Швэдзкая Мова

Швэ́дзкая мо́ва (саманазва: svenska, вымаўл.

[ˈsvɛ̂nskâ]) — мова ўсходняй падгрупы скандынаўскай групы, на якой размаўляюць у Швэцыі, частцы Фінляндыі і на аўтаномных Аляндзкіх астравох (частка Фінляндыі). Мае афіцыйны статус у Швэцыі, а таксама ў Фінляндыі, дзе швэдзкая мова ўроўненая зь фінскай. Колькасьць носьбітаў паводле стану на 2007 год — 8,7 млн чал. На цяперашні час швэдзкая мова зьяўляецца найбуйнейшай серад паўночнагерманскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў.

Швэдзкая мова
svenska
[[Файл:Distribution-sv.png|]]
Арэал швэдзкае мовы ў Эўропе
Швэдзкая Мова
Ужываецца ў Швэцыі, Фінляндыі
Рэгіён Паўночная Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў
  • 9 244 250 чал. (2012)
  • 3 118 000 чал. (2012)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Швэцыі,
Фінляндыі,
Эўрапейскім Зьвязе,
Паўночнай Радзе
Рэгулюецца Швэцыя:
Радай швэдзкай мовы, Швэдзкай Акадэміяй.
Фінляндыя: Інстытутам моваў Фінляндыі
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо і шведскі алфавіт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 sv
ISO 639-2(Б) swe
ISO 639-2(Т) swe
ISO 639-3 swe

Разам зь іншымі мовамі паўночнагерманскае групы германскае галіны моваў, швэдзкая мова зьяўляецца нашчадкам старажытнаскандынаўскай мовы — германскай мовы, якая існавала ў Скандынавіі ў часы эпохі вікінгаў. Швэдзкая мова ў значнай ступені зьяўляецца ўзаемназразумелай зь лінгвістычна й геаграфічна блізкімі мовамі, нарвэскай і дацкай.

Літаратурная мова выкарыстоўваецца большасьцю швэдаў. Структурна яна паходзіць ад цэнтральнашвэдзкіх дыялектаў, была распрацаваная ў пачатку ХХ ст. Апрача літаратурнай мовы ва ўжытку застаюцца дыялекты, некаторыя зь якіх маюць значныя разыходжаньні ад літаратурнай мовы ў галіне лексыкі й граматыкі і могуць быць не заўсёды ўзаемназразумелымі зь літаратурнай швэдзкай. Гэтыя дыялекты распаўсюджаныя перадусім серад людзей зь нізкім узроўнем кантактаў па-за роднаю мясцовасьцю, яны не знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня, а іх выкарыстаньне можа нават часта заахвочвацца мясцовымі ўладамі.

У марфалягічным дачыненьні блізкая роднаснай ангельскай мове, адзначаючыся, як і ангельская, параўнальна нізкай ступеньню словазьмяненьня. У граматыцы адзначаюцца два граматычныя роды (агульны і ніякі), два склоны й адрозьненьне між адзіночным ды множным лікам. Старыя зьвесткі адлюстроўваюць былую наяўнасьць назоўнага й роднага сконаў, а таксама рэшткі вінавальнага й давальнага склонаў. Прыметнікі маюць ступені параўнаньня (блізкія ангельскай мове), могуць узгадняцца паводле роду, ліку й пэўнасьці. Крытэр пэўнасьці існуе таксама й для назоўнікаў, апрача таго — вызначаныя й нявызначаныя артыклі.

З фаналягічнага пункту гледжаньня вылучаецца прасодыя, якая мае двайны націск і (у дыялектах) супрацьпастаўленьне паводле тонаў. У гукавым інвэнтары акрэсьліваюцца параўнальна вялікая колькасьць галосных гукаў і адносна рэдкі зычны глухі палятальна-вэлярны сьпірант.

Парадак словаў, як і ў большасьці германскіх моваў, адпавядае тыпу V2: фінітны дзеяслоў паўстае ў другой пазыцыі пасьля галоўнай кляўзы.

Асноўныя дыялектныя групы швэдзкай мовы:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Швэдзкая Мова  Швэдзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аляндзкія астравыМіжнародны фанэтычны альфабэтПаўночнагерманскія мовыФінляндыяФінская моваШвэцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Будынак2018ВойшаШвайцарыяСамасейГенадзь КарпенкаНясьвіжКалюмбіяАндрэй ХадановічУкраінцы1629Кліўлэндзкае пагадненьнеМіжнародны стандартны кніжны нумарАлесь ЯкімовічMemento moriБусел белыХмараАдраджэньне мовыЗіновій ПрыгодзічМіхал ВітушкаСтамбулПагоняКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВасіль ЖуковічБабёрЗямляПесьня пра зубраПастава 69НазоўнікТрыбуна працыДзейнікРагачоўАркадзь КуляшоўЯн Станкевіч1951Язафат КунцэвічГорадня15 красавікаАльгерд БахарэвічПінгвіныБісэксуальнасьць1989НарвэгіяБіткойнВялікабрытаніяГедаДамініканская РэспублікаСлуцкі збройны чынMozilla FirefoxЮдаізмЛюдміла РублеўскаяАляксей БацюкоўЯўген ПанасенкаўЭўропаАльгарытмІван МележРэстаранВікіГрэнобльБарсэлёна18771891Пабуджальны сказЛацінская моваВольныя матэрыялыВікіпэдыяВіктар Жыбуль602🡆 More