Хацкель Дунец: беларускі крытык, публіцыст

Ха́цкель Майсе́евіч Дуне́ц (студзень 1897, Слонім, Гарадзенская губэрня — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКУС) — беларускі крытык, публіцыст.

Хацкель Дунец
Хацкель Дунец: беларускі крытык, публіцыст
Дата нараджэньня студзень 1897
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (40 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак літаратуразнаўца, публіцыст
Месца працы

Біяграфія

Нарадзіўся ў студзені 1897 году ў Слоніме Гарадзенскай губэрні.

Атрымаў сярэднюю пэдагагічную адукацыю. У 1918—1919 гадох працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 году ў РКП(б), на партыйнай працы ў Віцебску. З 1926 году жыў у Менску. Публікаваўся з 1927 году. Быў намесьнікам рэдактара габрэйскай газэты «Акцябэр» («Октобэр»), у 1932—1935 гадох працаваў рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва». У 1930 годзе — лютым 1935 году — намесьнік наркама асьветы БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1934 году, быў адным з кіраўнікоў габрэйскай сэкцыі ў СП БССР.

У сярэдзіне 1930-х гадоў абвінавачваўся ў трацкізьме. У 1935 годзе выключаны з партыі і зьняты з усіх адказных пасадаў. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава ў Менску. Арыштаваны 8 чэрвеня 1936 году, а 27 жніўня 1936 году прыгавораны пазасудовымі органамі да пяці гадоў выпраўленча-працоўных лягераў. Накіраваны ва Ўхцінска-Пячорскі папраўча-працоўны лягер. Зноў арыштаваны ў красавіку 1937 году, дастаўлены ў Менск і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР ад 28 кастрычніка 1937 году асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. У «Чорную ноч» 29 кастрычніка 1937 году стаўся ахвярай масавага расстрэлу ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») 132 пісьменьнікаў, навукоўцаў і дзяячоў культуры. Рэабілітаваны Судовай калегіяй Вярхоўнага суду БССР па справе 1936 году — 24 студзеня 1967 году; рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР па справе 1937 году — 2 лютага 1967 году.

Творчасьць

Дэбютаваў артыкулам у 1927 годзе ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на ідышы. Разглядаючы габрэйскую літаратуру, выказваўся і пра творчасьць беларускіх пісьменьнікаў. Асобнымі выданьнямі выйшлі публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя працы «Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове» (1929), «Дасягненьні нацыянальнай палітыкі ў БССР» (1930), «Тэорыя паэзіі Літвакова» (1931), «У змаганьні» (1931), «За Магнітабуд літаратуры» (1932), «Пра пісьменьнікаў і творы» (1933), «На літаратурныя тэмы» (1934).

Крыніцы

Tags:

Гарадзенская губэрняМенскСлонім

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Комсомольская правдаКраязнаўчая газета16 красавікаСяржук ВітушкаАдукацыя ў БеларусіМіхась ЧаротСусьветная арганізацыя здароўяПарнаграфія ў ЧэхііПацукАляксандар БрукнэрІльля ЦішуроўГервідПарнаграфія ў Італіі1792Міхаіл (арханёл)Пагоня (песьня)ТравеньВіленская ратушаФлорыдаЧапялаСяргей Паўлавіч АбламейкаХалодная вайнаПарнаграфія ў БеларусіТурма №8Ігар СідарукБагародзіца (гімн)Apple Inc.Тэрарыстычны акт у менскім мэтроМураўёўкіВасіль БыкаўБеларусыЗіновій ПрыгодзічНаркамаўкаЛезьбіянстваОйча нашРуген (імя)Мерацкая ратушаАляксандар ВіхорІенг СарыПіт ПаўлаўTUT.BYУсебеларускі народны сходТоні БлэрМаксім ТанкThe BeatlesАкторы парнафільмаўЗянон ПазьнякКатэхізіс Сымона Буднага1919Рэкі БеларусіПрапойскі раёнЯн Павал IIМінэтWordleПетрыкаўскі раёнМіхал Клеафас АгінскіКаханьне без пранікненьняГімн ВялікабрытанііУкраінаСусьветРаёны БеларусіЛіцьвіныАляксандар КосінецСыднэйІсьляндзкі коньВайшнорыяDNSФундацыя «Вікімэдыя»🡆 More