Рэкі Беларусі: артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Рэкі Беларусі — адкрытыя пастаянныя водныя патокі Беларусі, якія цякуць у распрацаваных рэчышчах і жывяцца за кошт сьцёку вадазбору.

Найдаўжэйшай ракой Беларусі быў Дняпро, а найкарацейшай — Скема ў Мядзельскім раёне, што мела даўжыню менш за 200 мэтраў. Агулам налічвалася каля 20 800 рэк сумарнай даўжынёй каля 90 600 км. Блізу 19 300 (93 %) рэк былі малымі з даўжынёй ад 5 да 10 км, 41 — сярэдняй з даўжынёй ад 101 да 500 км і 7 — буйнымі з даўжынёй звыш 500 км.

Назва Агульная даўжыня, км На тэрыторыі Беларусі, км
Дняпро 2145 690
Дзьвіна 1020 328
Нёман 937 459
Заходні Буг 831 169
Прыпяць 761 495
Сож 648 493
Бярэзіна 613 613
Вяльля 510 276
Пціч 421 421
Шчара 325 325
Сьвіслач 297 297

Суднаходныя рэкі: Бярэзіна, Дзьвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць, Сож і іншыя.

Каналы

Рачную сетку дапаўняюць штучныя каналы: Агінскі, Аўгустоўскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бужанскі.

На Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца суднаходзтва, астатнія каналы транспартнага значэньня ня маюць. У 1971 годзе пабудавана Вялейска-Менская водная сыстэма, даўжынёй каля 120 кілямэтраў. У раёнах масавага асушэньня зямель пракладзеныя мэліярацыйныя каналы.

Крыніцы

Tags:

БеларусьВадаВадазборРэчышча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамагубстваМужчына зьверхуУ краіне райскай птушкіКотІталіяБелсатДрама (аповесьць)СурвэткаЮры ГагарынГідуныАлесь РазанаўПолк імя Кастуся КаліноўскагаБеларусыТравеньЗямляГрыгорыюс V (папа рымскі)Андрэй ФедарэнкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Дзень ПерамогіГарадзенская вобласьцьСтаражытны РымСолыЯгмінАпэрацыйная сыстэмаМаксім БагдановічВольга ЧамаданаваБярозка (часопіс)КамаіВіталь ВольскіМастацкі творОйча нашЭнэргіяÆОндрэй ДудаКунілінгусСям’яЛетувізацыяСьпіс гарадоў БеларусіСымон БудныГабрэіЛохКарпацкая ЎкраінаЧарнобыльГрудзіНаваполацакВадзім СаранчукоўМаркетынгСямён ПадокшынVPNПасталы2005КартагенПадзелы Рэчы ПаспалітайЛявон ВашкоПрыказкаГалерэяПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Сэксуальныя пазыцыіДуброўнаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўМішэль ВайлдДабрыняРэч ПаспалітаяПавал ДураўАлесь ЖукЛюдміла РублеўскаяПолымя (часопіс)Эўфрасіньня ПолацкаяЛаскацень🡆 More