Ляндварова: места ў Летуве

Ляндварова (лет.

Lentvaris) — места ў Летуве, на беразе возера Ляндварова. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.

Ляндварова
лац. Landvarova
лет. Lentvaris
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Ляндварова: Назвы, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Ляндварова
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Плошча:
  • 7,58 км²
Насельніцтва: 10 160 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д. / 54.63333; 25.05 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д. / 54.63333; 25.05
Ляндварова на мапе Летувы
Ляндварова
Ляндварова
Ляндварова
Ляндварова: Назвы, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lentvaris.lt/

Ляндварова — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назвы

Тапонім Ляндварова (упамінаецца ў XVIII ст. як Landworowo або Lantworowo) зьвязваюць з імём Літавор (існаваў маёнтак Litowaryszki).

Адзначаліся старажытныя германскія імёны Landowarius (Lantwar) і Landwart.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lantwaryszki (1744 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Ляндварова: Назвы, Гісторыя, Насельніцтва 
Брама сядзібы Тышкевічаў

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ляндварова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

У 1850 годз Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 годз праз паселішча прайшла чыгунка. На 1881 год у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 год — 39 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляндварова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай умовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.

3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.; 1897 год — 300 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.

Адукацыя

У Ляндварове працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.

Турыстычная інфармацыя

Ляндварова: Назвы, Гісторыя, Насельніцтва 
Касьцёл

Славутасьці

  • Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1910—1926)
  • Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Капліца (1905)

Месты-сябры

Крыніцы

Tags:

Ляндварова НазвыЛяндварова ГісторыяЛяндварова НасельніцтваЛяндварова Турыстычная інфармацыяЛяндварова Месты-сябрыЛяндварова КрыніцыЛяндвароваВіленскі паветВільняГорадГорадняКоўнаЛетуваЛетувіская моваТрокіТроцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Француская моваÜbers Meer (Radio Edit)Янка КупалаСтолінРумынія1879Эўрапейскі ЗьвязВікікнігі2 траўня1989ЛіцьвіныБлогКаленкавічыМіжнародны стандартны кніжны нумарФільмНяпоўныя сказыДзьмухавецMozilla FirefoxДрама (аповесьць)СапегіАрцём АрашонакБеларускія летапісыРасьліны9 траўняАндрэй ДынькоКарлес ПудждэмонМіхась ЗарэцкіРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўГарнастайЯвалодВедыКірыліцаСмаленскПрыдатак (мовазнаўства)Папуа-Новая ГвінэяПалямон (літоўскі князь)Уладзімер НякляеўСмаленскае ваяводзтваДэсантна-штурмавыя войскі ЎкраіныРэжым ЛукашэнкіСмаленскі паветМарцін Булка31 студзеняЯнка СіпакоўІгар СідарукЕленеваІмёны ліцьвінаўСпортПарнафільмГісторыя ЭстонііАляксандар ТурчынаўВагінальны сэкс21 сьнежняЭратычнае кіно800Сельская гаспадаркаЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУАляксандар ЛягчылаўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПолацкае княстваЧэхіяЯкуб Пятроўскі16 красавікаАндрусь ГорватФлора (астэроід)ГомельЗнак рашоткі (актаторп)🡆 More