Сем’і І Групы Моваў: артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Радаслоўнае дрэва моваў, або Генэалягічная клясыфікацыя моваў — вывучэньне і падзел моваў сьвету (аднясеньне да азначанае суполкі, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, зьвязанага з наяўнасьцю роднасных сувязей паміж імі.

Сем’і І Групы Моваў: Навуковыя асновы, Межы моваў, Штучныя мовы
Мовы ў сьвеце. Іхні памер на Зямлі.

Навуковыя асновы

Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (мовы-продка) спосабам яе распадзеньня. Мова-продак — гэта сапраўдная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасьцю, але можна аднавіць частку гукаў, словаў, правапіс і сказы. Аднова адбываецца спосабам супастаўленьня роднасных моваў на падставе параўнальна-гістарычнага спосабу. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнаньне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасьцю набору граматычных значэньняў у мовах сьвету і іх устойлівасьцю ў адносінах да зьмяненьня, а таксама тым, што словазьмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстаньне слоўных адпаведнасьцей паміж мовамі: вялікая колькасьць супадзеньняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаньнямі (напр., беларускае «кампутар» < па-ангельску: computer). Для слоўных параўнаньняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да часу мовы-продка: назвы роднасьці і сваяцтва, некаторых жывёл, расьлін, прылад работы, частак цела, некаторыя невытворныя займеньнікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое вымаўленьне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны спосаб роднасьці моў — частковае супадзеньне і разыходжаньне гукавой абалонкі пры ўмове пастаянных гукавых адпаведнасьцей і ўліку законаў вымаўленьня кожнай мовы. Напрыклад, па-лацінску: ferunt'' адпавядае беларускаму «бяруць», што пацьвярджаецца пастаянным узьнікненьнем беларускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).

Пры радаслоўным падзеле блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. У сьвеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909, а па Рэестру Лінгвасфэры  — 4994.

Сям’я моваў — родавае аб’яднаньне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаэўрапейскія мовы, гэта значыць, распалася прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем’і, звычайна так названыя, пазьней сталіся глыбейшымі аб’яднаньнямі (напр., аўстранэзійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны імянуюцца надсем’ямі.

Сем’і нярэдка аб’ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня — макрасем’і, аднак большасьць зь іх зьяўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасьцю мовазнаўцаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаваньні настратычнай і афразійскай макрасям’і.

Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят). Гэта значыць, што яны зьяўляюцца аднамоўнымі сем’ямі або застаюцца не ўключанымі ў радаслоўную моў.

Усяго налічваецца каля 240 моўных сем’яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 не ўключаных у радаслоўную моў.

Межы моваў

Эўразія

Наступныя 2 сям’і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (няроднаснае аб’яднаньне):

  • Паўночнакаўказская сям’я {34} — не агульнапрынятае адзінства; складаецца з:
    • Абхаза-адыскіх моў
    • Наска-дагестанскіх моў

але ў найбольшым выглядзе таксама:

Наступныя 5 сем’яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (няроднаснае аб’яднаньне):

  • Кітайска-тыбэцкая сям’я {363}
  • тая-кадайская сям’я {70}
  • Мяо-яо сям’я {22}
  • Аўстраазіяцкая надсям’я
  • Аўстранэзійская надсям’я {1268}
    • Малайска-палінэзійская сям’я {1248}
    • Фармоская (тайванская) сям’я {20}
  • Андаманская сям’я {13}

Старажытныя мовы і сем’і:

  • Тырэнская сям’я {2} † (уклч. этруская мова)
  • Хурыта-урарцкая сям’я † {2}
  • Шумэрская мова (ізалят) † {1}
  • Эламская мова (ізалят) † {1}
  • Ня ўключаныя ў радавод {12} — ібэрская мова †, кіпра-мінойская мова †, этэакрыцкая мова †, хацкая мова †, касіцкая мова † і іншыя старыя мовы Заходняе Эўразыі.

Афрыка і Паўднёва-Заходняя Азія

Мовы Афрыкі традыцыйна аб’ядноўваюцца ў 4 «макрасям’і». Сваяцтва ня ўсіх зь іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасьці.

Афразійская макрасям’я {375}

  1. Сэміцкая сям’я {77}
  2. Бэрбэра-канарская сям’я {26}
    • Бэрбэрская мова
    • Канарская мова (гуанчская)
  3. Егіпецкая сям’я {5}
    • Старажытнаегіпецкая мова †
    • Копцкая мова †
  4. Чадзкая надсям’я {195}
    • Сярэднечадзкая сям’я {86}
    • Заходнечадзкая сям’я {73}
    • Усходнечадзкая сям’я {36}
  5. Кушыцкая надсям’я {47}
    • Бэдаўе мова {1}
    • Агаўская сям’я {5}
    • Паўднёвакушыцкая сям’я {8}
    • Усходнекушыцкая сям’я {33}
  6. Амоцкая надсям’я {28}
    • Паўночнаамоцкая сям’я {24}
    • Паўднёваамоцкая (ароідная) сям’я {4}

Нігера-кангійская (конга-кардафанская) макрасям’я {1 514}

  1. Кардафанская сям’я {24}
  2. Мандэ сям’я {68}
  3. Атлянтычная сям’я {64}
  4. Іджоідная сям’я {10}
  5. Дагонская сям’я {10}
  6. Кру сям’я {39}
  7. Сэнуфа сям’я {15}
  8. Гур сям’я {96}
  9. Адамава-убангійская сям’я {158}
  10. Ква сям’я {80}
  11. Бэнуэ-кангійская сям’я {961}

Ніла-сахарскія мовы {204}

  1. Сангайская сям’я {9}
  2. Сахарская сям’я {9}
  3. Кульяк сям’я {3}
  4. Мабанская сям’я {9}
  5. Фур сям’я {3}
  6. Бэрта мова {1}
  7. Кунама мова {1}
  8. Сярэднесуданская сям’я {65}
  9. Усходнесуданская сям’я {92}
  10. Гумуз мова (ізалят) {1}
  11. Каманская сям’я {5}
  12. Кадуглі сям’я {7}

Кайсанскія мовы {26}

  1. Кхой (сярэднекайсанская) сям’я {8}
  2. Жу-кві сям’я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўднёвакайсанскія мовы)
  3. Квадзі мова (ізалят) † {1}
  4. Сандавэ мова (ізалят) {1}
  5. Хадза мова (ізалят) {1}
  • Няўключаныя мовы {8} — мероіцкая мова† і інш.

Акіянія

Папуаскія мовы {832}

Падзел папуаскіх моў зьяўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем’і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем’яў і 32 ізалята.

  1. Новагвінейская макрасям’я (564 — 47 сем’яў і 8 ізалятаў)
  2. Заходнепапуаская макрасям’я (26 — 6 сем’яў і 3 ізалята)
  3. Усходнепапуаская макрасям’я (36 — 5 сем’яў)
  4. Сэпік-раму макрасям’я (104 — 18 сем’яў і 2 ізалята)
  5. Тарычэлі макрасям’я (48 — 7 сем’яў і 1 ізалят)
  6. Ско сям’я {7}
  7. Квамтары сям’я {6}
  8. Араі сям’я {7}
  9. Амта-мусіянская сям’я {2}
  10. Сарэрская сям’я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33}
  11. Усходнечэндравасіская сям’я {3}
  12. Баёна-аўбона сям’я {2}
  13. Ніжне-мамбэрамская сям’я {2}

Мовы Аўстраліі і Тасманіі

  1. Аўстралійская макрасям’я {258}, часам называецца сям’ёй, інакш жа ўключае 32 сям’і і ізалята
  2. Тасманійская сям’я † {5}

Паўночная Амэрыка

Усе карэнныя мовы Амэрыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не зьяўляюцца родавым аб’яднаньнем.

  1. Эскімоска-алеўцкая сям’я {11}
  2. На-деэне сям’я {шмат}
  3. Хайда мова (ізалят) {1}
  4. Алская (алганкіна-рытванская) сям’я {шмат}
  5. Вакаская сям’я {6}
  6. Чымакумская сям’я {2}
  7. Саліская (сяліская, сэліш) сям’я {шмат}
  8. Іракеская сям’я {16}
  9. Калуса мова (ізалят) † {1}
  10. Тымукуанская сям’я † {2}
  11. Ючы мова (ізалят) {1}
  12. Натычэз мова (ізалят) † {1}
  13. Мускоская сям’я {7}
  14. Туніка (мова) мова (ізалят) † {1}
  15. Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1}
  16. Атакапская сям’я † {2}
  17. Адаі мова (ізалят) † {1}
  18. Каданская (када кэдо) сям’я {6}
  19. Тонкава мова (ізалят) † {1}
  20. Сіванская (сіў-катаўба) сям’я {18}
  21. Цімшыанская сям’я {2}
  22. Шынуцкая (чынук) сям’я {3}
  23. Алсейская сям’я † {2}
  24. саюсла мова (ізалят) † {1}
  25. Куская сям’я {2}
  26. Такелма-калапуянская сям’я {4}
  27. Вінтуанская сям’я {2}
  28. Майдуанская сям’я {4}
  29. Уційская (мівок-кастано) сям’я {15}
  30. Ёкуцкая сям’я {6}
  31. Пенуційская сям’я {6}
  32. Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
  33. Чымарыка мова (ізалят) † {1}
  34. Шастанская сям’я {4}
  35. Палайхніская (палайніская) сям’я {2}
  36. Памаанская сям’я {7}
  37. Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}
  38. Салінская сям’я {2}
  39. Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15}
  40. Серы мова (ізалят) {1}
  41. Вашо (уашо) мова (ізалят) {1}
  42. Юкійская (юкі-вапа) сям’я {2}
  43. Эселен мова (ізалят) † {1}
  44. Чумаская сям’я {6}
  45. Каюсе мова (ізалят) † {1}
  46. Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1}
  47. Каранкава мова (ізалят) † {1}
  48. Наолан мова (ізалят) † {1}
  49. Кінігуа мова (ізалят) † {1}
  50. Мараціна мова (ізалят) † {1}
  51. Салана мова (ізалят) † {1}
  52. Аранама мова (ізалят) † {1}
  53. Катанаме мова (ізалят) † {1}
  54. Камекруцкая сям’я † {3}
  55. Кавільтэцкая мова (ізалят) † {1}
  56. Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8}
  57. Зуні (суні, зуні) мова (ізалят) {1}
  58. Керэская сям’я {2}
  59. Каёва-тананская (кіёва-тана) сям’я {7}
  60. Беатук мова (ізалят) † {1}
  61. Юта-ацтэцкая сям’я {шмат}

Сярэдняя Амэрыка

  1. Ота-манская сям’я {шмат}
  2. Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1}
  3. Квітлатэк мова (ізалят) † {1}
  4. Тотанацкая сям’я {2}
  5. Міхе-соке (міхе-соцкая) сям’я {шмат}
  6. Тэкістлатэцкая (ахацка-чантальская) сям’я {2}
  7. Уаве мова (ізалят) {1}
  8. Маяская (маянская) сям’я {шмат}
  9. Шынканская (шынка) сям’я {4}
  10. Ленканская сям’я {2}
  11. Хікацкая (толь) сям’я {2}
  12. Місумальпская сям’я {4}
  • Не ўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы Сярэдняе Амэрыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасавэ, †талімэка, †чумбія і інш.

Паўднёвая Амэрыка

Сем’і і неўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы пералічаны ў наступным парадку:

  1. Айкана (карумбіяра) мова (ізалят) {1}
  2. Аймаранская (хакі) сям’я {2}
  3. Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1}
  4. Андакі мова (ізалят) † {1}
  5. Андокэ мова (ізалят) {1}
  6. Аравацкая сям’я {65}
  7. Араўканская мова (мапудунгун) (ізалят) {1}
  8. Барбаканская сям’я {8}
  9. Бора-вітоцкая сям’я {8}
  10. Барорская сям’я 2 {4}
  11. Ботакудзкая (айморэ) сям’я {3}
  12. Ваорані мова (ізалят) {1}
  13. Вараў (гвара) мова (ізалят) {1}
  14. Вілела мова (ізалят) {1}
  15. Гуайкурская (вайкурy) сям’я {7}
  16. Гуата мова (ізалят) {1}
  17. Гуахібская (вахіва) сям’я {4}
  18. Д’япанская (катукінская) сям’я {5}
  19. Жабуційская сям’я {3}
  20. Жэ сям’я {12}
  21. Жэйка мова (ізалят) † {1}
  22. Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1}
  23. Кавапанская сям’я {2}
  24. Камаканская сям’я † {5}
  25. Камса (камынча) мова (ізалят) {1}
  26. Кандошы мова (ізалят) {1}
  27. Канічана мова (ізалят) (†) {1}
  28. Капішана мова (ізалят) {1}
  29. Каража мова (ізалят) {1}
  30. Карыбская сям’я {43}
  31. Карыры(-шока) сям’я † {4}
  32. Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1}
  33. Кечуанская сям’я {17}
  34. Кая (кважа, арара) мова (ізалят) {1}
  35. Кафан мова (ізалят) {1}
  36. Лека мова (ізалят) {1}
  37. Луле мова (ізалят) † {1}
  38. Маку мова (ізалят) {1}
  39. Мадзі (араванская) сям’я {6}
  40. Маскойская сям’я {4}
  41. Матацкая (матака) сям’я {4}
  42. Машакалійская сям’я {3}
  43. Мавіма мова (ізалят) {1}
  44. Масетэн мова (ізалят) {1}
  45. Мачыка (юнга мова (ізалят) {1}
  46. Муранская сям’я {4}
  47. Намбікварская сям’я {5}
  48. Амурана (умурана) мова (ізалят) {1}
  49. Атамацкая (атамака) сям’я † {2}
  50. Афае мова (ізалят) {1}
  51. Пана-таканская сям’я {33}
  52. Паэс мова (ізалят) {1}
  53. Пуйнаўская (маку) сям’я {5}
  54. Пукіна мова (ізалят) † {1}
  55. Пурыйская сям’я † {2}
  56. Пвэльчэ мова (ізалят) † {1}
  57. Рыкбакца мова (ізалят) {1}
  58. Сабела мова (ізалят) {1}
  59. Саліванская сям’я {2}
  60. Самуканская сям’я {2}
  61. Сапарская (сапаро) сям’я {3}
  62. Сечура-катака сям’я {3}
  63. Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1}
  64. Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1}
  65. Цікуна мова (ізалят) {1}
  66. Ціматэйская (ціматэ) сям’я {3}
  67. Цінігуанская (цініва) сям’я {3}
  68. Трумай мова (ізалят) {1}
  69. Туканская (тукана) сям’я {23}
  70. Тупі сям’я {46}
  71. Уарпейская сям’я † {2}
  72. Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1}
  73. Уру-чыпая сям’я {2}
  74. Фулнія мова (ізалят) {1}
  75. Харакамбыцкая (туёнэры) сям’я {2}
  76. Хіварская (хівара) сям’я {4}
  77. Хірахарская сям’я † {3}
  78. Чапакурская сям’я {9}
  79. Чаруанская сям’я † {2}
  80. Чыбчанская сям’я {21}
  81. Чыкітана мова (ізалят) {1}
  82. Чока сям’я {5}
  83. Чалон мова (ізалят) {1}
  84. Чалонская сям’я {2}
  85. Чонская сям’я {3}
  86. Эсмэральда (такамэ) мова (ізалят) {1}
  87. Юракарэ мова (ізалят) {1}
  88. Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1}
  89. Ягуанская (ява, пеба) сям’я {3}
  90. Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1}
  91. Янамамская сям’я {4}
  92. Ярура (пумэ) мова (ізалят) {1}
  • Неўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы Паўднёвае Амэрыкі {86}

Штучныя мовы

  1. Эспэранта
  2. Інтэрлінгва

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кожынава А. Генеалагічная класіфікацыя моў // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сем’і І Групы Моваў Навуковыя асновыСем’і І Групы Моваў Межы моваўСем’і І Групы Моваў Штучныя мовыСем’і І Групы Моваў ЗаўвагіСем’і І Групы Моваў КрыніцыСем’і І Групы Моваў ЛітаратураСем’і І Групы Моваў Вонкавыя спасылкіСем’і І Групы Моваў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам МіцкевічДаніла ЖульпаРовар1874БерасьцеДотык пісі рукоюДарога Р6 (Беларусь)Мікола МятліцкіДабрыняРаскіданае гняздо (п’еса)Белавеская пушчаВольга КараткевічСаргельЛетуваСельская гаспадарка БеларусіКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутГісторыя МагілёваСаюз вызваленьня БеларусіАнатацыяСабакаЖыве Беларусь!ВікіпэдыяРэч ПаспалітаяПрыметнікЗафіраЗьміцер СаўкаАнгельшчынаЛюдміла СільноваАборБеларуская народная партызанка14 красавікаРэжым ЛукашэнкіБраніслаў ТарашкевічЯўген КантылёўГенадзь Валер’евіч ШутаўНямецкая моваАлесь АркушКарбоўцыЛізаньне похвыЮры БеленькіДзікКанюшынаДызайнВільгельмКові (рэжысэр)10 студзеняСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭротыкаТодар КляшторныАнатоль ІвашчанкаЧэлесПагоняХарвацкая моваПасталыM (неадназначнасьць)Рэлігія ў БеларусіІгар СідарукПастава 69Юрась СьвіркаПаўстаньне 1794 годуВіялянчэльЗносіныЛетувізацыяАрсень СкапецУзвышша (часопіс)ВалошкаБеларускі Народны Фронт Адраджэньне28 красавікаДрапежныя птушкіУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля Аргельбранда🡆 More