Амсьціслаўскае Ваяводзтва

Амсьці́слаўскае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 22,6 тыс. км². Сталіца — места Амсьціслаў. Найбольшыя месты і мястэчкі: Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамля, Радзівілаў, Расна, Хаславічы, Шумячы.

Амсьціслаўскае ваяводзтва
лац. Amścisłaŭskaje vajavodztva
Амсьціслаўскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Амсьціслаў
Дата ўтварэньня 1566
Дата скасаваньня 1772
Ваяводы Ваяводы амсьціслаўскія
Кашталяны Кашталяны амсьціслаўскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 22,6 тыс. км²
Час існаваньня 1566—1772
Месцазнаходжаньне Амсьціслаўскага ваяводзтва
Амсьціслаўскае ваяводзтва на мапе
Амсьціслаўскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў на аснове Амсьціслаўскага княства (з 1529 году — намесьніцтва).

Амсьціслаўскае Ваяводзтва 
«Трубяцкая разьня»

У 1601 годзе большасьць мясцовага праваслаўнага сьвятарства далучылася да Берасьцейскай уніі. У 1614 годзе з фундацыі старосты Пятра Паца ў Амсьціславе збудавалі першы касьцёл, у 1637 годзе насупраць Замкавай гары — касьцёл і кляштар кармэлітаў. У 1641 годзе браты Москавічы заснавалі Тупічэўскі мужчынскі манастыр, а ў 1665 годзе Мар’яна Сухадольская — Мазалаўскі жаночы манастыр.

22 ліпеня 1654 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі пад камандаю Трубяцкога захапілі Амсьціслаў і ўчынілі масавую разьню мескага насельніцтва. Акупанты з асаблівай жорсткасьцю забілі амаль 15 тыс. чалавек, у жывых засталося толькі каля 700 месьцічаў. У 1690 годзе ў Амсьціславе зьявіліся езуіты, якія трымалі тут місію, пазьней рэзыдэнцыю і калегіюм.

Амсьціслаўскае Ваяводзтва 
Панарама Амсьціслава

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Амсьціслаўскага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвин мстисловец Юря Телега» (1609—1610 гады), «…литвин Корнило Офонасьев в роспросе сказал: Кричевского повету, отец де ево был в Кричеве городничий» (1627 год), «…Матюшка [Михайлов] в роспросе сказался: родом он литвин, белорусец Мстиславского повету <…> жена его Полашка сказалась: родом литовка, белоруска Мстиславского ж повету» (1631 год), «литвин Куземка Головач… шляхтич… Мстиславского повету» (1632 год), «…литвин — белорусец Степан Голынский <…> Мстиславского повету» (1633 год), «литвин… Андрюшка Петров, купец мстисловец» (1644 год). Апроч таго, апавядаючы пра рэйд невялікага варожага аддзелу на Смаленшчыну ў 1565 годзе, маскоўскі летапіс адзначаў, што гэта былі «літоўскія людзі», удакладняючы: «амсьціслаўцы і крычаўцы». Паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Аўгустын Тамашэўскі азначаецца як Lithuanus, Mscislavia (1780 год).

У верасьні 1708 году ў Вялікую Паўночную вайну на тэрыторыі ваяводзтва адбыліся дзьве істотныя бітвы паміж швэдзкімі і расейскімі войскамі: спачатку пад Маляцічамі, а потым — пад Раеўкай.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Амсьціслаўскае ваяводзтва спыніла сваё існаваньне. Ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Амсьціслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі. Аднак урад ваяводы і кашталяна амсьціслаўскіх захоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім да ліквідацыі дзяржавы ў 1795 годзе.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: белая Пагоня ў чырвоным полі. Ваяводзкая харугва была лімонна-жоўтага колеру (паводле Гваньіні — «памяранцавага», аранжавага) з выяваю гербу Пагоні ў цэнтры.

Мескія гербы атрымалі Амсьціслаў (Малая Пагоня) і Крычаў.

Геаграфія

На поўначы межавала з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва і Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва (пэўны час апошняе знаходзілася пад уладай Маскоўскай дзяржавы), на ўсходзе — зь Белгарадзкай губэрняй Маскоўскай дзяржавы, на поўдні — з Старадубскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на захадзе — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва.

Ахоплівала тэрыторыі былога Амсьціслаўскага княства, Крычаўскай воласьці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных зь іхнага складу.

На тэрыторыі ваяводзтва знаходзіліся месты і мястэчкі: Амсьціслаў, Ганна / Мілаславічы, Геранімаў / Гронаў, Дрыбін, Жукава, Казімераў, Канічы, Касьцюковічы, Клімавічы, Лазовіцы, Маляцічы, Манастыршчына, Міхалаў / Забычаньне, Негін, Пятровічы, Пячэрск, Радамля, Расна, Радзівілаў / Хоцімля, Родня, Саматэвічы Студзянец, Хаславічы, Шумячы. Магдэбурскае права мелі Амсьціслаў (16 жніўня 1634 году) і Крычаў (23 жніўня 1633 году).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Амсьціслаўскае Ваяводзтва 
Панарама Крычава

Ваяводзтва ня мела падзелу на паветы. У яго склад уваходзілі Крычаўскае, Чэрыкаўскае, Чавускае, Магілёўскае, Радамльскае і Клімавіцкае нягродавае староствы (дзяржаўныя воласьці) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Амсьціславе, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Амсьціслаўская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (па адным на вясновую і восеньскую сэсіі).

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Амсьціслаўскае ваяводзтва налічвала 13 769 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 96 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.

На 1717 год ваяводзтва налічвала 2323 дымы

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Амсьціслаўскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода і кашталян амсьціслаўскія займалі даволі невысокія месцы: ваявода — па холмскім і перад мальбарскім, кашталян — па холмскім і перад эльблёнскім. З гэтае прычыны амсьціслаўскія пасады не цікавілі прадстаўнікоў вялікіх магнацкіх радоў, звычайна іх займалі нашчадкі руска-літоўскіх князёў і нават прадстаўнікі сярэдняй шляхты. За ўвесь час свайго існаваньня Амсьціслаўскае ваяводзтва мела 33 ваяводы і 28 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана.

Архітэктура

Драўляная

На Амсьціслаўшчыне склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

У XVIII ст. у мураваную архітэктуру Амсьціслаўшчыны прыйшла стылістыка віленскага барока.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Амсьціслаўскае Ваяводзтва ГісторыяАмсьціслаўскае Ваяводзтва СымболікаАмсьціслаўскае Ваяводзтва ГеаграфіяАмсьціслаўскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелАмсьціслаўскае Ваяводзтва ДэмаграфіяАмсьціслаўскае Ваяводзтва УраднікіАмсьціслаўскае Ваяводзтва АрхітэктураАмсьціслаўскае Ваяводзтва ЗаўвагіАмсьціслаўскае Ваяводзтва КрыніцыАмсьціслаўскае Ваяводзтва ЛітаратураАмсьціслаўскае Ваяводзтва Вонкавыя спасылкіАмсьціслаўскае ВаяводзтваАмсьціслаўВялікае Княства ЛітоўскаеГорадДрыбінЖукаваКрычаўМестаМястэчкаРадамляРаснаХаславічыХоцімскШумячы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІзраільБіткойнЛявон ВашкоГрупавы сэксНаша НіваУладзімер Караткевіч1751ГрыбыГаіціВэб-сайтРамантызмГенадзь КарпенкаГарнастайМікола МятліцкіНясьвіж1997ПадгорыцаЛюдзі на балоце (раман)МаладэчнаГедаМультыплікацыяАльгерд БахарэвічСпадчына (верш)АшмяныГрыгарыянскі каляндарБеларуская ПалічкаСмаленскЮдаізмАзартная гульняСтанкевіцаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Аўтарскае права1877Панцеляймон ПанамарэнкаАнгельская моваПоўдзеньБеларускі клясычны правапісПастава 69Стараўкраінская моваКрама (гурт)СтрахаваньнеБлогДзеяслоўХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуДзень жартаўВольнае аўтарскае праваМілімэтарАдліга15 красавікаКрысталь БойдЛёнданБялуха (гара)29 красавікаІндыя30 красавікаЧорная РусьМенскСэм’юэл Тэйлар КолрыджСтаніслаў ВалодзькаЛетуваІван ШамякінРасейская акупацыя БеларусіУкраінская лацінкаПастава на каленяхДыяніз ІлкавічЛірыкаПарнаграфія ў БразылііГішпанія1951Алесь КажадубДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЕўнаКаханьне без пранікненьняЛіпкі (этнаграфічная група)🡆 More