Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь: беларускі „парлямэнт“

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы заканадаўчы орган рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, утвораны 28 лістапада 1996 году па разгоне Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Складаецца зь дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НС РБ
Папярэднік Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 28 лістапада 1996 (27 гадоў таму)
Тып дзьвюхпалатны
Юрыдычны статус парлямэнт
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка
Бюджэт 25 814 мільёнаў рублёў (2010 год; 8623 тысячы $)
Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь: беларускі „парлямэнт“
Будынак Палаты прадстаўнікоў на вуліцы Савецкай у Менску

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, простага выбарчага права пры таемным галасаваньні зь непадкантрольнай для грамадзянаў Беларусі працэдурай падліку галасоў. Савет Рэспублікі пазыцыянуецца як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва: ад кожнай вобласьці і гораду Менску абіраюцца на паседжаньнях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем сяброў Савету Рэспублікі. У дадатак да іх, восем сяброў Савету Рэспублікі прызначаюцца Аляксандрам Лукашэнкам.

У Нацыянальную групу Рэспублікі Беларусь у Міжпарлямэнцкім саюзе ўваходзяць у поўным складзе ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ўсе сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мінуўшчына

31 студзеня 1997 году Аляксандар Лукашэнка выдаў распараджэньне аб утварэньні Сакратарыяту Нацыянальнага сходу. Яго ўзначаліў дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Кучынскі, які займаўся ліквідацыяй Вярхоўнага Савету і яго Сакратарыяту. Штат Сакратарыяту Нацыянальнага сходу вырас да 362 супрацоўнікаў параўнальна з 324 у Сакратарыяце Вярхоўнага Савету. 12 лютага 1997 году Лукашэнка сваім указам скасаваў тое распараджэньне і ўтварыў 2 асобныя сакратарыяты для Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, то бок для кожнай палаты Нацыянальнага сходу. Ініцыятарам падзелу было кіраўніцтва Савету Рэспублікі. 18 лютага 1997 году абедзьве палаты Нацыянальнага сходу падмацавалі адпаведны ўказ Лукашэнкі сваімі пастановамі. У выніку Сакратарыят Савету Рэспублікі склаў 80 супрацоўнікаў, Палаты прадстаўнікоў — 150.

Крыніцы

Tags:

БеларусьВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьняПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьРэжым ЛукашэнкіСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АрмэніяПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Варайская ВікіпэдыяЛіпецкая вобласьцьПалац Бутрымовічаў (Пінск)Драм-н-басВінаградакветныяКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)КосаўСтакгольмЧэслаў НемэнЛео ТаксыльРаманскі стыльМужчынская зборная Швэцыі па хакеіПрымакі (п’еса)КанадаЛявон ВольскіВорша (футбольны клюб)ВысокаеАдрыяна ЧэлентанаДональд ТрампВікіманіяСлаваччынаПрыметнікМанКарэйская вайнаНэпалСядзібаАляксандар фон ГумбальтВайнаЛіцка-Сенская жупаніяБродзка-Пасаўская жупаніяМенскПэдагогIron MaidenГанцавіцкі раёнІмёны ліцьвінаўСаюзная рашучасьць-2022Уладзімер ПуцінБел-чырвона-белы сьцягДэйвід КэмэранДыега МарадонаАдзёрБодаТэўда (імя)Амэрыканскі далярВікісховішчаПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)ЧыгункаТурандотКіяну РыўзРэспубліка СэрбскаяТом ЎэйтсВішнявецкіяБоршчАндрэй МукавозчыкБіпалярны транзыстарМэдыяВікіКантрабандаРусіфікацыя БеларусіФіліп II (кароль Гішпаніі)1984 (раман)Пераклады Бібліі на польскую мовуКастрычнікКаскадныя табліцы стыляўУсяслаў Чарадзей🡆 More