Смаленскае Ваяводзтва

Смале́нскае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 53 тыс. км². Сталіца — места Смаленск.

Смаленскае ваяводзтва
лац. Smalenskaje vajavodztva
Смаленскае Ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Дата ўтварэньня 1508
Дата скасаваньня 1654
Ваяводы Ваяводы смаленскія
Кашталяны Кашталяны смаленскія
Плошча 53 тыс. км²
Час існаваньня 1508—1667 (1793)
Месцазнаходжаньне Смаленскага ваяводзтва
Смаленскае ваяводзтва на мапе
Смаленскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Смаленскае Ваяводзтва  Смаленскае Ваяводзтва 
Гербы Смаленшчыны, XV—XVI ст.

Утварылася ў 1508 годзе на аснове Смаленскага намесьніцтва (колішняга Смаленскага княства). У 1514 годзе тэрыторыю ваяводзтва акупавалі войскі Маскоўскай дзяржавы.

Смаленскае Ваяводзтва 
Бортнік ліцьвін (Lütwin). Адна зь першых этнаграфічных выяваў беларусаў, 1730—1740-я гг.

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Масква пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618). У склад ваяводзтва ўвайшлі смаленскія землі зь местамі Белым, Дарагабужам, Рославам, Смаленскам, Сярпейскам, маскоўскія «ўезды» Невель і Себеж з Красным Гарадком, Северская зямля з Трубчэўскім княствам, Почапская воласьць.

У 1620—1640-я гады на Смаленшчыне правялі валочную памеру. У 1621 годзе смаленскі соймік накіраваў першых паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай. У 1626 годзе ў Старадубе прайшоў першы павятовы шляхоцкі соймік.

Смаленскае Ваяводзтва 
Герб ваяводзтва зь вялікай літоўскай пячаткі апошняга вялікага князя Станіслава Аўгуста, 1764 г.

3 чэрвеня 1611 году войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Смаленск. Па вызваленьні ў 1611—1626 гадох дзевяць местаў Смаленшчыны атрымалі Магдэбурскае права.

Смаленскае Ваяводзтва 
Мэдаль за вызваленьне Смаленску, 1613 г.

У 1633 годзе ўтварыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле Палянскага міру (1634) у складзе Маскоўскай дзяржавы апынуліся часткі Смаленскага (з Масальскам і Сярпейскам) і Старадубскага (з Трубежам) паветаў агульнай плошчай каля 30 тыс. км². У 1635 годзе на тэрыторыі Севершчыны ўтварылася Чарнігаўскае ваяводзтва ў складзе Каралеўства Польскага. У 1638 годзе ўтварылася Смаленская каталіцкая дыяцэзія. У 1641 годзе ў межах сучаснага места (мясцовасьць Шэінаўка) на загад Уладзіслава Вазы паставілі першы ў Смаленску помнік — абэліск на Кургане Славы ў гонар перамогі над войскам Міхаіла Шэіна. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад Старадубскага павету перайшло Лоеўска-Любецкае староства. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

Смаленскае Ваяводзтва 
Плян Смаленску, 1627 г.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) пад уладай Масквы апынуліся Смаленскі і Старадубскі паветы агульнай плошчай 45 тыс. км² (з апошняга ў складзе ВКЛ засталося толькі Лоеўска-Любецкае староства плошчай 8 тыс. км², улучанае ў Рэчыцкі павет). Пазьней ваяводзтва існавала толькі намінальна да канчатковага скасаваньня ў 1793 годзе.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Смаленскага ваяводзтва ліцьвінамі (літвой): «многие люди Серпейского уезда, литва и русские, в розъезде» (1632 год), «а из Смоленска были два литвины Мачионский да Островский» (1648 год), «старец Манасия сказал: родом литвин, Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год), таксама пра смаленскіх баяраў Барадзіных — «…что было в поместье за литвином за Ондреем Бородиным» (Мажайская пісцовая кніга, 1626—1627 гады), тым часам сын Андрэя Ждан Барадзін значыўся сярод літвы дваровай у Мядыні (1550-я гады). У матрыкуле Інгальштацкага ўнівэрсытэту пад 1577 годам значыцца Eustachius Tissknowicz palatinides Smolienscensis Lituanus. У XVIII ст. назва ліцьвіны (ліцьвіны Севершчыны) шырока ўжывалася датычна жыхароў колішняга Старадубскага павету, мову якіх называлі літоўскай.

У 1734 годзе маскоўская гаспадыня Ганна Іванаўна выдала таемны загад «Аб шлюбах маларосаў(uk)», дзе азначыла смаленскае насельніцтва «замежнымі жыхарамі» (рас. «…с Смоляны и с поляки и з другими зарубежными жителями»). У 1764 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II дала наступнае заданьне датычна Смаленшчыны і іншых захопленых Расейскай імпэрыяй земляў:

Гэтыя правінцыі, а таксама Смаленскую трэба найлягчэйшымі спосабамі прывесьці да таго, каб яны абмаскаліліся ["обрусели"] і перасталі б глядзець, як волкі да лесу.

— Собственноручное наставление Екатерины ІІ князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (февраль 1764 г.).

Выдадзены ў 1832 годзе расейскім літаратарам і перакладнікам Іванам Гур'янавым(ru) навучальны дапаможнік падаваў наступныя зьвесткі пра насельніцтва Смаленскай губэрні: «апроч расіянаў, частка літоўцаў». У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru) зазначаў:

Смаленскае Ваяводзтва  Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах. Смаленскае Ваяводзтва 

У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы». Паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Рослаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія». Апроч таго, тоеснасьць жыхароў Смаленшчыны зь ліцьвінамі засьведчыў выдадзены ў 1865 годзе «Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы» расейскага навукоўца і пісьменьніка Ўладзімера Даля: «литвин нацокает, что и не разберешь его; поколе жив смолянин не нацокается».

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «залаты скіпэтар на фоне шэрага дыску, зьмешчанага на чырвонай харугве».

Геаграфія

На поўначы межавала з Наўгародзкай зямлёю, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — зь Севершчынай (з 1635 году Чарнігаўскім ваяводзтвам) і Амсьціслаўскім ваяводзтвам, на захадзе — зь Віцебскім ваяводзтвам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Смаленскае Ваяводзтва 
Абарона Смаленску, 1634 г.

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Смаленскі і Старадубскі.

Назва Цэнтар Староствы
Смаленскі павет Смаленск Смаленскае
Дарагабускае
Рослаўскае
Старадубскі павет Старадуб Старадубскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Смаленску, павятовыя соймікі — у Смаленску і Старадубе. З 1667 году соймікі праходзілі ў Вільні: смаленскія — у касьцёле бэрнардынаў, старадубскія — у касьцёле кармэлітаў босых.

Мясцовая шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Смаленскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода смаленскі паводле значнасьці займаў месца па падольскім і перад люблінскім, кашталян — па камянецкім і перад люблінскім. Біскуп смаленскі займаў апошняе месца, па інфлянцкім, бо ачольваў наймалодшае біскупства. За ўвесь час свайго існаваньня (у тым ліку і намінальны) ваяводзтва мела 18 біскупаў, 33 ваяводы, 27 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павету — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Смаленскае Ваяводзтва ГісторыяСмаленскае Ваяводзтва СымболікаСмаленскае Ваяводзтва ГеаграфіяСмаленскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелСмаленскае Ваяводзтва УраднікіСмаленскае Ваяводзтва ЗаўвагіСмаленскае Ваяводзтва КрыніцыСмаленскае Ваяводзтва ЛітаратураСмаленскае ВаяводзтваВялікае Княства ЛітоўскаеМестаСмаленск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алег ЖданЖамыслаўльВожык (часопіс)СарНікатынБацькаўшчынаДрама (аповесьць)Максім БагдановічАтлянтычны акіянДабрыняШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхПётар МашэраўГарэлкаТрахеяМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашgfq2uМастурбацыяМы, беларусыФінансыЯдвіга ПаплаўскаяАнтонімыЎАндрэй КурэйчыкВікісховішчаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціwordpressВіцебскі паветЗлучаныя Штаты АмэрыкіРасейцыВадзім БолбасРымавід (імя)Кузьма ЧорныКліматВарончаЗіновій ПрыгодзічЭкасыстэмаЦынкавыя хлопчыкіАдам МіцкевічЛюдміла ПайдушакаваАндрэй СаньнікаўНямеччынаАнтон Сокал-КутылоўскіПорнгабАкіянХутарСамасейКалінінская акругаІван ЧыгрынаўСудаВільняМікола ПапекаМар’ян ДуксаЛеўкацытfvrneIKEAІўеНор (імя)Янка СіпакоўНарэйкаПошукавая аптымізацыяСабакаАгнешка Рамашэўская-ГузыПрыгоды Тома СоераЭўропаСтолінЛявон Вашко🡆 More