Чыгунка

Чыгу́нка — наземны від транспарту, у якім па рэйках рухаюцца цягнікі, ці адзінкавыя вагоны, ці кабіны.

У шырокім значэньні чыгунка азначае інфрастуктуру — рэйкі, станцыі, тэхнічныя ўсталяваньні і г. д.

Чыгунка
Чыгунка

Чыгунка складаецца з матэрыяльнай часткі (чыгуначны пуць, цягавы і нецягавы рухомы састаў, кантактная сетка і г. д.) і эксплюатацыйнай (дысьпечарскае кіраўніцтва, распрацоўка аптымальных прыёмаў кіраўніцтва перавозачным працэсам).

Чыгуначны пуць

Чыгунка 
Сучасны грузавы цягнік у ЗША

Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца зь верхняй і ніжняй будовы пуці. Да верхняй адносяцца рэйкі, шпалы, рэйкавыя злучэньні і г. д. Да ніжняй адносяць зямляное палатно і штучныя пабудовы (масты, тунэлі, пуцяпровады і г. д.)

Рухомы састаў

Чыгунка 
Сучасны пасажырскі цягнік у Нямеччыне

Рухомы састаў бывае: цягавы — лякаматывы (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі і дызель-цягнікі і няцягавы — вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама спэцыяльны рухомы састаў.

Цягнік — гэта састаўленыя і сцэпленыя вагоны з адным ці некалькімі дзейнічаючымі лякаматывамі ці маторнымі вагонамі, якія маюць усталяваныя сыгналы.

Гісторыя

Сваё крыніцы чыгунка мае ў старажытнасьці ад конных каляінаў, якія выдзяўбаліся ў каменных плітах дарогаў, якія ўзьніклі на некаторых дарогах пры ўезьдзе ў Рым. Жалабовы транспарт быў вядомы ўжо ў Асырыі 2500 гадоў таму.

Да ХХ стагодзьдзя рэйкавы транспарт шырока выкарыстоўваўся ў шахтах, дзе ён служыў для транспартыроўкі здабытых выкапняў на паверхню.

Разьвіцьцё чыгуначнага транспарту ў сучасным сэнсе слова пачалося з 1825 году, калі пачала дзейнічаць чыгуначная лінія Стоктан — Дарлінгтан у Вялікабрытаніі, пабудаваная Джорджам Стэфансанам. У Беларусі першая чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава пачала дзейнічаць у 1862 годзе, праходзячы праз такія беларускія гарады, як Дзьвінск, Вільню, Горадню, Беласток.

У нашы дні чыгуначны транспарт застаецца адным з асноўных відаў транспарту ў сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

Чыгунка  Чыгункасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Чыгунка Чыгуначны пуцьЧыгунка Рухомы састаўЧыгунка ГісторыяЧыгунка Вонкавыя спасылкіЧыгункаВагонРэйкіТранспартЦягнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТравеньСяргей ДавідовічПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЯн ЗбажынаФрыдрых ШылерСымон БудныПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЯн ЧэрскіКарлес ПудждэмонЯнка БрыльСпадчына (верш)Арцём АрашонакSQLАляксандар ЛукашэнкаНародны АльбомРажаваБеларусы ў ПольшчыВалошкаДаўгерд (імя)НямеччынаРагнедаГрамадзкі набытакВіцебскі сшытакМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні28 красавікаВэб-сэрвэрРаскіданае гняздо (п’еса)Анатоль ЗэкаўБеларуска-літоўскія летапісыРусіфікацыя БеларусіСахалінская вобласьцьПалітыкСтаражытны РымУладзімер КаткоўскіКрумкач22 красавікаСусьветнае павуціньнеРожаваСаргельДразды (гурт)Memento moriСямён ШарэцкіРэжым ЛукашэнкіÆГадзьРагачоўЛізаньне похвыАфарызмПастава 69Марыя МартысевічАндрусь ГорватНестар МахноПарнаграфія ў ЧэхііГрупавы сэксГарнастайУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаГенадзь КарпенкаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»ВіялянчэльАпэрацыйная сыстэмаТып (біялёгія)Янка МаўрІсьляндзкі коньПадзелы Рэчы ПаспалітайАляксей ПысінАндрэй Хадановіч2024🡆 More