Алег Ждан (сапраўднае імя Алег Аляксеевіч Пушкін; нар.
5 студзеня 1938, Смаленск, РСФСР) — беларускі празаік.
Алег Ждан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1938 (86 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Узнагароды |
Нарадзіўся 5 студзеня 1938 году ў Смаленску ў сям’і настаўнікаў. Жыў і вучыўся ў г. Амсьціславе. Скончыўшы дзесяцігодку ў 1955 годзе, паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытута, які скончыў у 1960 годзе. Пасьля яго заканчэньня працаваў сьлесарам, інжынэрам-дыспэтчарам на будаўніцтве Карагандзінскага мэталюргічнага камбіната ў г. Цеміртаў з 1960 па 1961 гады, у Прыташкенцкай геафізычнай партыі, затым на Брацкім лесапрамысловым комплексе з 1961 па 1963 гады. Там пачаў пісаць апавяданьні. Першае зь іх «Санька, Туся і брыгадзір» было апублікавана ў 1963 годзе ў штотыднёвіку «Литературная Россия».
З 1963 году жыве ў Менску. Працаваў на Менскім трактарным заводзе з 1963 па 1972 год абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам зьмены, затым два гады старшым рэдактарам Беларускага тэлебачаньня, з 1973 па 1976 і з 1983 па 1984 гады быў рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». Завочна скончыў ў 1969 годзе Літаратурны інстытут імя М. Горкага, а таксама сцэнарнае аддзяленьне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысэраў у Маскве. З 1978 году на творчай працы. У 1998 годзе прызначаны дырэктарам выдавецтва «Вышэйшая школа».
Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1983 году.
Піша на расейскай мове. Першая кніга прозы Алега Ждана «У час развітаньня» выйшла ў 1975 годзе. Псэўданім ад двайнога прозьвішча дзеда Ждан-Пушкін.
Творы пісьменьніка друкуюцца ў часопісах «Нёман», «Новый мир», «Знамя», «Дружба народов», «Юность». Пісьменьнік падтрымлівае цесную сувязь зь мясцовай газ’тай «Сьвятло кастрычніка», на старонках якой рэгулярна зьяўляюцца новыя творы пісьменьніка.
Выдадзены кнігі прозы: «У гасьцях і дома» (па-расейску: В гостях и дома; Масква, 1977), «Знаёмы» (па-расейску: Знакомый; 1977), «Рысы і абліччы» (па-расейску: Черты и лица; Масква, 1985), «Па абодва бакі прахадной» (па-расейску: По обе стороны проходной; Масква, 1987), «Самастойнае жыцьцё» (па-расейску: Самостоятельная жизнь; 1990); па яго сцэнарыях былі зьнятыя фільмы «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хачаце любіце, хочаце не».
Пісьменьнік займаецца перакладамі на расейскую мову твораў беларускіх пісьменьнікаў. У сваёй творчасьці распрацоўвае дзьве тэмы: жыцьцё рабочага, гараджаніна ў першым пакаленьні, які працуе на вялікім заводзе, і побыт людзей правінцыйных гарадоў Беларусі.
У 1993 годзе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа (Віцебск) паставіў п’есу «Салгалі Богу, салгалі».
Ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2019 году за кнігу «Геній».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алег Ждан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.