Афарызм

Афары́зм (па-грэцку: αφορισμός — выказваньне) — выслоўе, у якім у трапнай, ляканічнай і звычайна вобразнай форме выказаная арыгінальная думка.

Як заўважыў Я. Колас, «Афарызм — гэта разумна выказаная думка, якая жыла ў галаве філёзафа, а цяпер будзе вісець на кручку мудраца». Найбольш удалыя афарызмы становяцца агульнавядомымі і могуць перайсьці ў фальклёр, зрабіцца прыказкамі. Крыніцай афарызмаў зьяўляюцца творы навуковыя, публіцыстычныя, але найбольш часта — мастацкія, у тым ліку паэтычныя. Вось некалькі афарызмаў з твораў беларускіх паэтаў: «Дум не скуеш ланцугамі» (Я. Купала), «Хваробы лечаць і атрутамі» (М. Багдановіч), «Лес не сякуць языкамі» (К. Крапіва), «Неспакой ня лечыць адзінота, адзіноту лечыць неспакой» (А. Куляшоў). Да афарызма блізкія крылатыя словы, якія вобразна вызначаюць нейкую жыцьцёвую зьяву, даюць ёй эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку. Аднак калі афарызм — гэта цэлае меркаваньне пра што-небудзь, крылатае слова — толькі частка меркаваньня: «Будзем сеяць, беларусы!» (П. Броўка), «Плячысты на жывот» (К. Крапіва) і г. д. Афарызмы выступаюць часам і як самастойны літаратурны жанр. Сярод аўтараў, што працуюць у гэтым жанры, вядомыя А. Разанаў (цыкл «Зномы»), П. Шыбут, М. Коўзкі, Г. Марчук і інш. Частка афарызмаў беларускіх паэтаў сабраная ў кнізе Ф. Янкоўскага «Крылатыя словы і афарызмы» (Менск, 1960).

 Спасылкі

  • Беларускія афарызмы
  • Літаратура

    Tags:

    Алесь РазанаўАркадзь КуляшоўГрэцкая моваКандрат КрапіваМаксім БагдановічПрыказкаПятрусь БроўкаФальклёрФілёзафЯкуб КоласЯнка Купала

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

    2008Фэльдмаршал (Швэцыя)Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіЗямля пад белымі крыламіНадбярэзінцыРасейская акупацыя БеларусіНэўтронная зоркаСмаленскКрысталь БойдПарнаграфія ў ЯпонііСтарадубскі паветВялікае Княства ЛітоўскаеАляксей ГаростВасіль ЦяпінскіПрэшаўскі саборМастацкая літаратураМутаўтІмпэратыўнае праграмаваньнеГомельГарбатаМоўная нормаАльпыРужанецНаваполацакСамойлавічыКанстытуцыйны суд СлаваччыныПрымакі (п’еса)Алі ХамэнэіМікола АўрамчыкСыдарЭтнічная тэрыторыя беларусаўПрыдатак (мовазнаўства)Аляксандар КучынскіЛагойскДаброЗапарожжаАрцём Арашонак22 красавікаАндрэй Павук (актывіст)ЛібанМаскваІсьляндзкі коньАдвечным шляхамЯнка СіпакоўМагілёўРумыніяСтарое места (Ерусалім)Радаслаў АстроўскіПрышчэпкаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуЛеў XЛюдміла РублеўскаяЭўфрасіньня ПолацкаяБухарэстМаксім ТанкНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)ЖутаўтУладзімер ДубоўкаДразды (гурт)Малдаўская моваАрхангельскІнданэзіяЛетувіская моваВершаваны памерЕрусалімАгінскіяМенскБіскупКультура (тэлеканал)Уладзімер МулявінІнтэрнэтГадвілаМакс ШчурАральны сэкс🡆 More