Славянскія Мовы: моўная група славянскіх народаў

Славя́нскія мо́вы — галіна роднасных моваў у складзе індаэўрапейскай сям’і.

Распаўсюджаныя на тэрыторыі Эўропы і Азіі. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 400—500 мільёнаў чалавек. Традыцыйна вылучаюцца тры групы славянскіх моваў: заходнеславянская, паўднёваславянская, усходнеславянская, у склад апошняй, у прыватнасьці, далучаецца й беларуская мова. Сярод іншых індаэўрапейскіх моваў найбольш блізкія да славянскіх балцкія мовы, зь якімі часам аб’ядноўваюцца ў гіпатэтычную балта-славянскую групу моваў у складзе індаэўрапейскае моўнае сям’і.

славянская галіна
Народнасьць славянскія народы
Арэал Цэнтральная, Усходняя Эўропа; Расея
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
  • Славянская галіна
Склад
Колькасьць носьбітаў прыкладна 400—500 млн
ISO 639-5: sla
Славянскія Мовы: моўная група славянскіх народаў
Дрэва клясыфікацыі славянскіх моваў

Лічыцца, што ўсе славянскія мовы паходзяць ад агульнае прамовы — праславянскай, якая ўтварылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскай мовы і праіснавала прынамсі з V да ІХ стст. н. э., распаўшыся пасьля гэтага на асобныя мовы. Шэраг моваў маюць няўстойлівы палітычны, лінгвістычны статус альбо структурна зьяўляюцца пераходнымі між іншымі, што дазваляе некаторым дасьледчыкам лічыць некаторыя мовы дыялектамі іншых (або наадварот). Апрача таго, на аснове жывых славянскіх моваў у былыя часы разьвіваліся кніжныя мовы зь вялікім даданьнем штучных элемэнтаў або элемэнтаў іншых славянскіх моваў, што нярэдка рабілася ў палітычных мэтах (вуграруская мова, славянасэрбская мова, язычча). Сярод славянскіх моваў таксама ёсьць мовы, якія ўяўляюць сабою піджыны (панашэму, цыгана-сэрбская, русенорск, кяхцінская) або ідыёмы, што зьяўляюцца зьмяшанымі формамі маўленьня між блізкароднаснымі славянскімі мовамі (трасянка, суржык). Апошнія ўзьнікалі ў выніку параўнальна нядаўніх глябалізацыйных працэсаў, таму да іх не адносяцца гістарычныя дыялекты, якія зьяўляюцца пераходнымі між блізкімі мовамі (палескія гаворкі, тарлацкія дыялекты).

Першая пісьмовасьць славянаў — глаголіца й кірыліца. Паводле колькасьці этнасаў пераважаюць славянскія народы, што выкарыстоўваюць лацініцу, лічбава — кірыліцу (перадусім за кошт расейцаў — найбольшага з славянскіх этнасаў). Лацініца мела крыху пазьнейшы распаўсюд сярод славянаў, першапачатковае ўжываньне мела кірыліца й глаголіца (гл. Кірыла і Мятод). Цягам некалькіх стагодзьдзяў славяне мелі агульную пісьмовую мову — стараславянскую (ня блытаць з праславянскай).

Клясыфікацыя

У сучаснай лінгвістыцы славянскія мовы прынята падзяляць на тры групы — заходнеславянскую, усходнеславянскую ды паўднёваславянскую. Паўднёва- й заходнеславянская, у сваю чаргу, драбяцца на падгрупы. Аб’яднаньне славянскіх моваў у групы грунтуецца на прыкмеце агульных рысаў (напрыклад, заходнеславянскія мовы бліжэй адна да адной, ніж да ўсходне- ці паўднёваславянскіх), прынцып групаваньня ў падгрупы грунтуецца на больш блізкім падабенстве ўнутры групы (напрыклад, мовы чэска-славацкай падгрупы бліжэйшыя адна да адной, чымся да астатніх заходнеславянскіх). Асобныя мовы адной групы могуць у некаторай ступені збліжацца зь іншай групай.

заходнеславянская група:

паўднёваславянская група:

усходнеславянская група:

† — мёртвыя мовы альбо мовы, якія існуюць у літургічнай ці навуковай форме.

Глядзіце таксама

Tags:

Індаэўрапейскія мовыАзіяБалта-славянскія мовыБалцкія мовыБеларуская моваЗаходнеславянскія мовыПаўднёваславянскія мовыУсходнеславянскія мовыЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорная РусьГлеб ЛабадзенкаЭлектронная поштаБісэксуальная парнаграфіяЛацінская моваІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуАлесь КажадубВыказьнікРасейская моваМесяц (каляндар)Уладзіслаў ГарбацкіСМЕРШПаўстаньне 1794 году2018Сьпіска капітулаСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»24 красавікаОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаАнтонімыІмёны ліцьвінаўРод (біялёгія)Алесь БачылаАртур ФінькевічАнатоль СербантовічЛіцьвіныДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Вагінальны сэксПрыслоўеНаваполацакЦытрусЧорная дзіркаАльпыMelbetДрама (аповесьць)Імануіл КантРасейская акупацыя БеларусіІракПольшчаВікісховішчаВялікдзеньПлоцевы актУкраінцыЗолатаАсанансДзед ТалашГісторыяКатэхізіс Сымона БуднагаАнтон ЛуцкевічGoogle ChromeЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)ДзікРэчыцаВалянцін АкудовічЯзафат КунцэвічЧорны замак АльшанскіISO 3166-1Вінцэнт Дунін-МарцінкевічПарнаграфія ў ІталііП’ер Агюст РэнуарБаранавічыПабуджальны сказГішпаніяАлег ЖданВікікрыніцыЖыровічыСтаніслаў Булак-БалаховічПорнасайтБанкаўскі рахунакСтаніслаў ЯроцкіГарбата🡆 More