Кот: хатняя жывёла

Кот свойскі (па-лацінску: Félis silvéstris cátus) — свойская жывёліна з атраду драпежных.

З заалягічнага пункту гледжаньня, свойскі кот ёсьць сысун сямейства каціных атраду драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялягічны від. З пункту гледжаньня сучаснай біялягічнай сыстэматыкі свойскі кот (лац. Felis silvestris catus) зьяўляецца падвідам ляснога ката (лац. Felis silvestris). Нягледзячы на тое, што кот можа самастойна паляваць на грызуноў і іншых дробных жывёлаў, ён зьяўляецца сацыяльнай жывёлай, якая выкарыстоўвае для зносінаў шырокі дыяпазон гукавых сыгналаў, а таксама фэрамоны і рухі цела.

Кот свойскі
Кот: хатняя жывёла
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадДрапежныя
ПадатрадКоткападобныя
СямействаКаціныя
ПадсямействаFelinae
РодFelis
ВідF. catus
Бінамінальная намэнклятура
Felis sylvestris catus

Каты звычайна маюць вагу ад 2,5 да 7 кг. Растуць хутка і ў 6—8 месяцаў дасягаюць плоцевай сьпеласьці. У пэрыяд размнажэньня, зь лютага па верасень, яны надзвычай неспакойныя, імкнуцца зьбегчы з хаты, выдаюць гучныя грудныя гукі, часьцяком і своеасабліва труцца аб розныя прадметы, качаюцца па падлозе. Тэрмін цяжарнасьці складае да 68 сутак. Нашчадзтва звычайна складае ад 1 да 7 кацянятаў, але часьцей за ўсё колькасьцю вар’юецца ад 3 да 6 кацянятаў, якія нараджаюцца сьляпымі й бездапаможнымі, але пачынаюць бачыць ужо на 8—10 содні. У 3—4 тыдні іх можна падкормліваць малаком і іншай лёгкай ежай.

У цяперашні час у сьвеце налічваецца каля 600 млн свйоскіх катоў, выведзена каля 256 пародаў, ад даўгашэрсных, як то пэрсыдзкі кот, да пазбаўленых воўны, як то сьфінксы, прызнаных і зарэгістраваных рознымі фэліналягічнымі арганізацыямі. У многіх мясцовасьцях ёсьць клюбы аматараў катоў, якія займаюцца сэлекцыйнай працай, удзельнічаюць у выставах і іншых мерапрыемствах. На працягу 10 тысячаў гадоў каты цэняцца чалавекам, у тым ліку за здольнасьць паляваць на грызуноў і іншых хатніх шкоднікаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Кот: хатняя жывёла  Котсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Біялягічны відГрызуныДрапежныяЖывёлыКаціныяКот лясныЛацінская моваФэрамоны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

IBM NotesХалераОбВяснаБеларуская моваЧас UnixМаксім КавалевічФрунзэнская РУУС (Менск)ГлыбокаеФранцішак СкарынаРыгаБеларуская краёвая абаронаЧачэнская Рэспубліка ІчкерыяДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьЧорнае мораСабантуйДавіл РасьціславічБізунНямецкая моваАнтонімыМішэль АбамаБавоўнаУ КантакцеНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПолацкае княстваТрыбадызмЛявон БаразнаВэб-сайтРасейская моваApple Inc.АльпыСказАсташынБацькаўшчынаАтэнтатБусел белыСяргей ДавідовічМарат КазейСтаніслаў СьцефановічЗакованкаРэкі БеларусіСымпсаныЭўропаКолерАляксандар Мясьнікян.nuЛеанід ГалубовічРэд Бул РэйсінгМіхась Чарот.tmГэра Б’ёркАдукацыяТадэвуш КасьцюшкаМоўная нормаТурызмСтаніслаў ШушкевічПарнаграфія ў ІталііГрэнляндыяТэхналёгіяКарлес ПудждэмонМэтафараНяміга (гістарычна-архітэктурны комплекс)Доўгая дарога дадомуКіеўГепард🡆 More