Бінамінальная Намэнклятура

Бінаміна́льная, або біна́рная, або бінаміяльная намэнклятура — прыняты ў біялягічнай сыстэматыцы спосаб пазначэньня відаў пры дапамозе двухслоўнай назвы (бінамэна), якая складаецца са спалучэньня дзьвюх назваў або імёнаў: імя роду і імя віду (паводле тэрміналёгіі, прынятай у заалягічнай намэнклятуры) ці імя роду і краявіднага эпітэту (паводле батанічнай тэрміналёгіі).

Імя роду заўсёды пішацца зь вялікай літары, імя віду (краявідны эпітэт) — заўсёды з маленькай (нават калі ўтвараецца ад імя ўласнага). У тэксьце бінамэн, як правіла, пішацца курсівам. Імя віду (краявідны эпітэт) ня варта прыводзіць асобна ад імя роду, паколькі без імя роду яно пазбаўленае сэнсу. У некаторых выпадках дапускаецца скарачэньне імя роду да адной літары або стандартнага скарачэньня.

Па традыцыі, якая ўсталявалася ў айчыннай біялёгіі, у заалягічнай літаратуры атрымала распаўсюджваньне словазлучэньне біномная намэнклятура (ад па-ангельску: binomial), а ў батанічнай — бінарная, ці бінамінальная намэнклятура (ад па-лацінску: binominalis).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Біялягічная сыстэматыкаБіялягічны відРод (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Загор’е (Славаччына)2011ЎіндгукПаспалітае рушэньнеГодЮрась ШамецькаДзень ПерамогіIKEA1648ЗьвяздаІнтэрнэтЎГорадняУрліхПінгвіныПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуСірэйкаHTTPSАнатоль ЗэкаўСказ1991Вялікае Княства ЛітоўскаеЕўняМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваЛетувізацыяАндрэй КурэйчыкЛацінская моваКастрычнікМікола ГусоўскіКалінінская акругаМіл (імя)2022Беларускі нацыянальны стройІліядаГарацыё НэльсанЗямля пад белымі крыламіРагнедаПорнгабБраты-мусульманеІзраільДрама (аповесьць)Аральны сэксРусьцейкаJavaScriptДзед ТалашАблігацыяЯн ВэрмээрМужчына зьверхуМалайзіяЭлектронікаГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Мобі ДыкВікіслоўнікСтаніслаў ВалодзькаЗалаты стандартСукенкаЗіновій ПрыгодзічМарат КазейАкінчыцыВайшнорыяАндрэй МукавозчыкВольная Беларусь (рух)ГарэлкаМэтафараМінэтБурбалка даткомаўТрахеяFTPВіды сувязі словаўУкраіна (неадназначнасьць)Паўлінка (п’еса)Іксвідэа🡆 More