Белы

Бе́лы — места ў Расеі, на рацэ Обшы.

Адміністрацыйны цэнтар Бельскага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3311 чалавек. Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад Цьвяры, за 20 км на мяжы з Смаленскай вобласьцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава (лінія Ржэў — Вялікія Лукі).

Белы
лац. Bieły
Жаночая гімназія
Жаночая гімназія
Белы
Герб Белага
Першыя згадкі: 1359
Магдэбурскае права: 2 траўня 1625
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Цьвярская вобласьць
Муніцыпальны раён: Бельскі
Плошча:
  • 18 км²
Насельніцтва: 3311 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48250
Паштовы індэкс: 172530
Нумарны знак: 69
Геаграфічныя каардынаты: 55°50′0″ пн. ш. 32°56′0″ у. д. / 55.83333° пн. ш. 32.93333° у. д. / 55.83333; 32.93333 32°56′0″ у. д. / 55.83333° пн. ш. 32.93333° у. д. / 55.83333; 32.93333
Белы на мапе Расеі
Белы
Белы
Белы
Белы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Белы — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Раньнія часы

Упершыню Белы ўпамінаецца ў XIII ст. як горад Смаленскага княства. Пазьней ён стаў сталіцай удзельнага Бельскага княства.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У 1355 годзе Белы далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Белы значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У пачатку XVI ст. места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

У 1610 годзе Белы вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе ўвайшоў у склад Смаленскага ваяводзтва. 2 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб «у срэбным полі вобраз Сьвятой Панны Марыі, Маці сына Божага». З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі захапілі Белы.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з умовамі Андрусаўскага замірэньня 1667 году Белы апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1726 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні.

На 1856 год у месьце было 1075 будынкаў, дзейнічала 5 цэркваў, працавалі 132 крамы. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, «сумесь беларусаў і расейцаў» складала 35,21% насельніцтва Бельскага павету.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белы абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1929 годзе Белы ўвайшоў у склад Калінінскай (Цьвярской) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 4 кастрычніка 1941 да 10 сакавіка 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 7709 чал.; 1889 год — 9176 чал. (4664 муж. і 4512 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 4,5 тыс. чал.; 1989 год — 5,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 3691 чал.; 2016 год — 3311 чал.

Эканоміка

Прамысловыя прадпрыемствы места: ільнозавод, леспрамгас, філія маскоўскага ПА «Станконормаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Белы 
Гарадзішча

Інфраструктура

Дзейнічае Бельскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Гарадзішча
  • Жаночая гімназія (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1817)

Страчаная спадчына

  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1814)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1754)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1804)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1807)

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Белы ГісторыяБелы НасельніцтваБелы ЭканомікаБелы Турыстычная інфармацыяБелы КрыніцыБелы ЛітаратураБелыБельскі раён (Расея)Вялікія ЛукіМестаРасеяРжэўСмаленская вобласьцьЦьверЦьвярская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга ГапееваСьцяг БанглядэшСьвятлана АлексіевічHTMLВасіль ЖуковічЛічэбнікЧорны сьпіс ЭўразьвязуІнфраструктураБеларусь15 красавікаДзеяслоўПастава 69Ігар КабілянскіЗімаМы выйдзем шчыльнымі радаміУладзімер Аляксеевіч АрлоўМарт (імя)ЗьміцерЁзэф ГёбэльсКанстытуцыя БеларусіМакс ШчурАвечкаСіяньЛідзкі замакКарта растэрміноўкіМенскМараторыйВалошкаЖамойцьМіністэрства фінансаў ЗШАДзеяслоў (часопіс)Рэжым ЛукашэнкіЖалейка (зборнік)ПадатакVirusTotalСказКінэматографТаксіEBayЛязьбійская парнаграфіяІмёны ліцьвінаўМаксім ТанкГаштольд (імя)Зямля пад белымі крыламіАлесь КажадубМэтафараПрацоўная дамоваПаронімыISO 4217Беларуская моваКаштоўная папераКрэдытДрукарняАлесь БадакПолацкае ваяводзтваБабёрПартыя аматараў піваКоўнаФёдар ЛапавухаўМіхал ФедароўскіВалянцін АкудовічПадвойнае пранікненьнеІгар БабкоўМотарДразды (гурт)Клёд Манэ2024Баркэмп🡆 More