Сказ

Сказ — гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне.

На канцы сказа ставяць: кропку, шматкроп'е, пытальнік або клічнік. Напрыклад, Восень. Ноч. Завываюць вятры. Пагасіла свае агні Вязынь. (П. Глебка). У гэтым прыкладзе — чатыры сказы-паведамленьні. Першыя два — сказы-словы.

Падзел сказаў з улікам паведамленьня

З улікам задачы паведамленьня сказы бываюць:

  • апавядальныя
  • пытальныя
  • пабуджальныя
  • клічныя

Як правіла, кожнаму віду сказа адпавядае свае вымаўленьне.

Апавядальны сказ

Апавядальны сказ паведамляе пра якую-небудзь падзею, зьяву.

Пытальны сказ

Пытальны сказ выражае пытаньне. Заканчваецца знакам прыпынку — пытальнік.

Пабуджальны сказ

Пабуджальны сказ выражае загад, просьбу ці жаданьне. Заканчваецца знакам прыпынку — клічнік, кропка.

Клічны сказ

Сказы, дзе паведамленьне, пытаньне ці пабуджэньне набывае ўрачыстае або пачуцьцёвае гучаньне (што суправаджаецца адпаведным голасам-вымаўленьнем), зьяўляюцца клічнымі: Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Якуб Колас). Ах ты фея! Што ж ты нарабіла?! Ты спалохала мне казку, фея! (Ніл Гілевіч). Зара, ярчэй гары! (А. Александровіч).

Падзел сказаў па будове

У залежнасьці асаблівасьцяў будовы сказы бываюць:

  • неразьвітыя й разьвітыя
  • двухстастаўныя й аднасастаўныя
  • поўныя й няпоўныя
  • простыя й складаныя

Неразьвітыя й разьвітыя сказы

Неразьвітымі зьяўляюцца сказы без даданых членаў сказа: Расьце дзерава. Вечарэе.
Разьвітыя сказы маюць, апрача галоўных, і даданыя члены сказа: За ноч пабялелі маўклівыя сосны. (С .Грахоўскі). Усе сухія баравіны пакрыты завязьзю суніц. (П. Глебка). Улетку вечарэе позна.

Двухсастаўныя й аднасастаўныя сказы

Двухсастаўныя (асабовыя) сказы маюць абодва галоўныя члены (іх саставы): Мы з табою жылі і ў бядзе, і ў нятсачы. (С. Грахоўскі).
Аднасастаўныя — сказы толькі з адным галоўным членам (яго саставам): А на сьвітаньні па суніцы пайшлі з гладышкамі ў гушчар. (С. Грахоўскі). Як хацелася б гэтых пабачыць сяброў: самых сьціплых і самых найлепшых! (Уладзімер Дубоўка). Вячэрняя задумная хвіліна… (Пімен Панчанка).

Поўныя й няпоўныя сказы

Поўным называецца сказ, дзе маюцца ўсе члены сказа.
Няпоўным называецца сказ, які ня мае аднаго або некалькіх членаў сказа (пры гэтым яны лёгка аднаўляюцца ў галаве чалавека без дадатковага тлумачэньня зьместу сказа): А рыбакам прысьніцца мора. Вандроўнікам — турысцкі шлях. (Пятрусь Броўка). А чаго ён да цябе заходзіў? — Наконт брата. (Кузьма Чорны). Другі сказ у двух выпадках — няпоўны.

Простыя й складаныя сказы

Просты сказ мае адну сярэдзіну (граматычную аснову): Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, баравое жыцьцё аглядае. (А. Александровіч).
Складаны сказ мае два або болей сярэдзінаў (граматычных асноў), дзе кожны састаўны член — просты сказ: Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі… (С. Грахоўскі).

Віды сувязі слоў

Словы цесна зьвязаныя паміж сабою. Існуе два віды сувязі слоў:

  • злучэньне
  • падпарадкаваньне.

Літаратура

Tags:

Сказ Падзел сказаў з улікам паведамленьняСказ Падзел сказаў па будовеСказ Віды сувязі слоўСказ ЛітаратураСказКлічнікКропкаПытальнікСловаШматкроп'е

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сямён ПадокшынЛявон ВашкоДуброўнаКаскадныя табліцы стыляўАлесь Пісьмянкоў23 красавікаСябарНазоўнікПубліцыстыкаКанадаТутэйшыя (фільм, 2007)МенскМікалай МірскіHromadske.TVРусіны (гістарычны этнонім)Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў24 красавікаШвэцыяМарына ВасілеўскаяÆРыекаЛеў СапегаЧасГарбатаЖомайдзь (Клецкі раён)VPNВіялянчэльЛізаньне похвыСабакаJavaГісторыя МенскуАдэсаАнтон ЛуцкевічПошукавая сыстэма1896Сэрбская моваЯблык2024Зьміцер СанькоСуд Маскоўскага раёну (Менск)АмонімСырвідІван МележАнтонімыДарога Р6 (Беларусь)ЖывапісЎПершая сусьветная вайнаВікіЛіпеньБрыгада (войска)Сяргей ДавідовічБеларуская мінуўшчына (часопіс)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВадзім СаранчукоўПаўлюк ТрусШвайцарыяГідуныСамасейМіжнародны стандартны кніжны нумарЛюдвік ЗьвяждоўскіБітва пад ВоршайСафі ЭвансНацыяналізацыяТаксіСаюз вызваленьня БеларусіКліменці ШутЯнка СіпакоўМагіла льва (паэма)🡆 More