Сэрбская Мова: паўднёваславянская мова

Сэ́рбская мо́ва (српски језик/srpski jezik) — адна з паўднёваславянскіх моваў.

Распаўсюджаная ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, а таксама ў ЗША ды Аўстраліі. Да 90-х гадоў XX стагодзьдзя сэрбская мова (разам з харвацкай) зьяўлялася адным з варыянтаў сэрбскахарвацкай.

Сэрбская
српски језик, srpski jezik
Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад
Ужываецца ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў больш за 12 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Паўднёваславянскія
    Сэрбская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, на Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі
Рэгулюецца Кіраваньне па стандартызацыі сэрбскай мовы
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо сэрбскі кірылічны альфабэт і гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 sr
ISO 639-2(Б) scc
ISO 639-2(Т) scc
ISO 639-3 srp
SIL scc
Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад
Сэрбская мова (2006)

Асаблівасьці

Мове ўласьцівыя доўгія і кароткія галосныя ды танічны (музычны) націск, што адрозьнівае яе ад іншых славянскіх моваў. Існуе складаўтваральны санант [r].

Назоўнікі, прыметнікі і займеньнікі зьмяняюцца па склонах.

Дзеяслоў мае дасканалую сыстэму спражэньня: чатыры шэрагі простых ды складаных формаў мінулага часу, два шэрагі формаў будучага часу. Інфінітыў можа замяняць канструкцыя з злучнікам «да» і формай цяперашняга часу.

Гісторыя

Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад 
«Міраслаўлева евангеле», рукапіс (1192 г.)

Літаратурная мова (сэрбскахарвацкая) была створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя на аснове штокаўскіх гаворак. У яе фармаваньні выбітную роль адыграў Вук Караджыч, які рэфармаваў правапіс і выдаў слоўнік сэрбскае мовы (першае выданьне — 1818). Аб’яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў дало вялікую варыятыўнасьць літаратурнай мовы як у лексыцы, так у фанэтыцы і марфалёгіі. Артаэпічная норма вымаўленьня — падвоеная: на месцы старога «яця» (Ѣ) дапускаецца вымова [e] (збольшага ў Сэрбіі) або [je] (збольшага ў Чарнагорыі), што адпаведна называецца э'каўскай і ’іекаўскай нормамі.

Старажытнейшыя пісьмовыя помнікі датуюцца XII стагодзьдзем: Грамата Куліна, напісаная кірыліцай 1189 г. і Міраслаўлева эвангельле (1192 г.). У сучаснай мове выкарыстоўваецца як лацінскі альфабэт (у Харватыі, Босьніі і Чарнагорыі) так і кірыліца (збольшага ў Сэрбіі, Босьніі і паўночных раёнах Чарнагорыі).

Альфабэт

  • Кірыліца (альбо азбука): А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
  • Лацінка (альбо abeceda): A B C Č Ć D Dž Đ E F G H I J K L Lj M N Nj O P R S Š T U V Z Ž

Прыклад

«Тамо далеко» (народная песьня)

    Тамо далеко, далеко од мора,
    Тамо је село моје, тамо је Србија
    Тамо је село моје, тамо је Србија
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
    Тамо далеко, где цвета лимун жут,
    Тамо је српској војсци једини био пут
    Тамо је српској војсци једини био пут
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
    Тамо далеко где цвета бели крин,
    Тамо су животе дали заједно отац и син
    Тамо су животе дали заједно отац и син
    О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
    Када си драгане мој, отишао у крвави бој.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сэрбская Мова: Асаблівасьці, Гісторыя, Прыклад  Сэрбская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Сэрбская Мова АсаблівасьціСэрбская Мова ГісторыяСэрбская Мова ПрыкладСэрбская Мова КрыніцыСэрбская Мова Вонкавыя спасылкіСэрбская МоваАўстраліяБосьнія і ГерцагавінаЗШАПаўднёваславянскія мовыПаўночная МакедоніяСэрбскахарвацкая моваСэрбіяХарватыяХарвацкая моваЧарнагорыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сахалінская вобласьцьСказЯблыкМіхась ЧаротЛіза КудроўВольныя матэрыялыНаша НіваУ краіне райскай птушкіАляксандар МакедонскіКартагенСьцяг ЛібііАлесь ДуброўскіФранцішак БагушэвічКузьма ЧорныСадавінаЦмокЛізаньне похвыТутэйшыя (літаб’яднаньне)ТаксіПастава на каленяхСямейныя традыцыі славян (манэты)Жанчына зьверхуЧорны замак Альшанскі (фільм)БДСММаксім ГарэцкіПалешукіГісторыя МенскуІгар ТурАндрэй ДынькоСтатусбанкМіндоўгЧас24 красавікаКарл Фрыдрых ГаўсРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Юрась БарысевічЯкасныя прыметнікіВалеры ГапееўГеакэшынгСпакусьнікіПімен ПанчанкаАнтонімыДуброўнаПагоняСувязь (тэхніка)IRCКамянецСакрат ЯновічРоварБабруйскВіленскі ўнівэрсытэтБісэксуальная парнаграфіяВіталь ВольскіЛірыкаQR-кодЗьмітрок БядуляМаксім ТанкTor BandЛявон ВашкоІван ШамякінМужчына зьверхуСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня30 красавікаКрумкачАлесь ЧумакоўПадзелы Рэчы ПаспалітайБітва пад ВоршайТадзіяна КляшторнаяВячаслаў АдамчыкЖамойцьДыплёмДаўгерд (імя)Беларускае ПалесьсеСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтва🡆 More