Сусьвет

Сусьве́т — супольнасьць рэчаў, якія існуюць у іхняй узаемасувязі.

Пад узростам Сусьвету разумеюць час з пачатку яго пашырэньня. Сусьвет ёсьць фундамэнтальны панятак у астраноміі. Сёньня дакладна вядома, што сусьвет не стацыянарны. Пра гэта сьведчыць існаваньне рэліктавага выпраменьваньня, якое, у сваю чаргу прывяло да гіпотэзы Вялікага выбуху. Эфэкт чырвонага разьбяганьня галяктык сьведчыць пра тое, што сусьвет пашыраецца. Вывучэньне руху галяктык прывяло да гіпотэзы пра існаваньне цёмнай матэрыі, якая не выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, але робіць уплыў на рух касьмічных целаў. На практыцы пад Сусьветам часта разумеюць частку матэрыяльнага сьвету, даступную вывучэньню натуральна-навуковымі мэтадамі. Такое вызначэньне ўключае ў сябе дзьве сутнасьці: філязофскую й матэрыяльную, даступную да назіраньняў у цяперашні час альбо ў агляднай будучыні. Калі аўтар адрозьнівае гэтыя сутнасьці, то вынікаючы традыцыі, першую называюць Сусьветам, а іншую — астранамічным Сусьветам.

Сусьвет
Фатаздымак надзвычай аддаленых аб’ектаў Сусьвету (галяктык) у сузор’і Печ

У гістарычным пляне дзеля абазначэньня «ўсёй прасторы» выкарыстоўваліся розныя словы, уключаючы эквіваленты й варыянты з розных моваў, як то «нябесная сфэра», «космас», «сьвет». Выкарыстоўваўся таксама тэрмін «макракосмас», хоць ён прызначаны для вызначэньня сыстэмаў вялікага маштабу, уключаючы іхныя падсыстэмы й часткі. Аналягічна, слова «мікракосмас» выкарыстоўваецца для абазначэньня сыстэмаў малога маштабу ў складзе значна большай сыстэмы, часткай якой зьяўляецца зыходная сыстэма.

Усякае дасьледаваньне, любое назіраньне, няхай гэта будзе назіраньне дзіцяці за коткай, фізыка — за тым, як расколваецца ядро атама, ці астранома, які вядзе назіраньне за далёкай-далёкай галяктыкай — усё гэта назіраньне за Сусьветам, за ягонымі асобнымі часткамі. Гэтыя часткі служаць прадметам вывучэньня асобных натуральных навукаў, а Сусьвету ў максымальна вялікіх маштабах, і нават Сусьвету як адзіным цэлым займаюцца астраномія й касмалёгія.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сусьвет  Сусьветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вялікі выбухРэліктавае выпраменьваньнеФілязофіяЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эль НіньнёМікола КупрэеўПростыя сказыСям’яЛесьбійская эротыкаЖанна Некрашэвіч-КароткаяПарнаграфіяБісэксуальная парнаграфіяШашкіПэтэр ПэлегрыніПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыВіетнамская ВікіпэдыяБойрыкс (імя)Іпаці ПацейНармандыя.bbЭ15 красавікаЛетува (каралеўства, 1918)Язафат КунцэвічІгар ПракаповічДрама (аповесьць)АладкіВікікрыніцыТып (біялёгія)Аляксей ДудараўАндрусь ГорватГаянаСанта-КляўсУсяслаў ЧарадзейВольныя матэрыялыЮрась БарысевічКлеапатраЖан-Поль СартрВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)УнівэрсытэтЦэнтонКазань23 красавікаДомінік СобаслаіРасеяЖодзінАркадзь КуляшоўСтарыя ДарогіДзяржаваАдлігаФранцішак Скарына25 красавікаGoogleАнатоль ІвашчанкаWДзень ПерамогіМаякЭротыкаКанадаСьвятлана АлексіевічЧорная ночЭйкаДаброМаксім БагдановічСанскрытТаўканіцаЯн ПазьнякСубтытрыMozilla FirefoxАндрэй ХадановічПрастытуцыяЛюдміла СільноваМаксім ГарэцкіЎНаша Ніва🡆 More