца нароўні.

У нацысцкай Нямеччыне слова Vaterland 'айчына, зямля бацькоў' (у адрозьненьне ад Heimat 'радзіма') шырока выкарыстоўвалася ў прапагандзе, а пазьней і ў контрапрапагандзе хаўрусьнікаў. У кнізе Адольфа Гітлера «Mein Kampf» такія словы, як нацыя, народ, мараль, закон, вайна, ворагі, ахвяра, крывя, сьмерць фігуруюць побач з «Бацькаўшчынай», а не «Радзімай». У выніку само слова Vaterland, а нават і адпаведнае ангельскае fatherland атрымала нацысцкія канатацыі, і пасьля Другой сусьветнай вайны ў ангельскай мове ў нэўтральным кантэксьце пераважна ўжываецца слова homeland. У нямецкай жа мове такога ня сталася, і слова Vaterland двойчы згаданае ў сучасным гімне Нямеччыны.

Крыніцы

Літаратура

  • Батьківщина // Мала енциклопедія етнодержавознавства / Інститут держави і права ім. В. М. Корецького НАН України, Упорядник Юрій Іванович Римаренко [та ін.]. — Київ: Генеза, : Довіра, 1996. — 942 с — С. 21—22.

Tags:

Бацькаўшчына ЭтымалёгіяБацькаўшчына МінуўшчынаБацькаўшчына КрыніцыБацькаўшчына ЛітаратураБацькаўшчынаBe-айчына.oggBe-бацькаўшчына.oggBe-радзіма.oggАўдыёНародПісьмоРадаводСям’яФайл:Be-айчына.oggФайл:Be-бацькаўшчына.oggФайл:Be-радзіма.oggЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВарэнікіПаўлюк ТрусЛеанард ПацейВалерыя КуставаВерасеньАркадзь КуляшоўПарнакапытныяМурманскБудызмГама (літара)Лявон ВашкоСьпіскі замакАляксей БелыЛютыТутэйшыя (літаб’яднаньне)КалдуныЖодзінВершаваны памерГайла (імя)Уладзімер СьцяпанУсевалад Гарачка303Вольныя матэрыялыПавал ДураўЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛісьце каштанаў.neЖаночая рыфмаЗянон ПазьнякСысуныТэхналёгіяГрыгарыянскі каляндарГайдЦеплавы рухавікГенадзь ШутаўАзартная гульняТрыбадызмУладзімер КараткевічПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыРыгор КастусёўГранатамёт.ecЖорсткая парнаграфіяАркадзь МаўзонМужчына зьверхуWYSIWYGВіктар ГардзейАўтамабільны знак2022Сьвяты ЮрыБейкаNokia 6500 classicБярозка (часопіс)АльфаАляксей ДудараўМагілёўУрманНямецка-савецкая вайнаАлесь ПетрашкевічДрама (аповесьць).slРазьвітаньне з РадзімайКарлес ПудждэмонПлоцевы актРасеяМастурбацыяЯва (імя)2020-яСям’яАндрэй КурэйчыкПабуджальны сказУрад🡆 More