Правапіс: сыстэма правілаў па напісаньні словаў

Пра́вапіс (таксама артаграфія, ад грэцкага ορθογραφία, якое складаецца са словаў ορθος «правільны» і γράφειν «пісаць») — прызнаная ці рэкамэндаваная сыстэма правілаў перадачы маўленьня на пэўнай мове на пісьме з дапамогай альфабэту гэтай мовы і іншых знакаў.

Звычайна прызнаным зьяўляецца правапіс, які замацавала адпаведная дзяржаўная навуковая ўстанова (у Беларусі Інстытут мовазнаўства НАН) альбо аўтарытэтны навуковец, альбо той правапіс, якім карыстаецца значная частка носьбітаў мовы.

Правапіс замацоўваецца на аснове пэўных прынцыпаў, якія зьвязаныя з рознымі сфэрамі пісьмовай практыкі: пунктуацыя, вялікія і малыя літары, разьдзельнае і зьлітнае напісаньне словаў, запіс гукаў і іншыя.

Правапісы канкрэтных моваў клясыфікуюць галоўным чынам паводле спосабу запісу гукаў. Правапіс канкрэтнай мовы практычна ніколі не бывае заснаваны на адным такім спосабе (прынцыпе). Але зь некалькіх прынцыпаў адзін як правіла пераважае, паводле яго правапіс і набывае сваю характарыстыку.

Прынцыпы правапісу

Фанэтычны прынцып

Паводле гэтага правіла гукі мусілі б запісвацца дакладна так, як вымаўляюцца. Гэта значыць, што, напрыклад, слова «сьнег» мусіла б быць запісаным як «с’н'эх». Фанэтычны правапіс рэдка ў якой мове можа пераважаць (бадай, ледзь не адзіным прыкладам можа быць санскрыт, з агаворкай, што яго пісьмовы варыянт увялі ў той час, калі мова была ўжо мёртвай).

Фаналягічны прынцып

Калі ў мовазнаўстве не былі адасобленыя фанэтыка і фаналёгія, правапісы, якія былі арганізаваныя паводле фаналягічных прынцыпаў, называлі фанэтычнымі. Фаналёгія займаецца не гукамі ў іхнім фізычным выражэньні, а гукамі, якія існуюць у сьвядомасьці маўленцы пэўнай мовы. Гэтыя абагульненыя гукі называюцца фанэмамі. Паводле фаналягічнага прынцыпу адна фанэма пішацца заўсёды аднолькава. Напрыклад, па-беларуску пішам «разьбіць», але «расьпісаць», таму што «с'» ў сьвядомасьці маўленцы — той жа гук, што і ў слове «сьнег», і адрозны ад гуку «з'» у слове «разьбіць»).

Марфалягічны прынцып

Паводле гэтага прынцыпу запісваюцца ня тыя фанэмы, якія сапраўды вымаўляюцца, а тыя, якія на іхнім месцы вымаўляліся ў асноўнай форме слова альбо ў вытворным слове. Напрыклад, у слове «касьба» пішацца «сь», а не «зь», таму што яно ўтворана ад слова «касіць», дзе вымаўляецца і пішацца фанэма «с'». У некаторых крыніцах марфалягічны прынцып называецца этымалягічным.

Этымалягічны прынцып

Гэты прынцып таксама дасюль не пераважаў ні ў водным правапісе. Гэты прынцып — «паглыблены» марфалягічны. У ім, каб растлумачыць напісаньне пэўнага знаку, не дастаткова знайсьці вытворнае слова, таму што такога слова можа ня быць. Трэба ведаць этымалёгію слова.

Глядзіце таксама

Tags:

Правапіс Прынцыпы правапісуПравапіс Глядзіце таксамаПравапісАльфабэтГрэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава 69Уладзімер СодальПрыметнікАльбэрт АйнштайнПорнгабМантыгердавічыКарольДзяды (паэма)Уладзімер КульчыцкіДражна (Менская вобласьць)ГамбургПарнаграфія ў МалдовеГанконгМэдыяВікіПразарокіПіт ПаўлаўЛязьбійская парнаграфіяСБ. Беларусь сегодняЖырандоля (альманах)Іван ШамякінІгар СлучакБісэксуальная парнаграфіяЛексычнае значэньнеАляксей КаўкаЮр’яБДСМФэрамоныРэстаранГексарСынгапурІван ЧыгрынаўСырыяАлехна СудзімонтавічПарнаграфія ў БеларусіАлег СалтукБеларускі талерАльгердГенадзь ПашкоўМаксім БагдановічКуопіёСудзімонт ДоргевічШпакЮры ГедыгольдВэнэра (міталёгія)ЧыгункаІнданэзіяВіленскія мучанікіБліскавіцаІмёны ліцьвінаўАрамэйскія мовыАпавядальны сказСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамПан ТадэвушМішэль АбамаГабрэіДругая сусьветная вайнаМураўёўкіДзейнікСан-Паўлу (футбольны клюб)ЛохПаўночная МакедоніяДэйвід КэмэранМікулінПачобуты-Адляніцкія🡆 More