Харвацкая Мова: паўднёваславянская мова

Харва́цкая мо́ва (саманазва: hrvatski jezik) — адна з сучасных літаратурных паўднёваславянскіх моваў, адзін зь літаратурных стандартаў на аснове сэрбскахарвацкае мовы, распаўсюджаная галоўным чынам сярод паўднёваславянскага этнасу харватаў ў Харватыі, Босьніі й Герцагавіне, сэрбскім аўтаномным рэгіёне Ваяводзіна і шэрагу іншых краінаў Балканскага паўвостраву.

Харвацкая мова
hrvatski jezik
Харвацкая Мова: паўднёваславянская мова
Паўднёваславянскія дыялекты ў Харватыі ды Босьніі і Герцагавіне
Харвацкая Мова: паўднёваславянская мова
Ужываецца ў у Харватыі, Босьніі і Герцагавіне і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 6,5 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Харватыі, Босьніі і Герцагавіне, Сэрбіі (Ваяводзіна), Эўрапейскім Зьвязе
Дапаможная мова ў Чарнагорыі, Аўстрыі (Бургенлянд), Вугоршчыне (Баранья), Італіі (Малізэ), Румыніі (камуны Карашова й Лупак, жудэц Караш-Сэвэрын)
Рэгулюецца Інстытутам харвацкае мовы і лінгвістыкі
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 hr
ISO 639-2(Б) hrv
ISO 639-2(Т) hrv
ISO 639-3 hrv
SIL HRV

Літаратурная харвацкая мова грунтуецца на ўсходнегерцагавінскай гаворцы новаштакаўскіх гаворак штакаўскага дыялекту, які зьяўляецца найраспаўсюджаным дыялектам сэрбскахарвацкае мовы й пакладзены таксама ў аснову літаратурных сэрбскай, басьнійскай і чарнагорскай моваў.

Зь цягам гісторыі функцыю лінгва-франка заходніх паўднёвых славянаў атрымала новаштакаўская гаворка, што вылучалася ў параўнаньні зь іншымі гаворкамі штакаўскага дыялекту галоўным чынам перасоўваньнем націску на адзін склад назад; гэтая гаворка адсунула на другі плян іншыя паўднёваславянскія дыялекты Харватыі, Сэрбіі, Чарнагорыі й Босьніі і Герцагавіны, штакаўскі, чакаўскі і кайкаўскі. Пад канец ХІХ ст. і пачатку наступнага стагодзьдзя мовазнаўчая школа Харватыі г.зв. харвацкіх вукаўцаў (якія арыентаваліся на вядомага дасьледчыка Вука Караджыча) у якасьці літаратурнае нормы абрала іекаўскую гаворку новаштакаўскага дыялекту й паспрыяла ўвядзеньню артаграфіі на фаналягічнай аснове (як, напрыклад, у беларускай мове). Сучасная літаратурная харвацкая мова карыстае лацінскі альфабэт у рэдакцыі ХІХ ст., зробленай дзеячом харвацкага культурнага адраджэньня Людэвітам Гаем, праз што часта вядомая як гаевіца. Альфабэт мае прыкметную колькасьць літараў з дыякрытычнымі знакамі й дыграфаў, маючы наступны выгляд:

Літара Вымаўленьне паводле IPA Літара Вымаўленьне паводле IPA Літара Вымаўленьне паводле IPA
A, a /a/ G, g /ɡ/ O, o /o/
B, b /b/ H, h /x/ P, p /p/
C, c /ts/ I, i /i/ R, r /r/
Č, č /tʃ/ J, j /j/ S, s /s/
Ć, ć /tɕ/ K, k /k/ Š, š /ʃ/
D, d /d/ L, l /l/ T, t /t/
Dž, dž /dʒ/ Lj, lj /ʎ/ U, u /u/
Đ, đ /dʑ/ M, m /m/ V, v /ʋ/
E, e /e/ N, n /n/ Z, z /z/
F, f /f/ Nj, nj /ɲ/ Ž, ž /ʒ/

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Балканскі паўвостраўБосьнія і ГерцагавінаВаяводзінаПаўднёваславянскія мовыСэрбскахарвацкая моваХарватыХарватыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

WYSIWYGСьвяты ЮрыМікола КупрэеўУсходнеславянскія мовы27 красавікаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Юрась ШамецькаМустафа Кемаль АтатуркГайла (імя)Францішак СкарынаТрыбуна працыВольга ЧамаданаваУладзімер СьцяпанВейшнорыяАлаіза ПашкевічРысБялыніцкі абраз Маці БожайАлесь СавіцкіПарнафільмVolvo CarsМурманскУлёф МэльбэргПарнаграфія для жанчынТранснацыянальная карпарацыяЗначэньнеПарнаграфія ў БеларусіУрман23 красавікаПятро ВасючэнкаКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Сяржук Сокалаў-ВоюшДрама (аповесьць)Зьміцер БартосікВэб-дызайнВікіслоўнікЛісьце каштанаўАдам МіцкевічМарыянскі жолабВясельная сукенкаЯганэсбургВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Жорсткая парнаграфіяБеларусьПрыметнікКавалёўВоршаГісторыя МенскуАдвакатІгар БабкоўХвойнікіМіжнародны стандартны кніжны нумарРасеяАляксей МарачкінАртур ВольскіНацыяналізмКалдуныМіхась БашлакоўВінцэсь МудроўТожабеларусПарнафільм у ФранцыіВіетнамская ВікіпэдыяОйча нашЛічэбнікСтаніслаў ШушкевічСяляваБерасьцеМіндоўг (імя)Пак (спадарожнік Урана)Людміла РублеўскаяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаАнгот🡆 More