Паспалі́тае рушэ́ньне — усеагульная мабілізацыя, агульная выправа ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Ахоплівала ўсіх гаспадароў зямлі. Памер вайсковай павіннасьці вызначала велічыня зямельнага надзелу. Ухвалу (пастанову) аб скліканьні рушэньня мог прыняць толькі Вальны сойм.
Вялікі князь Ягайла ў сваёй (лацінскай) грамаце ад 20 лютага 1387 году засьведчыў беспасярэднюю повязь тагачаснай назвы паспалітага рушэньня ў мове народу Літвы — ліцьвінаў — зь дзяржаўным гербам Пагоняй:
…паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „пагоня“. Арыгінальны тэкст (лац.) ...Quotiescunque etiam hostes et adversarios nostros et ipsius terrae nostrae Lithuanicae fugitivos insequi opportuerit, ad insequutionem huiusmodi, quod роgоniа vulgo dicitur, nоn solum armigeri, verum etiam omnis masculus, cuiuscunque status aut conditionis extiterit, dummodo аrmа bellicosa gestare poterit, proficisci teneatur. | ||
З прывілею вялікага князя літоўскага Ягайлы, 20 лютага 1387 г. |
Паводле беларускага гісторыка і археоляга Міхася Ткачова, старажытная ваенная традыцыя народнай пагоні была найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцьця і побыту ўсходнеславянскіх плямёнаў, калі кожны чалавек быў у адказе за жыцьцё супляменьніка. У выпадку раптоўнага нападу супраціўніка і захопу ў палон суродзічаў кожны мужчына, які меў права насіць зброю, мусіў пехатою або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагодзьдзямі і ў эпоху Русі, і ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
У XVI—XVII стагодзьдзях асноўную частку паспалітага рушэньня складала шляхта.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паспалітае рушэньне, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.