Саю́з белару́скіх пісьме́ньнікаў — грамадзкае аб’яднаньне прафэсійных пісьменьнікаў Беларусі, створанае ў чэрвені 1934 году.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў | |
Абрэвіятура | СБП |
---|---|
Дата ўтварэньня | 8 чэрвеня 1934 (89 гадоў таму) |
Тып | творчае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Абарона правоў і зацікаўленасьцяў пісьменьнікаў |
Штаб-кватэра | Санаторый-прафілякторый «Іслач», катэдж №3 |
Месцазнаходжаньне | в. Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць |
Каардынаты | 53°57′58.30″ пн. ш. 27°03′36.03″ з. д. / 53.9661944° пн. ш. 27.0600083° з. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 400 (2014) |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Барыс Пятровіч |
Кіроўны орган | Рада |
Зьвязаныя кампаніі | Часопіс «Дзеяслоў», газэта «Літаратурная Беларусь» |
Сайт | lit-bel.org |
Колішняя назва | Саюз пісьменьнікаў Беларусі (да 1994 г.) |
Спрыяе моладзі ў напісаньні мастацкіх твораў, разьвіцьцю жанраў, стыляў і формаў літаратуры праз мацаваньне сувязяў з замежжам, распаўсюду беларускай літаратуры і беларускай мовы. Творчая праца вядзецца праз сэкцыі: паэзія, проза, крытыка і літаратуразнаўства, дзіцячая і юнацкая літаратура, мастацкага перакладу, літаратурныя ўзаемасувязі, нарыс і публіцыстыка.
У 1945 г. налічвалася 45 сябраў, на травень 2001 г. — 505. 19 сябрам СП было прысвоена званьне Народных пісьменнікаў і паэтаў; 3-ом — Народных артыстаў; 41-му — заслужаных дзеячоў культуры Беларусі. Ляўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Беларусі сталі 101 сябра арганізацыі. Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры стала сябра саюзу беларускіх пісьменьнікаў Сьвятлана Алексіевіч.
1 кастрычніка 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі пра закрыцьцё Саюзу беларускіх пісьменьнікаў за непадачу запатрабаваных дакумэнтаў пра дзейнасьць зь 2018 году. Пры гэтым, ліст з патрабаваньнем прыйшоў у СБП 13 ліпеня, а 14 ліпеня Сьледчы камітэт Беларусі апячаў сядзібу, што зрабіла немагчымым выемку адтуль дакумэнтаў для перадачы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Саюз беларускіх пісьменьнікаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.