Мова

Мо́ва — мноства тэкстаў, для якіх існуе альфабэт, сынтаксіс і сэмантыка.

Мовы падзяляюць на фармальныя й натуральныя. Уплыў структуры мовы на чалавечае мысьленьне й паводзіны вывучаецца псыхалінгвістыкай.

Жыцьцяздольнасьць

Мова  Вонкавыя выявы
Жыцьцяздольнасьць мовы
(9 чыньнікаў)
Мова  http://www.rh.by/get_img?ImageId=9610

Чыньнікамі жыцьцяздольнасьці мовы зьяўляюцца:

  1. перадача ад продкаў нашчадкам,
  2. абсалютны лік носьбітаў,
  3. дзель носьбітаў у насельніцтве,
  4. галіны выкарыстаньня,
  5. выкарыстаньне ў новых асяродзьдзях і СМІ,
  6. даступнасьць навучальных дапаможнікаў,
  7. афіцыйнае становішча і выкарыстаньне чынавенствам,
  8. стаўленьне ў грамадзе,
  9. від і якасьць дакумэнтацыі.

Мовазнаўства

Вывучэньнем моў займаецца мовазнаўства.

Моўная дынаміка ў сьвеце

    Асноўны артыкул: Мовы сьвету

На Зямлі налічваецца каля 5—6 тысячаў моваў. З разьвіцьцём камунікацыяў колькасьць жывых моваў скарачаецца зь сярэдняй хуткасьцю адна мова ў два тыдні. На 40 найбольш распаўсюджаных мовах размаўляе прыкладна 2/3 насельніцтва Зямлі. Больш за ўсё людзей размаўляюць на кітайскай, гіндзі, ангельскай, гішпанскай, арабскай, расейскай і партугальскай. Значна распаўсюджана й француская мова, аднак колькасьць тых, хто лічыць яе роднай, параўнальна невялікая.

Для таго каб мова захоўвалася, патрабуецца каля 100 тысячаў ейных носьбітаў. У цяперашні час налічваецца крыху больш за 400 моваў, якія лічацца зьнікаючымі. Мовы выміраюць разам з апошнім носьбітам, і таму небясьпека пагражае, перш за ўсё, народам, якія не выкарыстоўваюць пісьменнасьць. У той жа час варта адзначыць, што адрозьненьні ў разьвіцьці, а таксама ўплыў суседзяў прыводзяць да зьмены арэалу выкарыстаньня мовы й ейнай зьмене. Так, напрыклад, Кірылу й Мяфодзію, калі яны стваралі славянскую азбуку, пры іхных падарожжах не патрэбны быў перакладчык, бо ў IX стагодзьдзі ад Балтыкі да Міжземнамор’я й ад Вэлтавы да Дняпра ўсе славяне размаўлялі на адзінай праславянскай мове.

Адзін з чыньнікаў гібелі моваў ёсьць нераўнамернае разьмеркаваньне іх па ліку носьбітаў. Так, 80% насельніцтва плянэты ведае толькі 80 мовамі. Пры гэтым 3,5 тыс. моў прыходзяцца на 0,2% жыхароў Зямлі. Асноўны чыньнік працэсу зьнікненьня моваў лічыцца глябалізацыя й міграцыя. Людзі зьязджаюць зь вёсак у гарады й губляюць мову свайго народу . Каля паловы зараз існых моваў выйдуць з ужытку ўжо да сярэдзіны XXI стагодзьдзя. Шматлікія мовы зьнікаюць з-за таго, што іхныя носьбіты ўступаюць у кантакт з больш моцным моўным асяродзьдзем, таму пад пагрозай зьнікненьня ў першую чаргу знаходзяцца мовы малых народнасьцяў і мовы народаў, якія ня маюць дзяржаўнасьці. Калі мову вывучаюць менш за 70% дзяцей на тэрыторыі ейнага выкарыстаньня, яна лічыцца зьнікаючай. Паводле «Атляса загрожаных моваў сьвету» ЮНЭСКА 2009 г. у Эўропе зьнікненьне пагражае прыкладна 50 мовам, у тым ліку беларускай.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Мова  Мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Мова ЖыцьцяздольнасьцьМова знаўстваМова Моўная дынаміка ў сьвецеМова Глядзіце таксамаМова КрыніцыМова Вонкавыя спасылкіМоваАльфабэтМностваМысьленьнеПсыхалінгвістыкаСынтаксісСэмантыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гінкга двухлопасьцевыСябарАндрэй ДынькоГолуб (сузор’е)ТрыялетСельская гаспадарка БеларусіСпакусьнікіLovemicПорнгабЭнэргіяЗянон ПазьнякДзеяслоў1877МінэтБеларуская Народная РэспублікаАмонімВагінальны сэксПростыя сказыСказКрэдытны каапэратыўМіністэрства фінансаў ЗШАСяргей ДарожныYouTubeТроп (літаратуразнаўства)Валерыя КуставаRSSМотарПапугаепадобныяДзеяслоў (часопіс)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВольга ЧамаданаваЛюдміла СільноваРыдмонтЖанчына зьверхуТутэйшыя (п’еса)РэшаўЦэглаТхор стэпавыМастацкі творКарлес Пудждэмон1919ДэміюргГедбудСэрбіявозДыназаўрМэтафараФундацыя «Вікімэдыя»Уладзімер Арлоў (гісторык)АлегАндрэй Павук (актывіст)Афанасі ФіліповічВікіАлесь КажадубСьвір (мястэчка)Сусьветная служба Бі-Бі-СіСамароўкаПацолтСтаніслаў ВалодзькаНямеччынаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуIP-адрасБераСтральба з лукаАўгуст МоцныТожабеларусПалешукіАлесь ЗайкаКунілінгусМарына ВасілеўскаяСьвятлана АлексіевічПэнсіяЛюб🡆 More