Харватыя: краіна ў Эўропе

Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы.

Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. Краіна паводле форме кіраваньня ёсьць рэспублікай з парлямэнцкай лібэральнай дэмакратыяй. З 2009 году Харватыя ўваходзіць у НАТО, а 1 ліпеня 2013 году яна стала 28–й краінай Эўрапейскага Зьвязу.

Харватыя
па-харвацку: Republika Hrvatska
па-харвацку: Hrvatska
Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Наша цудоўная радзіма
Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка
Дата заснаваньня: 25 чэрвеня 1991
Афіцыйная мова: харвацкая
Сталіца: Загрэб
Форма кіраваньня: рэспубліка
прэзыдэнт Харватыі[d]: Зоран Міланавіч
прэм’ер-міністар Харватыі[d]: Андрай Пленкавіч
Заканадаўчы орган: Харвацкі сабар
Выканаўчы орган: Урад Харватыі[d]
Плошча:
  • 56 594 км²
Насельніцтва:
  • 3 871 833 чал. (2021)
Валюта: эўра
СУП (2023)
па ППЗ: 163 млрд $
па ППЗ на душу насельніцтва: 42 530 $
намінальны: 78 млрд $
намінальны на душу насельніцтва: 20 537 $
Індэкс дэмакратыі: 6,5
Каэфіцыент Джыні: 28,9
ІРЧП: 0,858
Часавы пас: UTC+1
Аўтамабільны знак: HR
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .hr
Тэлефонны код: +385
Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vlada.hr (харв.)
vlada.gov.hr/en (анг.)

Харваты прыбылі на тэрыторю сучаснае краіны ў канцы VI стагодзьдзя. Да VII стагодзьдзя яны ўтварылі два герцагствы. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князь Бранімір, а першым каралём Харватыі ў 925 годзе стаў Томіслаў. За часам крызы пераемнасьці Харватыя ўтварыла асабістую унію з Вугоршчынай у 1102 годзе. У 1527 годзе, сутыкнуўшыся з Асманскай навалай, Харвацкі сабар абраў аўстрыйскага кіраўніка Фэрдынанда I на пасад дзяржавы. Пасьля Першай сусьветнай вайны краіна ўваходзіла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, а потым Каралеўства Югаславія. З сканчэньнем Другой сусьветнай вайны агульнай дзяржавай, якая больш ня была каралеўствам, стаў Ёсіп Броз Ціта. Толькі ў 1990-я гады Харватыя здолела здабыць незалежнасьць.

Гісторыя

Старажытнасьць

Тэрыторыя, вядомая сёньня як Харватыя, была заселеная яшчэ ў дагістарычны час. Закамянеласьці часоў неандэртальцаў, якія датуюцца сярэднім палеалітам, былі знойдзеныя ў паўночнай частцы краіны. Значна пазьней гэты рэгіён засялілі ілірыйцы і лібурны, а першыя грэцкія калёніі былі заснаваныя на астравах Хвар, Корчула і Віс. У 9 годзе нашай эры тэрыторыя сучаснай Харватыі ўвайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Імпэратар Дыяклетыян быў ураджэнцам рэгіёну. Менавіта ён загадаў пабудаваць вялікі палац у Спліце, дзе жыў пасьля адрачэньня ад трону ў 305 годзе.

Пачатак Сярэднявечча

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Каранацыя караля Томіслава працы Отана Івекавіча.

На працягу V стагодзьдзя апошні фактычны імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі Юліюс Нэпас кіраваў невялікім каралеўствам у роднай Далмацыі пасьля ўцёкаў з Італіі ў 475 годзе. Пэрыяд заняпаду былой імпэрыі скончыўся ўварваньнямі авараў і харватаў у канцы VI і першай палове VII стагодзьдзя і руйнаваньнем амаль усіх рымскіх гарадоў. Ацалелыя рымляне адступілі ў больш спрыяльныя месцы на ўзьбярэжжы, астравы і ў горы. Горад Дуброўнік быў закладзены такімі выжылымі жыхарамі Эпідаўру. У рэшце рэшт было ўтворанае герцагства Харватыя, якім кіраваў Борна, як пацьвярджаюць кронікі Эйнгарда, пачынаючы з 818 году. Паводле запісаў выяўляецца, што харвацкая дзяржава было ў васальнай залежнасьці ад Франкіі на той час. На поўнач ад герцагства існавала княства Ніжняя Панонія, якім у той час кіраваў князь Людавіт. Ягоныя землі займалі тэрыторыі паміж рэкамі Драва і Сава. Гэтае ўтварэньне на працягу доўгай часткі гісторыі было цесна зьвязанае з харватамі і Харватыяй. Паводле розных крыніцаў хрысьціянізацыя харватаў адбылася ў VII альбо IX стагодзьдзях. Франскае панаваньне скончылася за часам панаваньня Міслава альбо ягонага пераемніка Трпіміра I. Карэнная харвацкая каралеўская дынастыя была заснаваная герцагам Трпімірам I у сярэдзіне IX стагоддзя, які разграміў бізантыйскія і баўгарскія войскі. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князь Бранімір, які атрымаў папскае прызнаньне ад папы Яна VIII 7 чэрвеня 879 году.

Унія з Вугоршчынай і Габсбурская манархія

Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаваў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызісу краіна трапіла ў залежнасьць ад Вугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантроль Вэнэцыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Бан Ёсіп Елачыч на паседжаньні Харвацкага сабара.

У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяй Габсбургаў дзеля процідзеяньня асманскай экспансіі. Асманскае прасоўваньне ў Харватыі працягвалася ажно да бітвы пры Сісаку ў 1593 годзе, першай рашучай перамогі, пасьля якой межы стабілізаваліся. Падчас Вялікай турэцкай вайны 1683—1698 гадоў Славонія была павернутая, але заходняя Босьнія, якая была часткай Харватыі да асманскай навалы, заставалася па-за кантролем Харватыі. Сучасная мяжа паміж Харватыяй і Босьніяй і Герцагавінай ёсьць вынікам вайны тых часоў. Войны з Асманскай імпэрыяй выклікалі дэмаграфічныя зьмены. У XVI стагодзьдзі харваты з заходняй і паўночнай Босьніі, Лікі, Крбавы, міжрэчча Уны і Купы, і асабліва з заходняй Славоніі, перасяляліся бліжэй да Аўстрыі. Сучасныя бургенляндзкія харваты ёсьць прамымі нашчадкамі тых засяленцаў. Каб замяніць насельніцтва, якое бегла, Габсбургі заахвочвалі басьнійцаў несьці вайсковую службу на тэрыторыі Вайсковай мяжы. На пачатку XVIII стагодзьдзя імпэратар Аўстрыйскай імпэрыі паабяцаў паважаць усе прывілеі і палітычныя правы каралеўства Харватыі, якая на той час была часткай імпэрыі, а каралева Марыя Тэрэзія зрабіла значны ўнёсак, калі ўсталявала абавязковую адукацыю на харвацкіх землях. У пэрыяд з 1797 да 1815 году Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі, такім чынам каралеўства Харватыі і ўзьбярэжная Харватыя былі аб’яднаныя пад адной каронай. 1830-я і 1840-я гады характарызаваліся рамантычным нацыяналізмам, які натхніў на харвацкае нацыянальнае адраджэньне, палітычную і культурную кампанію, якая выступала за адзінства паўднёвых славянаў у межах імпэрыі. Адной з асноўных мэтаў было стварэньне стандартнай мовы ў процівагу вугорскай мове. За часам Вугорскай рэвалюцыі 1848 году Харватыя выступіла на баку Аўстрыі. Бан Ёсіп Елачыч дапамог перамагчы вугорцаў у 1849 годзе і распачаў палітыку германізацыі. Па рэарганізацыі Аўстрыйскай імпэрыі ў Аўстра-Вугоршчыну, Харватыя і Славонія былі аб’яднаныя і далучыліся да вугорскай частцы імпэрыі, у той час як Далмацыя засталася пад аўстрыйскай каронай. Горад Рыека атрымаў асобны статус. Па заваёве Босьніі і Герцагаваны Вайсковая мяжа была ліквідаваная, а ейныя харвацкія і славонскія часткі далучаныя да Харватыі ў 1881 годзе.

Югаславія

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Сьцепан Радыч на асамблеі ў Дуброўніку ў 1928 годзе.

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, дарма што Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1921 годзе паводле Відаўданскай канстытуцыі аб’яднаная дзяржава славянаў была ухваленая за ўнітарную дзяржавы таму харвацкая аўтаномія, якая існавала стагодзьдзі была ліквідаваная, а Харвацкі сабар не зьбіраўся на паседжаньні да 1940-х гадоў. Гэтая канстытуцыя выклікала супраціў, які падтрымала папулярная Харвацкая сялянская партыя на чале зь Сьцепанам Радычам. Палітычная становішча яшчэ больш пагоршылася, калі Радыч быў забіты ў Народнай скупшчыне ў 1928 годзе, што прывяло да таго, што кароль Аляксандар I усталяваў дыктатуру ў студзені 1929 года. У тым жа годзе ён пераназваў дзяржаву ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой сусьветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павэліча была створаная пранямецкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх аддзелаў Ёсіпа Броза Ціта рэжым Павэліча быў зрынуты і ўтвораная Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія, або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсьць фэдэрацыйных рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Босьнія і Герцагавіна.

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Ёсіп Броз Ціта (другі зьлева) кіраваў Югаславіяй ад 1944 па 1980 год.

У 1967 годзе харвацкія пісьменьнікі і лінгвісты апублікавалі Дэклярацыю аб статусе і назве харвацкай стандартнай мовы з патрабаваньнем роўнага стаўленьня да сваёй мовы разам зь іншымі мовамі дзяржавы. Дэклярацыя спрыяла нацыянальнаму руху, які дамагаўся пашырэньня грамадзянскіх правоў і пераразьмеркаваньня югаслаўскай эканомікі, кульмінацыяй якога стала Харвацкая вясна 1971 году, якая была здушаная югаслаўскім кіраўніцтвам. Тым ня менш, Канстытуцыя Югаславіі 1974 году надала фэдэральным адзінкам большую аўтаномію, таму фактычна Харвацкая вясна дасягнула сваёй мэты. Да таго ж гэтая канстытуцыя забясьпечыла юрыдычны падмурак незалежнасьці фэдэратыўных складнікаў пазьней. Па сьмерці Ціта ў 1980 годзе палітычная сытуацыя ў Югаславіі пагоршылася. Нацыянальную напружанасьць узмацнілі Мэмарандум Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў 1986 году і гэтак званая Бюрактатычная рэвалюцыя 1989 годзе ў Ваяводзіне, Косаве і Чарнагорыі. У студзені 1990 году камуністычная партыя падзялілася паводле нацыянальнай прыкметы, і харвацкая фракцыя запатрабавала большая свабоды ў рамках фэдэрацыі. У тым жа годзе ў Харватыі адбыліся першыя шматпартыйныя выбары, у выніку чаго перамога Франьё Туджмана абвастрыла нацыянальную напружанасьць.

Па здабыцьці незалежнасьці

У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй і Славеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Большасьць крыніцаў ацэньвае колькасьць загінулых у вайне каля 20 тысяч чалавек. Першым прэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман. Пэрыяд пасьля 2000 году характарызуецца дэмакратызацыяй, эканамічным ростам, структурнымі і сацыяльнымі рэформамі, але ў той жа час існаваньнем беспрацоўя, карупцыі і неэфэктыўнасьці дзяржаўнага кіраваньня. У лістападзе 2000 году і сакавіку 2001 году парлямэнт зрабіў праўкі ў канстытуцыю, змяніўшы былую дзьвюхпалатную структуру да гістарычнай аднапалатную формы і скараціўшы паўнамоцтвы прэзыдэнта. Харватыя далучылася да праграмы Партнэрства дзеля міру 25 траўня 2000 году і стала сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі 30 лістапада 2000 году. 29 кастрычніка 2001 году Харватыя склала Пагадненьне аб стабілізацыі і асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам, і зрабіла афіцыйную заяўку на далучэньне да ЭЗ у 2003 годзе, атрымаўшы статус краіны-кандыдата ў 2004 годзе. Перамовы аб далучэньні адбыліся ў 2005 годзе. 1 красавіка 2009 году Харватыя далучылася да Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. Хваля антыўрадавых пратэстаў у пачатку 2011 году выявіла агульную незадаволенасьць палітыкай і эканомікай. На наступны год большасьць грамадзянаў краіны выказалася на рэфэрэндуме за далучэньне да ЭЗ, што афіцыйна адбылося 1 ліпеня 2013 году. У 2013 годзе адбыўся рэфэндум аб пажыцьцёвым шлюбе мужчыны і жанчыны.

Геаграфія

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Тапаграфічная мапа Харватыі.

Тэрыторыя краіны мае выгнутую форму і ахоплівае 56 594 км². Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сэрбіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі сьцягамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.

Гістарычны край Славонія пераважна раўнінны. Ён месьціцца паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (зьяўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). Дунай, другая паводле даўжыні рака Эўропы, працякае праз горад Вукавар на скрайнім усходзе і ўтварае натуральную мяжу з сэрбскай Ваяводзінай. На паўднёвы-захад ад Славоніі месьціцца горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнуты ўздоўж узьбярэжжа Адрыятычнага мора. Найвышэйшым пунктам краіны ёсьць гара Цынцар, якая сягае да 2085 мэтраў. У Істрыі так жа сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землятрусы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна перарэзаная. Уздоўж берагоў маюцца шмат скалістых астраўкоў, якіх налічваецца ажно 1185, пры гэтым толькі 48 зь іх маюць сталае насельніцтва. Найвялікшымі з астравоў ёсьць Црэс і Крк, кожны зь якіх маюць плошчу блізу 405 км². Частка тэрыторыі на скрайнім поўдні ў навакольлях Дуброўніку практычна ёсьць эксклавам. Гэты рэгіён зьвязаны з астатняй часткай тэрытарыяльнымі водамі, але аддзелены невялічкай берагавой паласой, якая належыць Босьніі і Герцагавіны. Пэлешацкі мост лучыць гэты эксклаў з астатняй часткай Харватыі. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Найвялікшае возера — Ўранска. Азёры славяцца сваімі адметнымі колерамі, пачынаючы ад блакітнаватага да мятна зялёнага, шэрага ці сіняга.

Клімат

У Славоніі і Малай Харватыі пераважае мерна-кантынэнтальны клімат зь цёплым летам ад +20°С да +23°С і прахалоднай зімой ад -1°С да +3°С. Самымі халоднымі часткамі Харватыі ёсьць рэгіёны Ліка і Горскі Котар зь сьнежным кліматам на вышынях вышэй 1200 мэтраў. У Далмацыі і Істрыі маецца іншы міжземнаморскі субтрапічны клімат зь цёплым амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). Узімку пераважае халодны паўночна-ўсходні вецер бура. У Дынарскіх Альпах клімат горны, зь мерным цёплым летам, мерна халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае каля 700—1000 мм, на Адрыятычным узьбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Найменшыя ападкі былі зафіксаваныя на астравах і ўсходняй частцы Славоніі. Аднак у апошнім выпадку дождж падае звычайна ў вэгетацыйны сэзон. Максымальны ўзровень ападкаў назіраецца ў горных сьцягу Дынара і ў Горскім Котары.

Найніжэйшая рэкордная тэмпэратура складала −35,5 °C і была зафіксаваная 3 лютага 1919 году ў Чакаўцы, а самая высокая тэмпэратура сягала +42,8 °C. Яе зафіксавалі 4 жніўня 1981 году ў Плочэ.

Біяразнастайнасьць

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Тэлашчыцкі нацыянальны парк — адзін з 444 ахоўных аб’екта ў Харватыі.

Харватую насяляюць каля 37 тысячаў вядомых відаў расьлінаў і жывёлаў, але іхняя фактычная колькасьць ацэньваецца ад 50 тысячаў да 100 тысячаў. Больш за тысячу відаў эндэмічныя, асабліва ў горных рэгіёнах і астравах. З усіх відаў 1131 від знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узьбярэжжы і астравах — субтрапічная расьліннасьць; у гарах — дубова-грабавыя, букавыя і хвойныя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасьвішчы — 22%. У лясах жывуць воўкі, мядзьведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.

Лес ахоплівае амаль 44% харвацкай зямлі. Харватыя мае 444 ахоўныя тэрыторыі, якія ахопліваюць 9% краіны. Сюды ўваходзяць восем нацыянальных паркаў, два рэзэрвацыі і дзесяць прыродных паркаў. Самы вядомы ахоўны раён і найстарэйшы нацыянальны парк у Харватыі — Плітвіцкія азёры, якія нават улучаны ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Усе адмысловыя рэзэрвацыя, нацыянальныя і прыродныя паркі кіруюцца і абароняюцца цэнтральным урадам, у той час як іншыя ахоўныя рэгіёны знаходзяцца пад абаронай адміністрацыяў жупаніяй.

Палітыка

Дзяржаўны лад

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Банскія двары ёсьць месцам паседжаньняў ураду краіны.

Харватыя — унітарная канстытуцыйная рэспубліка, якая карыстае парлямэнцкую сыстэму. Як у вялікай колькасьці іншых дзяржаваў у Харватыі існуе падзел на заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады. Прэзыдэнт Харватыі ёсьць кіраўніком дзяржавы, які непасрэдна абіраецца на пяцігадовы тэрмін і абмежаваны канстытуцыяй дзьвюма кадэнцыямі. У дадатак да таго, што прэзыдэнт выконвае абавязкі вайскаводу ўзброеных сілаў, ён абавязаны прызначыць прэм’ер-міністра поруч з парлямэнтам і мае пэўны ўплыў на замежную палітыку.

Заканадаўчую ўладу мае аднапалатны парлямэнт званы Харвацкі сабар. Колькасьць дэпутатаў можа вагацца ад 100 да 160. Абіраюцца ўсеагульным народным галасаваньнем на тэрміну у чатыры гады. Заканадаўчыя паседжаньні ладзяцца з 15 студзеня па 15 ліпеня на пачатку год і з 15 верасьня па 15 сьнежня напрыканцы году. Дзьвюма найбуйнейшымі палітычнымі партыямі краіны ёсьць Харвацкая дэмакратычная садружнасьць і Сацыял-дэмакратычная партыя. Харватыя мае сыстэму кантынэнтальнага права, паводле якой крыніцай закону ў першую чаргу ёсьць пісьмовыя статуты, і судзьдзі служаць рэалізатарамі, а не стваральнікамі права. На яе на разьвіцьцё ў значнай ступені паўплывалі нямецкія і аўстрыйскія прававыя сыстэмы. Харвацкі закон падзелены на дзьве асноўныя сфэры — прыватнае і дзяржаўнае заканадаўства. Да таго, як былі скончаныя перамовы аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз, заканадаўства краіны было цалкам гарманізавана з законамі эўрапейскае супольнасьці.

Галоўнымі судамі ў краю ёсьць Канстытуцыйны суд, які кантралюе адпаведнасьць законаў канстытуцыі, а таксама Вярхоўны суд, які ёсьць галоўным апэляцыйным судом. Маюццца таксама адміністрацыйныя, акруговыя, гарадзкія суды, які разглядаюць справы ў адпаведных сфэрах і тэрыторыях.

Замежныя дачыненьні

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Ганаровая варта сустракае прэм’ер-міністра Харватыі Андрая Пленкавіча і ягонага гішпанскага калегу Пэдра Санчэса.

Харватыя мае дыпляматычныя дачыненьні з 194 краінамі, маючы 57 амбасадаў, 30 консульстваў і 8 сталых дыпляматычных місіяў. У дадатак да гэтага ў самой Харватыі працуюць 56 замежных амбасадаў і 67 консульстваў, а таксама маюцца сядзібы міжнародных арганізацыяў, як то Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе, Сусьветнага банку, Сусьветнай арганізацыі здароўя, Міжнароднага крымінальнага трыбуналу для былой Югаславіі, Праграмы разьвіцьця ААН, Управы Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў і ЮНІСЭФ. Заяўленыя мэты харвацкай замежнай палітыкі ўключаюць пашырэньне дачыненьняў з суседнімі краінамі, распрацоўку міжнароднага супрацоўніцтва і прасоўваньне харвацкай эканомікі і самой Харватыі.

З 2013 году Харватыя ёсьць сябрам Эўрапейскага Зьвязу. Паводле стану на 2021 год Харватыя ўсё яшчэ мела нявырашаныя памежныя спрэчкі з Босьніяй і Герцагавінай, Чарнагорыяй, Сэрбіяй і Славеніяй. Харватыя ўваходзіць у Арганізацыю Паўночнаатлянтычнай дамовы. 1 студзеня 2023 году Харватыя адначасова далучылася да Шэнгенскай зоны і эўразоны.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Вараждзін быў сталіцай Харватыі з 1767 па 1776 гады. На выяве Вараждзінскі замак, які ўлучаны да сьпісу аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Харватыя ўпершыню была падзеленая на паветы яшчэ ў Сярэднявеччы. Падзелы зьмяняліся зь цягам часу, адлюстроўваюць страты тэрыторыяў праз асманскую навалу і наступнае вызваленьне тэрыторыяў. Адбітак таксама рабілі і зьмены палітычнага статусу Далмацыі, Дуброўніка і Істрыі. Традыцыйны падзел краіны быў адменены ў 1920-х гадах, калі ў Каралеўстве сэрбаў, харватаў і славенцаў і ягоным наступніку Каралеўстве Югаславіі быў створаны свой уласны падзел на вобласьці. За камуністычным часам адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краю быў перагледжаны. Папярэднія рэгіёны былі скасаваныя, а краіна была падзеленая амаль на сто грамадаў.

Паводле стану на 1992 год, Харватыя падзялялася на 20 жупаніяў і сталічны рэгіён Загрэбу, апошні мае фактычна падвоены статус жупаніі і гораду. З тых часоў колькасьць жупаніяў і іхны склад не зьмяняўся, але межы рэгіёнаў некалькі разоў пераглядаліся. Апошнім разам граніцы між жупаніямі пераглядаліся ў 2006 годзе.

Жупанія Сталіца Плошча (км²) Насельніцтва
Белавар-Білагора Белавар 2652 119,743
Брод-Пасавіна Славонскі-Брод 2043 158,559
Дуброўнік-Нерэтва Дуброўнік 1783 122,783
Істрыя Пазін 2820 208,440
Карлавац Карлавац 3622 128,749
Капрыўніца-Кружэўцы Капрыўніца 1746 115,582
Крапіна-Загор’е Крапіна 1224 133,064
Ліка-Сенж Госьпіч 5350 51,022
Медымур’е Чакавец 730 114,414
Осіек-Баранья Осіек 4152 304,899
Пожэга-Славонія Пожэга 1845 78,031
Прымор’е-Горскі Котар Рыека 3582 296,123
Шыбэнік-Кнін Шыбэнік 2939 109,320
Сісак-Маславіна Сісак 4463 172,977
Спліт-Далмацыя Спліт 4534 455,242
Вараждзін Вараждзін 1261 176,046
Віравіціца-Падравіна Віравіціца 2068 84,586
Вукавар-Сырмія Вукавар 2448 180,117
Задарская жупанія Задар 3642 170,398
Загрэбская жупанія Загрэб 3078 317,642
Загрэбская сталічная акруга Загрэб 641 792,875

Насельніцтва

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Паказьнікі колькасьці вернікаў паводле жупаніяў.

Паводле ацэнак на 2019 год колькасьць насельніцтва ў Харватыі складала 4,13 млн чалавек, дзякуючы чаму краіна займала 127-е месца ў сьвеце паводле згаданага паказьніка. У той жа час паводле шчыльнасьці насельніцтва Харватыя адная з самых маланаселеных дзяржаваў Эўропы, маючы 72,9 жыхароў на квадратны кілямэтар тэрыторыі. Агульная працягласьць жыцьця на 2018 год складала 76,3 гадоў.

Агульны ўзровень нараджальнасьці сягае 1,41 дзяцей на жанчыны, стаючыся адной з найменшых у сьвеце, што значна ніжэйшы за ўзровень замяшчэньня ў 2,1. Пры гэтым у 1885 годзе гэты паказьнік складаў 6,18 дзяцей. Сьмяротнасьць усё яшчэ перавышае нараджальнасьць з 1991 году. У выніку Харватыя мае адно з самых найстарэйшых насельніцтваў у сьвеце, маючы сярэдні узрост 43,3 гады. Насельніцтва няўхільна павялічвалася з 2,1 мільёнаў у 1857 годзе да 1991 году, калі ягоная колькасьць дасягнула максымума у 4,7 мільёнаў чалавек. Зьніжэньне колькасьці насельніцтва павялічылася як вынік вайны за незалежнасьць. Гэтак у 1991 годзе каля 400 тысяч чалавек беглі з сваіх дамоў праз ваенные дзеяньні і гвалт.

Паводле справаздачы ААН 2013 года, 17,6% насельніцтва Харватыі былі імігрантамі. Паводле зьвестак 2021 году пераважную большасьць фармавалі харваты (91,6%). Наступнымі этнічнымі грамадамі былі сэрбы (3,2%), басьнійцы (0,62%), цыганы (0,46%) ды іншыя. Прыблізна 4 мільёны харватаў жывуць па-за мяжой.

Рэлігія

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Відарыс Шыбэніцкай катэдры.

Харватыя ня мае афіцыйнай рэлігіі, бо паводле канстытуцыі грамадзянам гарантуецца свабода рэлігіі. Усе рэлігійныя грамады роўныя перад законам, а духоўная сфэра аддзеленая ад дзяржавы. Паводле перапісу 2011 году 91,36% харватаў ідэнтыфікуюць сябе хрысьціянскімі вернікамі. Зь іх найвялікшую групу складаюць каталікі, на якіх прыпадае 86,28% насельніцтва. Маюцца дэнамінацыі праваслаўных (4,44%) і пратэстантаў (0,34%). Найбольшай рэлігіяй пасьля хрысьціянства ў краіне ёсьць іслам (1,47%). Яшчэ 4,57% адзначылі што ня маюць рэлігійнай прыналежнасьці. Паводле апытанцы Эўрабаромэтру, якая ладзілася ў 2010 годзе, 69% насельніцтва лічаць, што Бог існуе.

Адукацыя

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Адзін з кампусаў Загрэбскага ўнівэрсытэту.

Краіна мае выдатны ўзровень пісьменнасьці, то бок 99,2% насельніцтва маюць ўмеласьць чытаць і пісаць. Пачатковая адукацыя ў Харватыі пачынаецца з шасьці ці сямі гадоў. Дзеці мусяць адвучыцца ў васьмі клясах. Сярэдняя адукацыя забясьпечваецца гімназіямі і прафэсійнымі школамі. Паводле стану на 2019 год, у дзяржаве працавалі 2103 пачатковыя школы і 738 сярэдніх школаў, якія забясьпечвалі розныя формы сярэдняй адукацыі. Пачатковая і сярэдняя адукацыя дасяжная на мовах вызнаных меншасьцяў, то бок заняткі могуць ладзяцца на чэскай, нямецкай, вугорскай, італьянскай і сэрбскай мовах. Таксама ў краіне ёсьць мажлівасьць атрымаць музычную адукацыю і навучыцца мастацтву.

Харватыя мае восем дзяржаўных і два прыватныя ўнівэрсытэты. Найстарэйшым ёсьць Задарскі ўнівэрсытэт, які паўстаў яшчэ ў 1396 годзе і працаваў да 1807 году. Пасьля доўгага часу адсутнасьці спадкаемца ўнівэрсытэту быў створаны нанова ў 2002 годзе. Самым жа старажытным бесьперапынна дзейным унівэрсытэтам краіны ёсьць сталічны Загрэбскі ўнівэрсытэт, закладзены ў 1669 годзе. Ён жа ёсьць найстарэйшым дзейным унівэрсытэтам усёй паўднёва-ўсходняй Эўропы. У краіне налічваюцца 15 політэхнічных установаў, зь якіх дзьве прыватныя, а таксама маюцца 30 найвышэйшых навучальных інстытуцыяў, зь якіх 27 ёсьць прыватнымі. Усяго ў Харватыі працуюць 55 інстытутаў найвышэйшай адукацыі, дзе навучаліся больш за 157 тысячаў студэнтаў. У дзяржаве дзеюць 205 кампаніяў, дзяржаўных установаў і некамэрцыйных арганізацыяў, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньні і тэхналягічныя распрацоўкі. Гэтак агулам на гэтую сфэру ў 2008 годзе было выдаткавана 400 млн эўра.

Эканоміка

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Караблебудаўніцтва заўсёды было адной з значных галінаў прамысловасьці Харватыі.

Харватыя мае разьвітую рынкавую эканоміку. Зьвесткі Міжнароднага валютнага фонду сьведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд даляраў, ці 18 191 даляраў на чалавека. Агенцтва Эўрастат сьведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэньня па Эўрапейскім Зьвязе. Сярэдні заробак ў краіне склаў у ліпені 2012 году 5492 куны (912 даляраў) за месяц, а Міжнародная прафсаюзная арганізацыя ацэньвае беспрацоўе ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.

У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сэктара паслугаў (66%), прамысловасьць складае 27,2%, сельская гаспадарка — 6,8%. Прамысловасьць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналёгіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд эўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд эўра). Самым буйным зьнешнегандлёвы партнэрам краіны зьяўляецца Эўрапейскі Зьвяз, асабліва Нямеччына, Італія і Славенія.

Харватыя: Гісторыя, Геаграфія, Палітыка 
Дуброўнік адзін з самых папулярных турыстычных гарадоў краіны.

Прыватызацыя і разьвіцьцё эканомікі краіны пачалося з фармаваньня новага ўраду Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 году. Наступствам вайны стала значнае разбурэньне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнаньні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забясьпечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасьць дзяржаўнай сыстэмы кіраваньня. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўні карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны зьяўляецца буйныя замежныя запазычанасьці, якія складаюць на чэрвень 2020 году блізу 85,3% СУП краіны.

Турызм

Турызм дамінуе ў харвацкім сэктары паслугаў і складае да 20% СУП. Паводле ацэнак, прыбытак ад турызму за 2019 год склаў 10,5 млрд эўра. Турызм у сваю чаргу выступае як лякаматыў для некаторых іншых сфэрах, як то ён павелічвае раздробны гандаль, а таксама павелічвае сэзонную занятасьць насельніцтва. Турыстычная індустрыя хутка вырасла. Колькасьць турыстаў павялічылася ў чатыры разы пасьля здабыцьця незалежнасьці, сягнуўшы да паказьніку ў 11 млн наведвальнікаў штогод. Звычайна на курорты Харватыі прыязжаюць адпачываць грамадзяне Нямеччыны, Славеніі, Аўстрыі, Італіі і Польшчы. На 2019 год у сярэднім турысты ў Харватыі бавілі час 4,7 дзён.

Большая частка турыстычнага бізнэсу канцэнтруюцца ўздоўж узьбярэжжа. Лічыцца, што Апатыя стала першым курортным горадам. Упершыню места набыло папулярнасьць у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Да 1890-х гадоў горад стаў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх курортаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Харватыя ГісторыяХарватыя ГеаграфіяХарватыя ПалітыкаХарватыя НасельніцтваХарватыя ЭканомікаХарватыя Глядзіце таксамаХарватыя КрыніцыХарватыя ЛітаратураХарватыя Вонкавыя спасылкіХарватыяАдрыятычнае мораАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыБосьнія і ГерцагавінаВугоршчынаДэмакратыяРэспублікаСлавеніяСэрбіяХарвацкая моваЧарнагорыяЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КотМаладняк (часопіс)Гуда (імя)Сьвяты ЮрыМіндоўгМіра (імя)БібліяАлесь ЧумакоўРасейская моваМастаўтПаўночна-Заходні крайРэгіёнАлег ЖданЛацінская моваНацыяналізацыяДабрыняБазыліка Сьвятога ЭгідыяКнігаАлесь БадакСяргей ДавідовічБеларускі клясычны правапісЮрась БарысевічЖазэф Люі Гей-ЛюсакМацьвей СьвідзінскіСтурчуркан.aqПорнгаб1467ТытанікЧалавекМэдыяВікі24 красавікаФрыдрых ШылерТаксіЛохПрамяністыя (таварыства)СтанкевіцаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Жыве Беларусь!Алесь КажадубАдэсаАрсень СкапецОкельКонаСонечная энэргіяКампутарная сеткаЯўген Кантылёў(486958) 2014 MU691891КрыжЧорная дзіркаСаргельГеоргі МарчукРасейцыДарога Р6 (Беларусь)Палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Парнаграфія ў ЗШАПаэзіяАмонімАпавядальны сказАдольф ГітлерВялікае Княства ЛітоўскаеПадвойнае пранікненьнеСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняФара Вітаўта (Горадня)Фундацыя «Вікімэдыя»Віктар КаліноўскіГалоўная старонка🡆 More