Украінская Мова: усходнеславянская мова

Украі́нская мо́ва (па-ўкраінску: українська мова, IPA: , гістарычныя назвы — руская, русінская) — нацыянальная мова ўкраінцаў.

Адносіцца да славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Славаччыне, Казахстане, Аргентыне, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету.

Украінская мова
українська мова
Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў

     Украінская мова – мова большасьці

     Украінская мова – мова меншасьці

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў
Ужываецца ў Украіна, Расея, Беларусь, Польшча, Малдова, Славаччына, Румынія, Казахстан
Рэгіён Усходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў

мова камунікацыі ад 41 млн да ~ 45 млн. Родная~ 37 млн

Другая мова ~15 млн
Клясыфікацыя
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Украіна

Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава)
Рэгіянальная:
Малдова

Румынія

  • Жудэц Марамурэш
    • 7 камунаў
  • Жудэц Сучава
    • 3 камуны
  • Жудэц Караш-Сэвэрын
    • 2 камуны
  • Жудэц Тыміш
    • 2 камуны

Славаччына

  • 18 населеных пунктаў
  • 68 населеных пунктаў (русінская)

Сэрбія

Польшча
Харватыя
Босьнія і Герцагавіна
Мова нацыянальнай меншасьці:
Чэхія

Рэгулюецца Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1 uk
ISO 639-2(Б) ukr
ISO 639-2(Т) ukr
ISO 639-3 ukr
SIL UKR

Навука аб украінскай мове завецца лінгвістычнай украіністыкай або ўкраінскай філялёгіяй.

Украінская мова

Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу («грамадзянка»), зрэдку — лацінку ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасьці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексыкалёгія, тэрміналёгія, анамастыка, стылістыка і культура маўленьня, дыялекталёгія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН (кампутарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН (украінская мова ў стасунках зь іншымі мовамі). Штогод 9 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.

Клясыфікацыя

Паводле традыцыйнай генэалягічнай клясыфікацыі, украінская мова належыць да ўсходнеславянскай групы славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Сучасныя дасьледаваньні, аднак, паказваюць, што ўкраінская мова ў фанэтыцы і граматыцы мае больш агульных рысаў зь верхнелужыцкай ды беларускай мовамі (29 агульных рысаў), ніжнелужыцкай мовай (27 агульных рысаў), чэскай і славацкай мовамі (23 агульныя рысы), польскай (22 агульныя рысы), харвацкай і баўгарскай мовамі (21 агульная рыса), сэрбскай і македонскай мовамі (20 агульных рысаў), вымерлай палабскай мовай (19 агульных рысаў), славенскай мове (18 агульных рысаў), чым з расейскай (11 агульных рысаў).

Найбліжэйшай генэалягічна да ўкраінскай ёсьць беларуская мова (з IX—XI стагодзьдзяў абедзьве мовы часткова фармаваліся на сумеснай дыялектнай базе — у прыватнасьці паўночная дыялектная група ўкраінскай мовы ўдзельнічала ў фармаваньні гутарковай беларускай мовы Палесься, абодва народы ў сярэднявеччы мелі агульную пісьмовую кніжную ўкраінска-беларускую мову).

Паводле тыпалягічнай клясыфікацыі, украінская — флектыўная мова.

Графіка

Традыцыйна для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі кірылічныя літары. Гэта зьвязана з усходнім абрадам украінскай царквы, якая доўгі час была магутным, амаль адзіным распаўсюднікам адукацыі. Да XVIII стагодзьдзя ўжываўся клясычны кірылічны шрыфт, у XVI—XVII стагодзьдзях паралельна выкарыстоўваўся таксама «казацкі хуткапіс», у якім напісаньне літар было іншым («хвалістым» або «барочным»). У XVII стагодзьдзі Пётар Магіла распрацаваў спрошчаны кірылічны шрыфт, які пазьней у Расейскай імпэрыі ўвёў Пётар I пад назваю «грамадзянка». З Расеі выкарыстаньне гэтага шрыфту распаўсюдзілася і на іншыя народы, якія ўжывалі кірылічнае пісьмо. Такім чынам стварэньне новай украінскай артаграфіі адбывалася на базе грамадзянкі.

Сёньня для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірылічную азбуку з 33 літар. Асаблівасьцямі ўкраінскага альфабэту ў параўнаньні зь іншымі кірылічнымі зьяўляецца наяўнасьць літар ґ, є ды ї (ґ ужываюць таксама ва ўрумскім і, часам, у беларускім альфабэтах).

Украінскі альфабэт (па-ўкраінску: абетка)
А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ж ж З з И и
І і Ї ї Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ь ь Ю ю Я я
  • Таксама як і ў беларускай мове, ва ўкраінскай ёсьць апостраф: дев’ять (дзевяць), пам’ять (памяць);
  • Е е — адпаведнік беларускай літары і гука Э э;
  • Є є — гук [йэ], адпаведнік беларускай літары Е е.
  • Ї ї — гук [йі], ужываны і ў беларускай мове: да іх [да йіх], выбаіна [выбайіна];
  • Щ щ — гук [шч], ня можа быць мяккім, толькі цьвёрдым.

У розныя гістарычныя эпохі для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі таксама лацінскі альфабэт розных рэдакцыяў. Сёньня ўкраінская лацінка ня мае адзінага стандарту і афіцыйнага статусу (на афіцыйным узроўні замацаваныя толькі правілы трансьлітарацыі з кірыліцы на лацінку). Яе ўжываньне вельмі абмежаванае: як правіла гэта публікацыі на тэму ўласна ўкраінскай лацінкі. Дыскусіі па ўніфікацыі і магчымым укараненьні лацінкі ва ўкраінскім правапісе адбываліся спачатку ў Галіцыі і Букавіне ў 1830-я, 1850-я гады, пасьля ў 1920-я гады ва УССР, а пасьля ў 1991 годзе яны аднавіліся ўжо ў незалежнай Украіне.

Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў

Украінская мова як асобная славянская мова, мае шматлікія рысы, якія збліжаюць або аддаляюць яе ад суседніх славянскіх моваў — польскай, беларускай, расейскай, баўгарскай і славацкай.

З пункту гледжаньня лексыкі найбліжэйшая да ўкраінскай — беларуская мова (ад 75% да 84% агульнай лексыкі), затым польская (70% агульнай лексыкі), славацкая (68% агульнай лексыкі) і расейская мова (62% агульнай лексыкі). Напрыклад, па сваім лексычным складзе ангельская мова адрозьніваецца ад галяндзкай на 37%, а швэдзкая ад нарвэскай на 16%.

Сваю спэцыфіку мова выяўляе на ўзроўні словаўтваральных мадэляў і, найбольш рэльефна, на ўзроўні лексыкі — гэтак званых лексычных украінізмаў.

На фанэтычным і марфалягічным узроўні ўкраінскую мову адрозьнівае:

  • найбольшая колькасьць гукаў (фанэмаў) з усіх славянскіх моваў — 48;
  • высокая вакальнасьць — «празрыстасьць», гучнасьць;
  • пасьлядоўна захаваная флексія клічнага склону (у адрозьненьне ад іншых усходнеславянскіх моваў);
  • паралельна выкарыстоўваюцца флексіі давальнага склону для назоўнікаў мужчынскага роду: директор-у, директор-ові (дырэктару);
  • захаваны паралельныя формы стварэньня будучага часу: ходитиму, буду ходити (буду хадзіць).

Лексыка

Асноўны слоўнікавы фонд украінскай мовы зьмяшчае чатыры пласты славянскіх словаў: агульнаіндаэўрапейская лексыка (батько (бацька), матір (маці), сестра (сястра), дім (дом), вовк (воўк), бути (быць), жити (жыць), їсти (есьці) і г. д.); праславянскія словы (коса (каса), сніп (сноп), жито (жыта), віл (вол), корова (карова), ловити (лавіць) і г. д.); уласна ўкраінскія словы, уласьцівыя ў асноўным украінскай мове (кисень (тлен), водень (вадатвор), мрія (мроя), зволікати (марудзіць), зайвий (лішні), байдуже (абыякава), примхи (прымхі), перекотиполе (павей) і г. д.); запазычаньні зь іншых славянскіх моваў (зь беларускай — розкішний (раскошны), обридати (абрыднуць), нащадок (нашчадак), ззаду; з польскай — перешкода (перашкода), недолугий (шалапутны), дощенту (дашчэнту), обіцяти (абяцаць), цікавий (цікавы), гасло (лёзунг), міць (імгненьне), шлюб, завжди (заўсёды); з чэскай — брама, огида (агіда), ярко (ярка), паркан, карк (карак); з сэрбскай — хлопець (хлопец), з баўгарскай — храм, глава, владика (уладыка), сотворити (зьдзейсьніць); з царкоўнаславянскай мовы — приязнь (прыхільнасьць), злочин (злачынства), запазычаньні з розных цюрскіх моваў — кавун, торба, тютюн (тытунь), запазычаньні з германскіх моваў — фарба, дах. Рэшту лексыкі складаюць позьнія запазычаньні, сярод якіх найбольш зь мёртвых клясычных моваў — старажытнагрэцкай — огірок (агурок), троянда (ружа); лаціны — мета (мэта), раптом (раптам). За савецкім часам у лексычны склад увайшло шмат расеізмаў — копійка (капейка), вертоліт (верталёт). Апошнім часам лексычны склад актыўна папаўняецца запазычаньнямі з ангельскае мовы. Агульнае разьвіцьцё мовы адбываецца за кошт унутраных рэсурсаў украінскае мовы: новыя словы ўзьнікаюць на базе ўжо існых.

Антрапаніміка ўкраінскай мовы зазнала моцны ўплыў хрысьціянства і грэцкай мовы.

Лексычна ўкраінская мова паўплывала на іншыя суседнія славянскія мовы, перш за ўсё на польскую і расейскую літаратурныя мовы. Да многіх моў сьвету ўвайшлі ўкраінскія словы: «гопак», «козак», «стэп», «бандура», «борщ» (да польскай былі запазычаны ўкраінскія словы „hreczka” — гречка, „chory” — хворий, да расейскай «вареники» — вареники, «пасека» — пасека, «бублик» — бублик, «подполковник» — підполковник і інш.

Уплыў на беларускую мову

Украінскія запазычаньні ў беларускай мове пазначаюцца тэрмінам украінізм. Украінская лексыка пачала пранікаць у практыку беларускага пісьменства ўжо прынамсі з XV стагодзьдзя, чаму спрыялі творы на аснове ўкраінскіх крыніцаў; творы, напісаныя на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы, перамяшчэньне цэнтру праваслаўя ВКЛ у Кіеў і паходжаньне некаторых пісьменьнікаў тагачаснай тэрыторыі Беларусі з сучаснай Украіны. Існавала таксама лексыка, што мела ўкраінскую агаласоўку, лексычныя або словаўтваральныя ўкраінізмы, а таксама зьмяшэньне на пісьме літараў иы, ѣи.

У пэўнай ступені новая хваля ўкраінізмаў адзначаецца ў новай гісторыі, калі ў ХХ стагодзьдзі ў сучасную літаратурную беларускую мову трапілі словы, утвораныя на аснове ўкраінскіх лексычных мадэляў (напрыклад, барацьбіт, дзеяслоў), а таксама словы для спэцыфічных паняткаў украінскай культуры (гл. вышэй). Некаторы ўкраінскі ўплыў бачны на ўзорах беларускіх дыялектаў (напрыклад, паўднёва-заходнім).

Дыялекты

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Мапа ўкраінскіх дыялектаў:

     Паўночная група

     Паўднёва-ўсходняя група

     Паўднёва-заходняя група

У сучаснай украінскай мове вылучаюць тры асноўныя дыялекты:

  • паўночны (палескі) дыялект — да паўночнага дыялекту належыць усходнепалеская, сярэднепалеская і заходнепалеская гаворкі. На поўначы дыялекты мяжуюць зь пераходнымі ўкраінска-беларускімі дыялектамі Берасьцейшчыны і Піншчыны. Гаворкі гэтых рэгіёнаў адрозьніваецца ў бок фанэтычнага зьмяшэньня ўкраінскай мовы з расейскаю і беларускаю мовамі.
  • паўднёва-заходні дыялект  — да паўднёва-заходняга дыялекту адносяцца валынская, падольская, надднястранская, надсянская, покуцка-букавінская, гуцульская, байкаўская, закарпацкая гаворкі. Паўднёва-заходні дыялект адрозьніваецца значнай дыялектнай раздробленасьцю, абумоўленай іншамоўным уплывам (польскім, славацкім, вугорскім, румынскім), працяглым адасабленьнем тых ці іншых гаворак у межах розных дзяржаваў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, часткова геаграфічнымі ўмовамі (адноснай ізаляцыяй у горных раёнах Карпат). Фанэтычныя асаблівасьці: цьвёрды гук р: бура, гира, радно (літаратурна буря, гиря, рядно́ — бура, гіра, коўдра); канчатак замест і адсутнасьць даўжыні зычнага: житє, весілє, зілє (життя, весілля, зілля — жыцьцё, вясельле, зельле); адрозьненьні ў склонавых канчатках: батькови, ковальови, коньом, земльою, на поли (батькові, ковалеві, конем, землею, на полі — бацьку, кавалю, канём, зямлёю, на полі); канчатак -ий замест -ій: синий, третий (синій, третій — сіні, трэці).

Апроч таго да паўднёва-заходняга дыялекту некаторыя лінгвісты адносяць асобную русінскую мікрамову.

  • паўднёваўсходні дыялект — да гэтага дыялекту належыць сярэднепадняпроўская, стэпавая і слабажанская гаворкі. Гаворкі Сярэдняй Наддняпраншчыны ляглі ў аснову сучаснай украінскай літаратурнай мовы. Асаблівасьці: зьмяшэньне ў маўленьні безнаціскных е і и: сеило, веишневий, зеилений (літаратурна село, вешневий, зелений — сяло, вішнёвы, зялёны); канчаткі і ў 1-ай і 3-ай асобах: ходю́, носю́, хо́де, но́се (літаратурна ходжу, ношу, ходить, носить — хаджу, нашу, ходзіць, носіць).

Суржык

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Выкарыстаньне суржыку ў рэгіёнах Украіны, дадзеныя Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, 2003 год

Суржыкам называюць ненарматыўнае маўленьне ўкраінскаю, якое ўвабрала ў сябе элемэнты расейскае мовы — перш за ўсё лексычныя і ў меншай ступені марфалягічныя (фанэтыка і граматыка застаюцца ўкраінскімі).

Гэтая зьява ўзьнікла ў канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў, калі асыміляцыйная палітыка Расейскай імпэрыі перапыніла разьвіцьцё стараўкраінскай пісьмовай традыцыі на захопленых землях усходняй Украіны. Тэрмін «суржык» для абазначэньня моўнай зьявы пачалі выкарыстоўваць у першай чвэрці XX стагодзьдзя. Верагодна, гэты тэрмін паходзіць з народнае гаворкі, дзе ў літаральным сэнсе абазначаў сумесь розных відаў збожжа, а ў пераносным — чалавека зьмешанага паходжаньня.

Пры гэтым даць агульную характарыстыку суржыку вельмі цяжка з прычыны шырокай рэгіянальнай і індывідуальнай варыятыўнасьці. Нягледзячы на агульныя рысы, на індывідуальным узроўні суржыкамоўцы прымаюць розную колькасьць расеізмаў, ступень марфалягічнага скажэньня лексыкі таксама розная.

Фанэтыка

Украінская мова мае найбольшую колькасьць фанэмаў сярод славянскіх моваў — 48:

Галосныя гукі

Галосных гукаў ва ўкраінскай мове шэсьць ([ɑ] — a, [ɛ] — e, [i] — i, [u] — y, [ɔ] — o, [ɪ] — и), акрамя таго ёсьць напаўгалосны [j] — й (паводле іншай клясыфікацыі гэта шчылінны санорны сярэднеязыкавы цьвёрдападнёбны мяккі зычны).

Украінскія галосныя — поўнага ўтварэньня. Яны вымаўляюцца дакладна і выразна як у націскной пазыцыі, так і ў ненаціскной, але ў ненаціскных пазыцыях вымаўляюцца прыкладна ўдвая карацей, і, як вынік, больш выразна, што найбольш прыкметна для галосных зь вельмі падобнымі артыкуляцыйнымі парамэтрамі. Аднак ва ўкраінскай мове няма кароткіх рэдукаваных галосных, ненаціскныя галосныя, гэтак жа як і націскныя зьяўляецца гукамі поўнага ўтварэньня.

Спалучэньне й з галоснай перадаюць адной літарай (я, є, ї, ю). Няма звыклай для беларускага альфабэту літары ё, на пісьме перадаецца спалучэньнем «йо», а таксама (толькі ў асобных дыялектах) спалучэньнем «йи».

Зычныя гукі

Большасьць зычных мае 3 разнавіднасьці: цьвёрды, мяккі (паляталізаваны) і доўгі, напрыклад: л, ль, лл або н, нь, нн. На пісьме разнавіднасьць зычнага звычайна абазначаюць наступным галосным. У асобных выпадках ужываюць асаблівы знак мяккасьці — ь і цьвёрдасьці — апостраф. Для пазначэньня даўгаты зычны пішуць двойчы запар.

Гукі d͡z (дз) і гук d͡ʒ (дж), як і ў беларускай мове, ня маюць адмысловых літараў для пазначэньня: кожны зь іх пазначаюць дзьвюма літарамі.

Ва ўкраінскай ёсьць доўгія зычныя гукі, якія зьяўляюцца рэалізатарамі дзьвюх аднолькавых зычных фанэмаў.

/nʲ/ знання (веды/[аў]) [znɑˈɲːɑ] [знан':а́]
/dʲ/ суддя (судзьдзя) [suˈɟːɑ] [суд':а́]
/tʲ/ життя (жыцьцё/[ця]) [ʒɪ̞ˈcːɑ] [жиет':а́]
/lʲ/ зілля (зельле/[ля]) [ˈzʲiʎːɑ] [з’і́л':а]
/t͡sʲ/ міццю (моцай) [ˈmʲit͡sʲːu] [м’і́ц':у]
/zʲ/ мотуззя (вяроўка/[кі]) [moˈtuzʲːɑ] [моуту́з':а]
/sʲ/ колосся (калосьсе/[ся] [kɔˈlɔsʲːɑ] [коло́с':а]
/t͡ʃ/ обличчя (твар/[ру]) [ɔˈblɪt͡ʃʲːɑ] [обли́ч’:а]
/ʒ/ збіжжя (збожжа) [ˈzbʲiʒʲːɑ] [зб’і́ж’:а]
/ʃ/ затишшя (зацішша) [zɑˈtɪʃʲːɑ] [зати́ш’:а]

У некаторых паўднёва-ўсходніх гаворках /rʲ/ таксама асыміляваў наступны /j/, утвараючы мяккі доўгі [rʲː], напрыклад пірря (пёры) [ˈpirʲːɐ] [п’і́р':а], літаратурна пір’я [ˈpirjɐ] [п’і́рйа].

Вымаўленьне

Ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўленьне слоў і словазлучэньняў падпарадкоўваецца наступным правілам:

Галосныя гукі

  • Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: [нака́з], [го́рдість] (гонар), [у́сно] (вусна), [се́ла] (вёскі), [кри́ця] (сталь), [лі́вий] (левы). Для літаратурнай мовы характэрнае таксама выразнае вымаўленьне [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: [малина] (маліна), [кувати] (куваць), [пішоў] (пайшоў), [молоко] (малако).
  • У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з набліжэньнем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: [сеило] (вёска), [теиче] (цячэ), [диевис] (глядзі). Аднак у залежнасьці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэньне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] [теихенький] (ціхенькі) [миіні] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [й] вымаўляецца выразна [добрий] (добры), [чеирвоний] (чырвоны).

Зычныя гукі

  • Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзіны гук, што адрозьнівае іх ад вымаўленьня гукаспалучэньняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [з'].
  • Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цьвёрда.
  • У маўленчым струмені зычныя гукі [ж], [ч], [ш] прыпадабняюцца наступным гукам [з], [ц], [з], а гукі [з], [ц], [з] прыпадабняюцца наступным [ж], [ч], [ш]. Вымаўляецца [звазься], [стезьці], [смієсься], [не муцься], [ріцьці], [зрішши], [жчепленьня], пішацца зважся (наважся), стежці (сьцежцы), смієшся (сьмяесься), не мучся (не пакутуй), річці (рэчцы), зрісши (павялічыўшыся), зчеплення (счапленьне).
  • У маўленчым струмені спалучэньне мяккага гуку [т'] зь мяккімі [з'] або [ц'] утварае падоўжаны мяккі гук [ц':] або [ц']. Вымаўляецца [робиецьца], [тіцьці], [брацький], пішацца робиться (робіцца), тітці (цётцы), братський (братэрскі).
  • У маўленчым струмені звонкі гук [з] у спалучэньні зь іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: з'ї[з]д (зьезд), [з]боку, [з]года, лі[з]ти (лезьці), Моро[з]ко (Марозка). Прэфікс з, як прыназоўнік, перад глухім зычным пераходзіць у с-: вымаўляецца [сьцідити], пішацца зцідити (зцадзіць), вымаўляецца [ссушити], пішацца зсушити (засушыць). Зьмена прэфікса з- на с- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад [к], [п], [т], [х], [ф]: сказати (сказаць), спитати (спытаць), стурбований (занепакоены), схилити (схіліць), сфотографувати (сфатаграфаваць).
  • У маўленчым струмені глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца [бородьба], але пішацца боротьба (барацьба), вымаўляецца [прозьба], але пішацца просьба, вымаўляецца [ходжби], але пішацца хоч би (хоць бы).
  • У маўленчым струмені зычныя [д], [т], [л], [н], [з], [с], [ц] у спалучэньні зь мяккімі зычнымі мякчэюць: [міцьнісьть], [пісьля] [сьвято] [гідьні], пішацца: міцність (моцнасьць), після (пасьля), свято (сьвята), гідні (годныя).
  • Зычны [в] у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук [ў], які ня можа прыпадабняцца глухому зычнаму [ф]. У маўленчым струмені адбываецца чаргаваньне гукаў [у] — [в], [і] — [й], што дазваляе пазьбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўленьня зьбегу зычных гукаў.
  • Чаргаваньне [у] — [в], [і] — [й] залежыць ад таго, якім гукам — зычным ці галосным — сканчаецца папярэдняе слова і пачынаецца наступнае: А скільки в[ў] нас багатства і щастя золотого (а колькі ў нас багацьця і шчасьця залатога).
  • У пачатку маўленьня перад словам, якое пачынаецца зычным гукам, вымаўляецца і адпаведна пішацца [у]: У лісі був, а дров не бачив[ў] (У лесе быў, а дроваў ня бачыў). Перад словам, якое пачынаецца з галоснага, гучыць зычны [в]: В[ў] автобусі ба­гато людей (у аўтобусе багата людзей). Чаргаваньне [у] — [в] у пачатку словаў залежыць ад значэньня слова. Правапіс замацоўвае напісаньне некаторых словаў толькі з [у] ці толькі з [в]: утиск (уціск), угруповання (групоўка), уряд (урад), указ (указ), влада (улада), власний (уласны), вплив (уплыў), вправа (управа [кірунак]), але зь іншым значэньнем — управа (управа [на кагосьці]), враження (уражаньне), але ура­ження (паражэньне), вступ (уступленьне), але уступ (уступ [прыступка]).

Граматыка

Словаўтварэньне

Ва ўкраінскай мове вылучаюць марфалягічныя і немарфалягічныя спосабы словаўтварэньня. Да марфалягічных спосабаў адносяцца наступныя тыпы ўтварэньня:

  • суфіксальны (спосаб утварэньня словаў з дапамогай суфіксу: гарячий → гаряченький (гарачы → гарачанькі), слухати → слухач (слухаць → слухач), вітер → вітерець (вецер → ветрык);
  • прыставачны (спосаб утварэньня словаў з дапамогай словаўтваральных прэфіксаў: давати → надавати (даваць → надаваць), хто → ніхто, в’язативив’язати (вязаць → зьвязаць);
  • прыставачна-суфіксальны (дазваляе ствараць словы адначасовым даданьнем да ўтваральнай асновы словаўтваральнага прэфіксу і суфіксу: межа → безмежний (мяжа → бязьмежны), при дорозі → придорожній (пры дарозе → прыдарожны);
  • безафіксны (спосаб утварэньня словаў шляхам скарачэньня зыходнага слова: переходити → перехід (пераходзіць → пераход), нічний → ніч (начны → ноч);
  • складаньня асноваў і словаў (спосаб утварэньня словаў, пры якім дзьве і больш асновы аб’ядноўваюцца ў адно слова: хмари чесати → хмарочос (часаць хмары → хмарачос), синій + жовтий → синьо-жовтий (сіні + жоўты → сіня-жоўты).

Пры немарфалягічных спосабах утварэньне новага слова адбываецца:

  • празь зьліцьцё цэлага словазлучэньня: цього дня → сьогодні (сяго дня → сёньня), добра ніч → добраніч (добрая ноч → дабранач);
  • праз набыцьцё словам новага значэньня: коріньу рослинкоріньу математиці (кораньу расьлінаў → кораньу матэматыцы); супутниклюдинасупутниккосмічний апарат (спадарожнікчалавек → спадарожніккасьмічны апарат);
  • шляхам пераходу адной часьціны мовы ў іншую: операційна (апэрацыйная), швидка (хуткая).

Яшчэ адной разнавіднасьцю словаўтварэньня зьяўляецца абрэвіяцыя: медсестра ← медична сестра (мэдсястра ← мэдычная сястра), ЛПУ ← Ліберальна партія України (ЛПУ ← Лібэральная партыя Ўкраіны), ДЕК ← державна екзаменаційна комісія (ДЭК ← дзяржаўная экзамэнацыйная камісія) і г. д.

Марфалёгія

Ва ўкраінскай мове традыцыйна вылучаюць дзесяць часьцін мовы:

Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеньнік і дзеяслоў зьяўляюцца зьменнымі часьцінамі мовы (скланяюцца), іншыя часьціны зьяўляюцца нязьменнымі. Ва ўкраінскай мове вылучаюць сем склонаў: (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны) і два лікі (адзіночны і множны). Парны лік, які быў уласьцівы стараславянскай мове, толькі часам праяўляецца ў сучаснай украінскай мове, напрыклад, у творным склоне: очима, плечима (вачыма, плячыма), нароўні з очами, плечами (вачамі, плячамі). Існуе тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы і ніякі.

Назоўнік зьмяняецца па ліках, скланяецца:

Скланеньне назоўнікаў
Склон (укр.) Прыклад (укр.) Склон (бел.) Прыклад (бел.)
називний хто / що? брат, мова назоўны хто/што? брат, мова
родовий кого / чого? брата, мови родны каго / чаго? брата, мовы
давальний кому / чому? братові/у, мові давальны каму / чаму? брату, мове
знахідний кого / що? брата, мову вінавальны каго / што? брата, мову
орудний ким / чим? братом, мовою/й творны кім / чым? братам, моваю/й
місцевий о/на/у/по/ кому / чому? по браті/ові, у мові месны аб/па/на/па кім / чым? аб браце, у мове
кличний хто / що? брате, мово клічны браце,

Дзеяслоў мае 4 часы: цяперашні — читає (чытае), мінулы — читав (чытаў), будучы, які мае тры формы: простую — читатиме (будзе чытаць / чытацьме), складзеную — буде читати (будзе чытаць) і даўномінулую — був читав (быў чытаў). Усе дзеясловы дзеляцца на два трываньні — закончанае і незакончанае. У мінулым часе дзеяслоў ня мае характарыстыкі асобы, затое мае характарыстыку роду. Да дзеяслова таксама традыцыйна адносяць дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік.

Прыметнік — нязначная колькасьць прыметнікаў мужчынскага роду разам з агульнаўжывальнай поўнай формай мае кароткую (нязьменную) форму: ясен (ясны), дрібен (дробны), зелен (зялёны), повен (поўны), славен (слаўны), красен (красны), винен (вінны), потрібен (патрэбны), певен (пэўны), годен (годны), ладен (ладны), рад (рады). Поўныя формы прыметнікаў могуць мець не ўласьцівую ўкраінскай мове нясьціслую форму (толькі прыметнікі жаночага і ніякага роду, сустракаюцца ў асноўным у народнай творчасьці і паэтыцы) у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага лікаў: гарная (пекная), гарнеє (пекнае), гарнії (пекныя); синяя (сіняя), синєє (сіняе), синії (сініі); замест традыцыйнага ўжываньня гарна, гарне, гарні; синя, синє, сині.

Гісторыя

Аб паходжаньні і станаўленьні ўкраінскай мовы існуе шмат вэрсіяў , найбольш вядомыя зь якіх — праславянская, старажытнаруская, паўднёваруская. Паводле нядаўна апублікаванай гіпотэзы ўкраінскага мовазнаўцы К. Н. Цішчанка, украінская мова зьяўляецца вынікам інтэграцыі трох дыялектаў праславянскай мовы: палянскага, драўлянскага і севяранскага.

Сярэднявечча

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Аркуш зь першага слоўніка Лаўрэнція Зізанія (1596), зьлева словы на царкоўнаславянскай мове, справа — адпаведнікі «простай мовай»

Гісторыя ўкраінскай мовы пачынаецца ад праславянскага моўнага адзінства (да VI стагодзьдзя н. э.). Дакладна ўстаноўлена, што спэцыфічныя моўныя рысы ўкраінскай мовы сустракаюцца ўжо ў помніках XI—XII стагодзьдзяў, якія паходзяць з Паўднёвай Русі. Яны сыстэматычна выяўляюцца ў помніках позьняга часу (XIV—XV стагодзьдзяў). Украінскі этнас фармаваўся ў нетрах Кіеўскай Русі, перш за ўсё на аснове насельніцтва Кіеўскага, Чарнігаўскага, Пераяслаўскага, Галіцкага і Валынскага княстваў. Кансалідацыі ўкраінскага народу, станаўленьню ягонай мовы перашкаджала тая акалічнасьць, што пасьля мангольскага нашэсьця ў XIII стагодзьдзі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаваў. Так, Чарнігава-Севершчына, Падольле і Кіеўшчына зь Пераяслаўшчынай, а таксама вялікая частка Валыні належалі Вялікаму Княству Літоўскаму з афіцыйнаю «рус[ь]кай», г. зн. агульнай старабеларуска-ўкраінскай мовай; Паўночная Букавіна стала часткаю Малдаўскага княства — тут таксама доўгі час усе дзяржаўныя справы вяліся на «рус[ь]кай» мове; частку Заходняй Валыні і Галічыну захапіла Польшча, а Закарпацьце — Вугоршчына.

Ужо ў пэрыяд існаваньня ВКЛ гаворкі ўкраінскае мовы кантактавалі з нормамі маўленьня старабеларускае мовы. Украінізмы ў тагачаснай беларускай літаратуры вядомыя прынамсі з XV стагодзьдзя і ўкараняліся дзякуючы творам на аснове ўкраінскіх крыніцаў; твораў, створаных на этнічным беларуска-ўкраінскім памежжы, а таксама дзякуючы перамяшчэньню цэнтру літоўскага праваслаўя зь Вільні ў Кіеў. Зь іншага боку, трапленьню ў старабеларускую мову ўкраінізмаў спрыялі аўтары паходжаньнем з украінскіх зямель, якія тварылі на тэрыторыях сучаснай Беларусі. Да гэтых украінізмаў адносілася ня толькі лексыка, але й словы з украінскай агаласоўкай, лексычныя або словаўтваральныя ўкраінізмы.

Асабліва вялікае значэньне для кансалідацыі ўкраінскага народу і ягонай мовы, разьвіцьця яго самасьвядомасьці і дзяржаўнасьці меў Кіеў. Гэты горад стаў магутным цэнтрам разьвіцьця і распаўсюду навукі, адукацыі і культуры, тут зарадзіліся ідэі народна-вызваленчай барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту. У 2-й палове XVI — 1-й палове XVII стагодзьдзяў украінцы засялялі ў асноўным Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Палтаўшчыну, Брацлаўшчыну (Падольле), Запорожжа, Валынь, Галічыну, Паўночную Букавіну і Закарпацкую Русь. У гэты час узмацняецца міграцыйны рух украінцаў з захаду на ўсход — на поўдзень Кіеўшчыны, Брацлаўшчыну, левабярэжную Ўкраіну, Слабажаншчыну.

Характэрныя фанэтычныя, граматычныя і лексычныя рысы ўкраінскай народнай мовы ўвайшлі ў яе першую літаратурную форму — агульную старабеларуска-ўкраінскую літаратурную мову. У некаторых тагачасных пісьмовых помніках фіксуюцца такія напісаньня, як шість замест шесть, адбываецца чаргаваньне в з у (ужити — вжити, утиск — втиск), ужываюцца мясцовыя народныя словы (верховина — верхняя плынь ракі, грунь — пагорак, криничина — мясцовасьць, багатая на крыніцы, полонина — горная паша і інш.), юрыдычная тэрміналёгія (дідич, дідизна, займище, закоп, нащадок, осадити, податок) і інш.

З XV стагодзьдзя ва Ўкраіну пранікаюць рэфарматарскія ідэі, выкліканыя зьяўленьнем перакладаў эвангельскіх тэкстаў стараўкраінскаю (старабеларускаю) літаратурнаю мовай, якая з адзінафункцыянальнай (дзелавой) становіцца поліфункцыянальнай, што значна пашырае яе слоўнік і ўзбагачае выражэнчыя магчымасьці.

Новы і найноўшы час

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Распаўсюджаньне ўкраінскай мовы, 1897 год
Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Антырусіфікацыйны плякат «Украінскім дзецям — украінскую школу!»

На пачатку XVIII стагодзьдзя ўказам расейскага цара Пятра I ва Ўсходняй Украіне было забаронена друкаваць на ўкраінскай мове рэлігійную літаратуру. Гэта адбілася на кнігавыдавецкай справе ў цэлым. Украінская мова прымусова выцясьнялася расейскай. Тым ня менш, украінская мова працягвала функцыянаваць на заходнеўкраінскіх землях, якія знаходзіліся ў складзе Аўстра-Вугоршчыны.

З канца XVIII стагодзьдзя зараджаецца новая ўкраінская літаратурная мова на народнай аснове. Такія ўкраінамоўныя пісьменьнікі як Іван Катлярэўскі, Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Панас Мірны, Міхайла Кацюбінскі, Леся Ўкраінка і іншыя сваёй творчасьцю ўзьнялі новую ўкраінскую літаратурную мову да ўзроўню агульнанароднай. У 1860—1880-х гадох разьвіцьцё ўкраінскай літаратурнай мовы штучна абмяжоўвалася царскімі забаронамі (Валуеўскі цыркуляр 1863, Эмскі акт 1876).

З пачатку XX стагодзьдзя ўкраінская літаратурная мова была адзначана ня толькі ў мастацкай, але ў навуковай і публіцыстычнай літаратуры. Асабліва бурна яна разьвіваецца пасьля аднаўленьня ўкраінскай дзяржаўнасьці (1917) і практычна да канца 1-й трэці XX стагодзьдзя яна ўваходзіць ва ўсе сфэры грамадзкага жыцьця, стаўшы інструмэнтам асьветы, навукі і культуры, спрыяе росту новай украінскай інтэлігенцыі. І хоць у гады бальшавіцкіх рэпрэсіяў рабілася ўсё, каб замарудзіць працэс разьвіцьця ўкраінскай мовы, аднак зьнішчыць мову, укаранёную ў сыстэме адукацыі і культуры, сродках масавай інфармацыі, было ўжо немагчыма. Новы наступ на яе быў зьдзейсьнены ў часы застою — украінская мова пачала зьнікаць з навучальных установаў, навукі, іншых сфэраў грамадзкага жыцьця.

У 1989 годзе дзякуючы намаганьням патрыятычнай грамадзкасьці быў прыняты Закон УССР «Пра мовы ва Ўкраінскай ССР», які надаў украінскай мове статус дзяржаўнай. Гэты статус быў замацаваны ў Канстытуцыі Ўкраіны 1996 году.

Назвы

Назву «ўкраінская мова» ўжывалі, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, для абазначэньня мовы паўднёварускіх зямель Рэчы Паспалітай, аднак да сярэдзіны XIX стагодзьдзя асноўнай назвай гэтай мовы была «рус[ь]кая мова». Гэта пачало ўносіць блытаніну з моманту далучэньня Ўкраіны да Масковіі (пазьней да Расейскай імпэрыі), бо расейцы з XVIII стагодзьдзя пачалі пазначаць сваю мову падобным прыметнікам (па-расейску: русский язык).

Пасьля пэўнага пэрыяду ваганьняў між тымі ці іншымі назвамі менавіта назва «ўкраінская мова» паступова перамагла ва ўсіх украінскіх рэгіёнах.

У розны час, між іншага, мелі ўжытак наступныя назвы:

  • проста мова ў позьнім сярэднявеччы ў процівагу кніжнай;
  • маларасейская / маларуская мова ці паўднёварасейская / паўднёваруская гаворка ў Расейскай імпэрыі;
  • русінская мова (афіцыйна), рус[ь]кая мова (гутаркова) ў Аўстра-Вугоршчыне;
  • вуграрус[ь]кая або карпатарус[ь]кая гаворка ў Вугоршчыне.

Правапісныя нормы

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
«Рукописна азбука велика» (1861) Т. Шаўчэнкі, складзена украінскага правапісным варыянтам 1876—1905 гадоў

З XVIII стагодзьдзя існавалі і канкуравалі некалькі сыстэм украінскага правапісу (да 50-ці рознай ступені распаўсюджанасьці, у тым ліку і чыста індывідуальныя) з розным складам альфабэту і заснаваныя на розных прынцыпах. Іх можна падзяліць на тры асноўныя групы:

  • (Паў)фанэтычныя сыстэмы на аснове кірыліцы :
    • правапіс І. Катлярэўскага (1798): пераходны ад этымалягічнага да фанэтычнага;
    • правапіс граматыкі А. Паўлоўскага (1818): гук [i] незалежна ад паходжаньня перадаецца цераз і, [je], ['е] цераз ѣ, [jo], ['о] цераз іô, [g] цераз кг; няма и;
    • правапіс слоўніка Бялецкага-Насенка (1840-я);
    • афіцыйны варыянт украінскага правапісу 1876—1905 гадоў у Расейскай імпэрыі (на ім пісаў свае вершы, між іншага, Тарас Шаўчэнка): максымальна набліжаны да дарэформеннага расейскага правапісу, існавалі літары ы, ъ, не існавала є, ї, апострафа.
  • Этымалягічныя сыстэмы:
    • сыстэма Максімовіча — «максімовічаўка» (1827);
    • закарпацкі правапіс (да 1940-х).
  • Фанэтычныя сыстэмы на аснове зьмененага альфабэту:
    • правапіс «Русалкі Днястровай» (1837): и, i, ѣ, є, џ, ў; няма ы, ъ;
    • сыстэма П. Куліша — «кулішоўка» (1850-я): і, i, е, є, разьдзяляльны ъ; g або ґ; няма ы;
    • сыстэма М. Драгаманава — «драгаманаўка» (1870-я): і, i, j; няма ѣ, ю, я, ш, ы, ъ;
    • сыстэма Я. Жэляхоўскага — «жэляхоўка» (1886): склад альфабэту тоесны цяперашняму ўкраінскаму;
    • фанэтычны правапіс слоўніка Б. Грынчанка (1907—1909);
    • афіцыйныя зводы артаграфіі 1921 году.
    • у 1928—1933 гады афіцыйна існаваў украінскі правапіс 1928 году, называны таксама «скрыпнікаўскім» (па прозьвішчы аднаго з аўтараў правапіснага зводу М. Скрыпніка).
    • ўкраінскі правапіс 1933, 1946, 1960, 1990, 1993 гадоў. З канца 1930-х гадоў пачынаецца плянамернае збліжэньне ўкраінскага правапісу з расейскім. Новы правапіс, які ўвайшоў у абарот яшчэ да вайны, замацоўваецца рэформай 1946 году.
    • у 2019 годзе быў прыняты новы правапіс, які вярнуў частку нормаў правапісу 1928 года.

Распаўсюджанасьць

Геаграфія распаўсюджаньня

Геаграфічна тэрыторыя распаўсюджаньня ўкраінскай мовы разьмяшчаецца між арэалам распаўсюджаньня расейскай мовы на паўночным усходзе (пазьней таксама і на ўсходзе), беларускай на поўначы, польскай і славацкай на захадзе, баўгарскай на паўднёвым-захадзе. Зь неславянскіх моваў украінская прыкладна ад 895 году мяжуе на захадзе з вугорскай, якая належыць да ўральскай сям’і, на паўднёвым захадзе з румынскай і ейных малдаўскіх гаворак (раманская група), якія прынамсі з XIII стагодзьдзя разарвалі непасрэдны кантакт між украінскай і баўгарскай мовамі; да 1945 году і з пачатку 1990-х гадоў таксама і з крымскататарскай мовай, якая належыць да цюрскай моўнай сям’і.

Раней кантакты ўкраінскай мовы зь цюрскімі былі больш моцныя і разнастайныя: печанегі (X—XI стагодзьдзі), полаўцы (XI—XIII стагодзьдзі) і татары (ад XIII стагодзьдзя) межавалі зь ёй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, а часам пранікалі і ўглыб украінскай тэрыторыі, туркі межавалі з украінскімі землямі на поўдні (асабліва ў XVII—XVIII стагодзьдзях). У асобных рэгіёнах украінская мова мела цесныя кантакты таксама з румынскай (Букавіна, Паўночная Бэсарабія, Буджак, Прыднястроўе), вугорскай (Закарпацьце), славацкай (Прашыўшчына ў Славаччыне) і беларускай (Берасьцейшчына, Чарнігаўшчына) мовамі. Кантакты зь нямецкімі, армянскімі, сэрбскімі і іншымі народамі былі абмежаваныя ў часе і тэрытарыяльна.

Колькасьць носьбітаў

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Украінская мова як родная па абласьцёх, вынік перапісу 2001 году

Украінская мова зьўляецца роднай мовай украінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Ўкраіны (па перапісе 2001 году роднай яе лічылі 32 млн 600 тыс. чалавек — 67,5% насельніцтва Ўкраіны, і 85,2% этнічных украінцаў) і за межамі Ўкраіны: у Расеі (валодае 1 млн 800 тыс. чалавек ), Малдове (без уліку Прыднястроўя ўкраінская зьяўляецца роднай для 181 тыс. чалавек, Канадзе (валодае 174 тыс. чалавек), ЗША (129 тыс. носьбітаў), Казахстане (размаўляюць украінскай 128 тыс. чалавек), Беларусі (роднай называе 116 тыс. чалавек), Румыніі (57 тыс. носьбітаў), Польшчы (23 тыс. чалавек, якія стала пражываюць на тэрыторыі Польшчы і ад 20 да 450 тыс. чалавек зь ліку працоўных эмігрантаў), Бразыліі (ня менш за 17 тыс. носьбітаў), Славаччыне (11 тыс. чалавек, якія назвалі сваю мову ўкраінскай і 24 тыс. чалавек, якія назвалі сваёй мовай русінскую) і іншых краінах.

Украінская мова займае па колькасьці яе носьбітаў, паводле розных крыніцаў, 25 або, магчыма, 22 месца у сьвеце. Яна таксама трэцяя або другая па распаўсюджанасьці сярод славянскіх моваў. Па розных ацэнках у сьвеце ў цэлым на ўкраінскай мове размаўляе ад 41 млн да 45 млн чалавек.

Статус

Да 1990-х гадоў украінская мова больш за 350 год знаходзілася пад забаронай ці ў прыгнечаным становішчы, зазнала рэпрэсіі й ня мела паўнапраўнага дзяржаўнага статусу ў тых краінах, у склад якіх уваходзілі ўкраінскія землі.

Ранейшыя часы

Украінская мова была дзяржаўнай ці рэгіянальнай, між іншым, у такіх дзяржавах і адміністрацыйных суб’ектах, як:

    • З 1850 па 1918 год украінская (русінская) мова была краёвай мовай у Каралеўстве Галіцыі і Ладамэрыі(uk) ў складзе Аўстра-Вугоршчыны ;
    • З 1938 па 1939 год была афіцыйнай у аўтаномнай Падкарпацкай Рус́і (Падкарпацкай Украіне) у складзе Чэхаславаччыны;
    • Падчас Другой сусьветнай вайны на падкантрольных Трэцяму Райху ўкраінскіх землях у складзе марыянэткавых і самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў;
    • Ва Ўкраінскай ССР украінская мова афіцыйна выкарыстоўвалася з 1920 па 1989 год нароўні з расейскай, была дзяржаўнай мовай (1989—1991);
    • Афіцыйна выкарыстоўвалася Ўрадам УНР у выгнаньні (1920—1992);
    • З 1 па 5 чэрвеня 2006 году была рэгіянальнай у дзяржаўным саюзе Сэрбіі і Чарнагорыі.

Сучаснасьць

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў 
Надпіс украінскаю «Придністровський Республіканський Банк», грошы Прыднястроўя
    Глядзіце таксама: [[Закон Украіны «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай»(uk)]]

У адпаведнасьці з артыкулам 10 (Разьдзел I — «Агульныя палажэньні») Канстытуцыі Ўкраіны, украінская мова зьяўляецца адзінай дзяржаўнай мовай Украіны.

У адпаведнасьці з артыкулам 12 Канстытуцыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, украінская мова, нароўні з малдаўскай і расейскай, зьяўляецца адной з трох афіцыйных моў ПМР.

У выніку падзеяў крымскага крызісу й наступнай інтэрвэнцыі Расеі ва Ўкраіну 18 сакавіка Расеяй і самаабвешчанымі ўладамі паўвостраву Крым было зацьверджанае фактычнае далучэньне тэрыторыі паўвостраву Крым да Расеі. На месцы дэ-факта скасаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны ўладамі Расеі было абвешчанае ўтварэньне Рэспублікі Крым, адной зь дзяржаўных моваў якой стала ўкраінская мова. Севастопальская меская рада (не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым) расейскімі ўладамі пераўтвораная ў места фэдэральнага значэньня Севастопаль, якое паводле Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі ня можа ўстанаўліваць дзяржаўную мову.

За межамі Ўкраіны і Прыднястроўя статус украінскай мовы рэгулюе «Эўрапейская хартыя рэгіянальных моў».

Статус рэгіянальнай мовы:

    • Жудэц Марамурэш
      • 7 камунаў
    • Жудэц Сучава
      • 3 камуны
    • Жудэц Караш-Сэвэрын
      • 2 камуны
    • Жудэц Тыміш
      • 2 камуны
    • 18 населеных пунктаў
    • 68 населеных пунктаў (русінская)

Мова нацменшасьці:

Рэлігійныя ўстановы і цэрквы

Праваслаўныя цэрквы

Паводле артыкула 14 разьдзелу II «Памесны Сабор» Статуту аб кіраваньні Ўкраінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату яе афіцыйнай мовай сабору і вядзеньня пратаколаў зьяўляецца ўкраінская мова. Таксама ўкраінская выкарыстоўваецца як мова набажэнстваў, навучаньня, пропаведзяў, тэалягічнай і царкоўнай літаратуры

З 1919 году ўкраінская мова нароўні з царкоўнаславянскай зьяўляецца мовай набажэнстваў ва Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве(uk).

Украінская мова выкарыстоўваецца для правядзеньня набажэнстваў у некаторых парафіях Украінскае Праваслаўнае Царквы маскоўскага патрыярхату, якая ўваходзіць у склад Расейскай Праваслаўнай Царквы на правах самаўраднай царквы з правамі шырокай аўтаноміі.

Украінская мова нароўні з ангельскай выкарыстоўваецца ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве Канады, якая зьяўляецца самаўраднай царквой у складзе Канстантынопальскай праваслаўнай царквы

Украінскія супольнасьці Польскай Праваслаўнай Царквы ўжываюць украінскую мову ў чытаньні Сьвятога Пісаньня і ў пропаведзі.

Ватыкан, Сьвяты Прастол і Каталіцкая Царква

Паводле першага пункту «Рашэньняў і пастаноў ухваленых Сынодам біскупаў Украінскае грэка-каталіцкай царквы, які адбыўся ў Рыме ў дні з 24 верасьня па 8 кастрычніка 1939 году» Ўкраінская грэка-каталіцкая царква ў сваім набажэнстве выкарыстоўвае ўкраінскую мову, хоць яе афіцыйнай літургічнай мовай зьяўляецца царкоўна-славянская.

Міжнароднае тэле- і радыёвяшчаньне

Украінская мова выкарыстоўваецца шэрагам міжнародных дзяржаўных тэлеканалаў, сярод іх:

  • Закарпацкая абласная дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Тиса-1» — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 1968 годзе.
  • Голас Амэрыкі — амэрыканскі дзяржаўны тэлеканал, вяшчае на ўкраінскай мове з 1933 году.
  • УТР (Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Сусьветная служба «Українське телебачення і радіомовлення») — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2003 годзе.
  • Euronews — тэлеканал Эўрапейскага вяшчальнага саюзу, вядзе вяшчаньне на ўкраінскай мове з 2009 году.
  • Перший Ukraine — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2012 годзе.

Таксама ўкраінскаю вядуць сваё вяшчаньне такія прыватныя міжнародныя тэлеканалы, як: Міжнародны славянскі канал, Інтер +, 1+1 International.

Украінскаю моваю вядзе радыёвяшчаньня шэраг дзяржаўных міжнародных радыёстанцыяў, сярод якіх:

  • Радыё Ватыкан — дзяржаўнае радыё Ватыкану, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1939 году.
  • Сусьветная служба Радыё Румынія — дзяржаўнае радыё Румыніі, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1941 году (рэгулярныя перадачы з 1994 году).
  • Радыё Прыднястроўя — дзяржаўнае радыё непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, створанае ў 1991 годзе.
  • Польскае радыё для замежжа — дзяржаўнае радыё Польшчы, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1992 году.
  • Голас Расеі — дзяржаўнае радыё Расеі, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 2003 году (праграма «Мая Ўкраіна» Нацыянальнага радыё Ўкраіны, уласнае вяшчаньне з 2009 году).
  • Міжнароднае радыё Кітаю — дзяржаўнае радыё КНР, украінскамоўны сайт быў запушчаны ў 2008 годзе.

Таксама ўкраінскаю моваю вядуць міжнароднае радыёвяшчаньне прыватныя радыёстанцыі, такія як: Радыё Свабода, Транссусьветнае радыё — Украіна, Голас Бібліі, Радыё Тэос, Адвэнтысцкае сусьветнае радыё — Голас Надзеі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989. (укр.)
  • Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  • Словник української мови в 11-ти т. — К.: Наукова думка, 1970—1980. (укр.)
  • Словник української мови. У 20-ти т. / Український мовно-інформаційний фонд НАН України; за ред. В. М. Русанівського. — Київ: Наукова думка, 2010. — Т.1. А — Б. — 911 с. (укр.)
  • Український орфографічний словник: понад 175 тис. слів / уклали: В. В. Чумак [та ін.]; за ред. В. Г. Скляренка. — Вид. 9-е, переробл. і доповн. — Київ: Дніпро, 2009. — 1011 с — (Словники України). — ISBN 978-966-507-260-7 (укр.)
  • Етимологічний словник української мови: В 7 т. / АН УРСР. Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні; Редкол. О. С. Мельничук (головний ред.) та ін. — К.: Наук. думка, 1982. (укр.)
  • Фразеологічний словник української мови у 2-х т.- К.:Наук. думка, 1993. (укр.)

Вонкавыя спасылкі

Украінская Мова: Клясыфікацыя, Графіка, Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваў  Украінская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Украінская Мова КлясыфікацыяУкраінская Мова ГрафікаУкраінская Мова Адрозьненьні ад іншых славянскіх моваўУкраінская Мова ФанэтыкаУкраінская Мова ВымаўленьнеУкраінская Мова ГраматыкаУкраінская Мова ГісторыяУкраінская Мова РаспаўсюджанасьцьУкраінская Мова СтатусУкраінская Мова Глядзіце таксамаУкраінская Мова ЗаўвагіУкраінская Мова КрыніцыУкраінская Мова ЛітаратураУкраінская Мова Вонкавыя спасылкіУкраінская МоваIPAІндаэўрапейскія мовыАргентынаБеларусьБразыліяВялікабрытаніяДзяржаўная моваЗШАКазахстанКанадаМалдоваНацыянальная моваПольская моваПольшчаПрыднястроўская Малдаўская РэспублікаРасейская моваРасеяРумыніяСлаваччынаСлавянскія мовыУкраінаУкраінцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Травеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуКаплічка на гары Біруты (карціна Казімера Альхімовіча)ЛіцьвіныРэгіёнЧарнобыльская катастрофаСтасунакАльгерд БахарэвічНясьвіжМантэрэйскі мэтрапалітэнЮзэф ПешкаСтудзеньВасіль ЖуковічВіктар ШымукКраёўцы1447ГабрэіШмоняРэч ПаспалітаяВадзім МарцінкевічВялікая вайна 1409—1411 гадоўМундЗборная Новай Зэляндыі па футболеБас-ТэрГорадІльля СьвірыдзенкаРасеяБагоўкаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутБеларусь (выдавецтва)Народны пісьменьнік БеларусіІван ШамякінВалянцін ЕрмаловічПунктуацыяНадвор’еСколеАльгердаваБеларусьВіталь ЛіхцінФранк КФААрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы1315Nokia Lumia 620ЛетуваГэнры Кэмпбэл-БэнэрманАвантуры майго жыцьцяISSNСьцяг Гвінэі-БісаўДэбі робіць ДалясВэб-дызайнПадзелы Рэчы ПаспалітайБлогЛерыцкі раёнІстанбул БашакшэхірУладзіслаў ГарбацкіЎільям Д’юсбэрыАнтоні ТызэнгаўзСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі640Тэлуская ВікіпэдыяЦерская саамская моваРыбакГедымінас КіркіласГрамадзкі набытакРымкі (Пастаўскі раён)КавалёўВадзім СаранчукоўБэрнардПрыназоўнік🡆 More