Алесь Дуброўскі

Але́сь Дубро́ўскі (Алéсь Дубро́ўскі-Саро́чанкаў у публікацыях паэтычных твораў; сапр.

Аляксандар Уладзіміравіч Дуброўскі; 1976, Наваградак) — беларускі паэт, філёляг, тэоляг, прэзьбітар.

Алесь Дуброўскі
Аляксандар Уладзімеравіч Дуброўскі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў
Нарадзіўся 18/11/1976
Наваградак
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Філёляг, тэоляг, прэзьбітар
Жанр Паэзія
Дэбют “Паміж небам і багнаю” (1997)
Творы на сайце Kamunikat.org
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дуброўскі.

Вершы друкаваліся ў газэтах  і часопісах, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».

Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчаньня» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх дасьледаваньняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў.

Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа».

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Наваградку. З 1981 г. жыве ў Менску.

Закончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1998), магістратуру (1999) і асьпірантуру (2002) па катэдры тэорыі літаратуры, і Тэалягічны інстытут Саюза хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Доктар тэалёгіі, прэзьбітар.

З 1993 па 1995 год працаваў зь перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацьвет» (быў старшынёй літаб’яднаньня і рэдактарам адзьдзела прозы), настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга адзьдзяленьня Тэалягічнага інстытуту Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам катэдры журналістыкі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам катэдры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2010—2021). Звольніўся з БДУ 26 жніўня 2021 году «па пагадненьні бакоў» пасьля абвінавачаньня ў «парушэньні карпаратыўнай этыкі».

Асноўныя напрамкі навуковых дасьледаваньняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагаваньня.

Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа».

Літаратурная творчасьць

Вершы друкаваліся ў газэтах  і часопісах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосьць», «Нёман», «Першацьвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».

Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосьць». Падзел кнігі на разьдзелы зроблены паводле храналягічнага прынцыпу — згодна з часам напісаньня вершаў, і паводле канцэпцыі кнігі — згодна зь лёгікай духоўнага разьвіцьця лірычнага героя.

Другая кніга — «Эстэтыка маўчаньня» (2011) — адрозьніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (разьдзел «Пародыі без арыгіналаў») да філязофска-багаслоўскай сур’ёзнасьці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчаньня. На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мысьлення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»

Найноўшая кніга паэзіі — «На тонкай нітачцы» — вышла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасьць сьветасузіраньня з глыбінёй філязофскіх абагульненьняў.

Вершы перакладаліся на расейскую мову.

Багаслоўе

Тэма доктарскай дысэртацыі па тэалёгіі — «Пратэстанцкі фундамэнталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і пэрспэктывы пераадоленьня» (2015).

Асноўны зьмест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундамэнталізму і дасьледаваньні на памежжы літаратуразнаўства і тэалёгіі, напр. кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундамэналізму, у прыватнасьці, прысьвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са сьвятаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундамэнталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша пра фундамэнталізм у праваслаўі.

Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфэра, Рудольфа Бультмана і інш.

Таксама А. Дуброўскі актыўна зьвяртаецца да казані. Найбольш публікацыяў у гэтым жанры — у пецярбурскай газэце «Мирт», а таксама на старонцы аўтара ў Фэйсбуку.

Кнігі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Дуброўскі ЖыцьцяпісАлесь Дуброўскі Літаратурная творчасьцьАлесь Дуброўскі БагаслоўеАлесь Дуброўскі КнігіАлесь Дуброўскі КрыніцыАлесь Дуброўскі Вонкавыя спасылкіАлесь ДуброўскіБагаслоўеНаваградак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISSN20101950КубізмДзед ТалашWordPressКрумкачРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтЗлучаныя Штаты АмэрыкіМастаўтРэгіёны ФранцыіНаваградзкі павет1285ГіўНавінкі (газэта)Крысталь БойдМэдыяВікіБусел белыУладзімер КараткевічТрытон (спадарожнік Нэптуна)Стадыё АлімпікаБанкухаHTMLУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамМіжнародная касьмічная станцыяНэаклясыцызмКаханьне без пранікненьняКітайЗагрэбВікінавіныСусьветнае павуціньнеНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Люцыян ЖалігоўскіКупальлеWilliam HillРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуСтаніслаў Булак-БалаховічАгіЗьміцер ВайцюшкевічВасіль ЦяпінскіАпавядальны сказВыказьнікСавецкі партызанскі рух у БеларусіКаласы пад сярпом тваімКурыцаЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуДжон Фіцджэралд КенэдзіБаня (купал)АўкштайтыДрама (аповесьць)Іван ПташнікаўЖалобны какаду БэнксаІгарВялікабрытаніяДэбіянДорыс Лесінг1884Іван ШамякінГніваньТэракт у «Крокус Сіці Холе»ШчасьцеЛібіяСяргей Паўлавіч АбламейкаІнтэрнэтСэксуальныя цацкіМіхал БаброўскіМіхась ЧаротКампанееўскі раёнРасейская акупацыя Беларусі🡆 More