Яўген Кантылёў

Яўген Якаўлевіч Кантылёў (нар.

1938; в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік-празаік.

Яўген Кантылёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 красавіка 1938 (86 гадоў)
в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-празаік
Жанр аповесьць, апавяданьне
Мова беларуская

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына. Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Менскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (1969).

З 1956 працаваў на Менскім заводзе аўтаматычных ліній, экспэрымэнтальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналягічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Працаваў у інтытуце Тэхнічнай кібэрнэтыкі АНБ на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзясяткі навуковых артыкулаў, брашуру і манаграфію па інжынэрнай псыхалёгіі. Цяпер — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту працы Міністэрства працы РБ.

Творчасьць

З 1987 распачаў літаратурную дзейнасьць з публікацыяў апавяданьняў у часопісах «Маладосьць», «Полымя». Выдаў кнігу «Расьпячатка чорнай скрынкі» (1999), у які ўвайшлі аднайменная аповесьць і апавяданьні «Чацьвёрты раўнд», «Начная сустрэча», «У таварным вагоне», «Як на тое ліха...», «Закляты калун», «Закляты калун» і «Модная куртка». Таксама выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку.

Крыніцы

Літаратура

  • Кантылёў Я. Распячатка чорнай скрынкі: Аповесць, апавяданні. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 238 с. — ISBN 985-02-0135-5

Tags:

Яўген Кантылёў БіяграфіяЯўген Кантылёў ТворчасьцьЯўген Кантылёў КрыніцыЯўген Кантылёў ЛітаратураЯўген КантылёўБеларусКруглянскі раёнМагілёўская вобласьцьПразаікПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская дыяспараРасейская акупацыя Беларусі2019Парнаграфія ў ІталііАгінскіяАляксандар КосінецБібліятэкаЛяхавічыПрыназоўнікКонкурс песьні ЭўрабачаньнеГісторыя ВугоршчыныНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьМукачаваМікола КупрэеўУрліхВолатВоршаАляксей ПысінРасейцыМаскваТурма №8МаркетынгАлімпійкаJavaПорнасайтДасьледаваньнеHTMLРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)ДраматургГерэйкаМікалай СьлюнькоўВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуПацукКанстытуцыя БаўгарыіВялейкаРатушаВольны хорЮры ПадабедВікіпэдыяШчучынМінэтСмаленскУладзімер ДубоўкаМігель СэрвантэсАсіпавічыУправа КДБ па вайсковай контравыведцыРэвалюцыя гвазьдзікоўБітва пры Чашніках (1567)IBMДзед ТалашПастава 69ЎСьвятлана ЦіханоўскаяПанямоньБеларусыПаўстаньне 1830—1831 гадоўАсфальтМіхаіл (арханёл)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКінатэатарЭякуляцыяМерацкая ратушаСкірмантКойданаўВагінальны сэксМіхал Клеафас АгінскіКрыстыян ГюйгэнсРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)АргазмГімн Беларусі🡆 More