Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы бесьперапынна дзейны прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Беларусі ў 1991—1996 гадох.

Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады, ажыцьцяўляў яе ад імя народу ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Запазычаная з расейскай мовы назва перайшла з савецкіх часоў ад Вярхоўнага Савету БССР, традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства ЛітоўскагаСойм.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ВС РБ
Папярэднік Вярхоўны Савет БССР
Наступнік Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 1991
Дата спыненьня існаваньня 1996
Тып парлямэнт
Юрыдычны статус прадстаўнічы й заканадаўчы орган дзяржаўнай улады
Штаб-кватэра вул. Савецкая, д. 11
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская
1-ы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч
2-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Грыб
3-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сямён Шарэцкі
Колькасьць супрацоўнікаў

360 дэпутатаў (1991 - 1995)

260 дэпутатаў (1995 - 1996)
Колішняя назва Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь

Структура, паўнамоцтвы

Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які зьяўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцьця ёю самастойнасьці, адбыліся ў 1938 годзе). Парадак дзейнасьці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994 году, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэглямэнтам Вярхоўнага Савету. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савету выбіраліся Старшыня, яго намесьнікі, ствараліся камісіі.

Штогод праводзіліся веснавая й асеньняя сэсіі, пры неабходнасьці — спэцыяльныя й нечарговыя пасяджэньні. Да кампэтэнцыі Вярхоўнага Савету належала прыняцьце Канстытуцыі й унясеньне ў яе зьмяненьняў і дапаўненьняў, прыняцьце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананьнем, назначэньне чарговых выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытаньні.

Друкаваны орган ВС — газэта «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».

Спыненьне дзейнасьці

Дзейнасьць Вярхоўнага Савету спынена 27 лістапада 1996 году ў выніку праведзенага рэфэрэндуму і прыняцьця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыні Вярхоўнага Савету

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Структура, паўнамоцтвыВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Спыненьне дзейнасьціВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Старшыні Вярхоўнага СаветуВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Глядзіце таксамаВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь КрыніцыВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьБеларуская моваБеларусьВялікае Княства ЛітоўскаеКанстытуцыя Рэспублікі БеларусьРасейская моваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСойм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗаходнерусізмПубліцыстыкаHromadske.TVБелавеская пушчаУзвышша (часопіс)Ражава (Беларусь)Раскіданае гняздо (п’еса)Дразды (гурт)ВерасеньДзьвінскІгар БабкоўВішымутДаўгерд (імя)Геаграфічныя каардынатыРод (біялёгія)КамянецБеларускі клясычны правапісЛіза КудроўВячаслаў АдамчыкДызайнЛетувісыЗямля пад белымі крыламіУладзімер КарватАніта ДаркТодар КляшторныУсевалад ІгнатоўскіУладзімер Арлоў (гісторык)ДаўконтЛеанід ГалубовічГомельVPNНаша ўскраінаЯзэп ЛёсікЗіновій ПрыгодзічЯкасныя прыметнікіТутэйшыя (літаб’яднаньне)Сьвятлана АлексіевічМіра (імя)ЛірыкаДыплёмІтальянская моваПаліндромВасіль БыкаўАнатоль БутэвічКові (рэжысэр)Сьпіс гарадоў БеларусіБабёрПаўстаньне 1863—1864 гадоўДаўмонт (імя)Анатоль ІвашчанкаГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўСафі ЭвансДзень ПерамогіРэспубліка Сэрбская КраінаІван ШамякінМіндоўг (імя)Ігнат КанчэўскіЛяндвароваМікіта НескаромныРэжым ЛукашэнкіМаладняк (часопіс)Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Наша думкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВялікабрытаніяЭнцыкляпэдыяБДСМШыізмЧасПалешукіАлесь ДуброўскіІталіяСлуцакДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)КотАлесь Разанаў🡆 More