Алесь Разанаў: беларускі паэт, пісьменьнік, перакладнік

Але́сь Раза́наў (5 сьнежня 1947 — 26 жніўня 2021) — беларускі паэт і перакладнік.

Двойчы ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012, 2017). Міжнародная адзнака імя Давіда Бурлюка.

Алесь Разанаў
Алесь Сьцяпанавіч Разанаў
Алесь Разанаў: Біяграфія, Творчасьць, Крыніцы
Алесь Разанаў выступае ў Менску, сьнежань 2011 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сьнежня 1947(1947-12-05)
Памёр 26 жніўня 2021(2021-08-26) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, паэт, празаік, эсэіст
Гады творчасьці 1961—2021
Жанр паэзія
Мова беларуская мова
Дэбют 1961 год
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Бацька — Сьцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласьці, прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе й застаўся. У 1966 годзе Алесь Разанаў скончыў Сялецкую сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў ліцейшчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталяваньня.

У кастрычніку 1968 студэнты БДУ (сярод лідэраў студэнцкае групы былі Разанаў і Віктар Ярац) зьвярнуліся ў ЦК КПБ з патрабаваньнем вярнуць навучаньне на беларускай мове. Мясцовыя лідэры камуністычнае партыі праводзілі курс на татальную русіфікацыю беларускага грамадзтва; беларуская мова разглядалася як непатрэбная й любы выступ у ейную абарону расцэньваўся як нацыяналістычны выклік. Вось чаму справе студэнтаў-філёлягаў быў дадзены ход. На іх было павешана таўро нацыяналістаў, што само па сабе было страшным словам-праклёнам па тых часах. Але кіраўніцтва ЦК КПБ баялася грамадзкага рэзанансу, таму справе рашылі не надаваць палітычную афарбоўку — Разанава й Яраца папросту выключылі з унівэрсытэту.

Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, Уладзімера Калесьніка, які на той час займаў пасаду загадчыка катэдры беларускае мовы й літаратуры ў Берасьцейскім пэдагагагічным інстытуце, ды рэктара БПІ Сяргея Гусака, Разанаву пашчасьціла працягнуць вучобу на філялягічным факультэце Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту, які ён скончыў у 1970 годзе.

У 1970—1971 гадах працаваў настаўнікам беларускае мовы й літаратуры ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёну, дзе разам з вучнямі заснаваў літаратурны гурток. З 1972 году на прафэсійнай літаратурнай працы.

Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 2001 годзе жыў у Гановэры (Нямеччына), у 2003 годзе — у Грацы (Аўстрыя). Пасьля жыў у Беларусі.

Алесь Разанаў: Біяграфія, Творчасьць, Крыніцы 
Зьлева направа: Алесь Разанаў і Ян Чыквін. Беларусь, Менск, 1994 год.

Ягоныя творы перакладаліся на анґельскую мову амэрыканскай пісьменьніцай Джасьцін Ралей з Паўночнай Караліны.

Творчасьць

Алесь Разанаў: Біяграфія, Творчасьць, Крыніцы 
Творчая вечарына Яна Чыквіна. Зьлева направа: Адам Мальдзіс, Галіна Тварановіч, Анатоль Вярцінскі, Ян Чыквін, Ніна Іванова, Алесь Разанаў. Беларусь, Менск, 1997 год.

Зборнікі паэзіі:

  • «Адраджэньне» (1970) (першапачатковы назоў — «Адрачэньне»)
  • «Назаўжды» (1974)
  • «Каардынаты быцьця» (1976)
  • «Шлях — 360» (1981)
  • «Вастрыё стралы» (1988, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы)
  • «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
  • «Паляванне ў райскай даліне» (1994, прэмія «Гліняны Вялес»)
  • «Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
  • «Wortdichte» (2003) (па-нямецку, прэмія Гердэра)
  • «Кніга ўзнаўленняў» (2005)
  • «Лясная дарога: версэты» (2005)
  • «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
  • «Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll: gedichte» (2006)
  • «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
  • «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
  • «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
  • «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
  • «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
  • «З Вяліміра Хлебнікава» (2011, тэкст паралельна на беларускай і расейскай мовах)
  • «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
  • «Der Mond denkt, die Sonne sinnt: wortdichte» (2011)
  • «Падарунак хроснай маці» (2013)
  • «На гэтай зямлі = Auf dieser Erde: версэты» (2015)
  • «Галасы тое, што ёсць, шукаюць: пункціры» (2016)
  • «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі: кніга перастварэнняў Алеся Разанава» (2017)
  • «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж: пункціры» (2018)
  • «Маланка жне, гром малоціць: вершаказы» (2020)

Рабіў пераклады зь летувіскае, баўгарскае, сэрбскахарвацкае, анґельскае ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон у Іванаву ноч». Пераклаў на беларускую мову хоку Мацуо Басё.

Крыніцы

Літаратура

  • Івашчанка, А. Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме // Наша гісторыя. — 2018. — № 5. — С. 36-39. — ISSN 2617-2305.

Вонкавыя спасылкі

Тэксты

Tags:

Алесь Разанаў БіяграфіяАлесь Разанаў ТворчасьцьАлесь Разанаў КрыніцыАлесь Разанаў ЛітаратураАлесь Разанаў Вонкавыя спасылкіАлесь Разанаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШвайцарыяЯдзерная зброяПарнаграфія ў ЧэхііМоўная нормаІльляРатушаДругая сусьветная вайнаТравеньДаўгодСпортШатанУсебеларускі народны сходСтарое места (Ерусалім)НізкіяСельская гаспадарка БеларусіПрыназоўнікГалоўная старонкаЖыдыМураўёўкаАрцём ДрабатовічАўтарскае праваМікола ПапекаТэмпэратура48-ы батальён дапаможнай паліцыіФундацыя «Вікімэдыя»Бэнэдыкт ДыбоўскіПарнаграфія ў ЗША800Яўген ВасілёнакМаксім БагдановічЛяхі (Менскі раён)Вершаваны памерАнатоль СысБеларускі нацыянальны стройАмсьціслаў.comГлыбокаеГенадзь Валер’евіч ШутаўСельская гаспадаркаІслач Менскі раён.orgФранцыяТранспартЧорная дзіркаАдвечным шляхамВагінальны сэксЛагойскНазоўнікДрама (аповесьць)Крысталь БойдДзяржава ПалестынаФранцуская моваЗа свабодную Беларусь (1942)НаваполацакІван МележПорнасайтСьпіс гарадоў БеларусіБуда (будызм)Анатоль ВялюгінПрыметнікПольшчаКувэйтГрэбляКрамянёвая тваньYouTubeБразылія (горад)ДзеяслоўБэльгіяApple Inc.Герб ЛепеляАтрад (біялёгія)🡆 More